Былы старшыня Пiнскага райпа асуджаны на 8,5 года за хабарнiцтва
Былы старшыня Пiнскага райпа асуджаны на 8,5 года за хабарнiцтва
Пра гэта паведамiлi ў пракуратуры Брэсцкай вобласцi.
Ён прызнаны вiнаватым у тым, што неаднаразова атрымлiваў хабар ад прадстаўнiкоў аднаго з прыватных мiнскiх прадпрыемстваў за паспяховае вырашэнне пытання па агульнай апецы i забеспячэннi аб’ёмам работ па рэканструкцыi рынкаў на тэрыторыi Пiнска. Усяго iм было атрымана $8,5 тыс. i павiльён модульнага тыпу коштам больш за Br9,6 млн. Акрамя таго, суд прызнаў яго вiнаватым ва ўчыненнi крадзяжу шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi газасiлiкатных блокаў коштам Br2,2 млн. Па сукупнасцi злачынстваў, якiя прадугледжаны ч. 2 арт. 430 i ч. 1 арт. 210 КК Беларусi, былому старшынi Пiнскага райпа прызначана пакаранне ў выглядзе 8,5 года пазбаўлення волi ў калонii ва ўмовах узмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганiзацыйна-распарадчых i адмiнiстрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмiнам на 4 гады з канфiскацыяй усёй маёмасцi. Прыгавор уступiў у законную сiлу. Уладзiмiр МАЦВЕЕЎ, БЕЛТА. Паверылi прайдзiсветуА зараз чухаюць патылiцы: цi вернуцца iхнiя грошы? Гаворка iдзе пра двух гамяльчан, якiя хацелi абысцi агульнапрынятыя правiлы, ды пралiчылiся. Адзiн з iх хацеў як мага хутчэй трапiць на курсы вадзiцеляў у аўташколу, а другi — танна купiць шыкоўны аўтамабiль. Пасадзейнiчаць iм у гэтым узяўся малады прайдзiсвет, якi быў раней асуджаны, за ўзнагароду адпаведна ў 1.043 тысячы рублёў i ў адну тысячу долараў. Мiлiцыя яго затрымала, а вось цi вернуцца да тых мужчын грошы — гэта пытанне. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ. Пашукалi i знайшлiСупрацоўнiкi Столiнскага РАУС абследавалi зоны мытнага i памежнага кантролю каля в. Бухлiчы. Здараецца, што на гэтай тэрыторыi ладзяцца сховiшчы кантрабанды, якая iдзе да нас з Украiны. I на гэты раз мiлiцыянеры не вярнулiся з пустымi рукамi, бо знайшлi 10 мяхоў з абуткам i гарэлку ўкраiнскай вытворчасцi. Кантрабанда пацягнула на 30 мiльёнаў. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведамiлi ў пракуратуры Брэсцкай вобласцi. Ён прызнаны вiнаватым у тым, што неаднаразова атрымлiваў хабар ад прадстаўнiкоў аднаго з прыватны
|
|