...І яшчэ раз з Новым Годам!
...І яшчэ раз з Новым Годам!
Паводле зараастрыйcкага календара, 21 сакавіка пачынаецца год Бабра Бабёр у iранскай мiфалогii лiчыцца свяшчэннай жывёлай Адвiсуры — Анахiты, уладарнiцы Нябесных Водаў, багiнi Прыроды, якая з’яўлялася ўвасабленнем прыгажосцi, любовi i жаноцкасцi. Можна меркаваць, што нас чакае год прыгажосцi i ўсепераможнага кахання. Найбольш запатрабаванымi якасцямi ў азначаны перыяд будуць працавiтасць, акуратнасць, разважлiвасць, гасцiннасць, цвёрдасць перакананняў. Больш увагi давядзецца надаваць вырашэнню сямейных пытанняў, займацца ручной працай. Бабёр — ахоўнiк радавых, нацыянальных традыцый i сямейных каштоўнасцяў. У год Бабра на першыя ролi вылучаюцца асобы, якiя высока цэняць сям’ю, род, продкаў. Гэты Новы год называюць зараастрыйскiм, бо традыцыя сустрэчы яго менавiта 21 сакавiка доўгi час захоўвалася толькi ў Персii. А ўвогуле Новы год 21 сакавiка некалi адзначалi i старажытныя славяне, i многiя народы Еўропы, i нават некаторыя плямёны Афрыкi. Нашы продкi ў гэты дзень праводзiлi шэраг навагоднiх абрадаў, у тым лiку "гуканне комiна": на досвiтку выпускалi праз комiны ў хатах галубоў. Паводле скандынаўскай мiфалогii, галоўны бог Одзiн сiлай свайго кахання разбiў Сусветнае Яйка, з якога вылецелi першыя галубы. Менавiта яны i стварылi наш Сусвет. Гэты агульны iндаеўрапейскi мiф у трансфармаваным выглядзе захаваўся ў мiфалогii славян — у навагоднiм абрадзе "гуканне комiна". У першы дзень Новага года пажадана сутыкацца з полымем. Добра будзе выехаць на прыроду, распалiць вогнiшча, паскакаць цераз яго, павадзiць карагоды. Калi не атрымлiваецца — хаця б запалiць дома свечку. 21 сакавiка нашы продкi пяклi "ахоўныя" хлябы — ватрушкi, пiрагi, у якiх не выкарыстоўвалiся дрожджы. Пры жаданнi i мы можам пацешыць сябе здобай. Паводле слоў Уладзiмiра ВАСЮКА, астролагi лiчаць 21 сакавiка Днём нараджэння Зямлi — у адрозненне ад 1 студзеня, якое заходняя астралогiя называе Днём нараджэння чалавечай супольнасцi. Такiм чынам 21 сакавiка можна разглядаць як Новы год у агульнапланетарным маштабе, а 1 студзеня — агульнасацыяльны Новы год. Запiсала Інга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле зараастрыйcкага календара, 21 сакавіка пачынаецца год Бабра Бабёр у iранскай мiфалогii лiчыцца свяшчэннай жывёлай Адвiсуры — Анахiты, уладар
|
|