21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сярод руж — адзiн муж, цi Як мы прапiлi сяброўку

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярод руж — адзiн муж, цi Як мы прапiлi сяброўку

Транспартная фiласофiя

 

Нас было тры сяброўкi: Юлька, Парфёнаўна i я. Разам хадзiлi ў дзiцячы садок, разам пайшлi ў школу, разам рабiлi ўрокi, разам бегалi на танцы. Нават па чарзе сядзелi за адной партай, бо вучылiся ў адным класе. І на лаўцы ў двары па вечарах сядзелi разам, бо жылi ў адным доме.

З Парфёнаўнай я пазнаёмiлася ў малодшай групе, калi мы пераехалi ў новую кватэру i мяне перавялi ў новы садок. Тады яе звалi Аняй. Сцiплая рыжая дзяўчынка спадабалася мне больш за ўсiх. Назаўтра яна прынесла паперку, дзе дарослай рукой былi напiсаны пяць лiчбаў. Я тады не ведала гэтых лiчбаў, на тэлефонным дыску iх набiрала мамачка. Гэта быў першы нумар, якi я запомнiла. Запомнiла на ўсё жыццё.

Юлька ў садку часта плакала. Мы не любiлi капрызулю i не сябравалi з ёй. Прынялi ў сваю кампанiю толькi тады, калi пайшлi ў школу.

Аднойчы мы ўтрох слухалi радыёперадачу пра вайну. I надта запомнiлася нам выступленне ветэрана Агрыпiны Парфёнаўны. Асаблiва была ўражана Аня, яна часта ўзгадвала тую гiсторыю. З таго часу i далi ёй мянушку Парфёнаўна.

У сёмым класе мы вырашылi стварыць грамадскую арганiзацыю, якая б стала асобнай краiнай са сваiмi парадкамi i законамi, зручнымi для нас, падлеткаў. Мы нават сiмулявалi хваробу, каб не iсцi ў школу, а распрацоўваць Статут ААСН (Арганiзацыi аб’яднаных сiлаў навучэнцаў). Была ў арганiзацыi i свая эмблема, i свая валюта. Памятаю, доўга праводзiлi конкурс на сакратара ААСН — нiяк не маглi падабраць належную кандыдатуру. У вынiку даверылi справу Парфёнаўне. А пасля школы яна пайшла вучыцца на сакратара-рэферэнта, i зараз выдатна спраўляецца з гэтай работай у раённым Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Дзiцячы досвед дапамог.

У нас нiколi не было сакрэтаў адна ад адной, дзялiлiся нават самым патаемным. Мы заўсёды ведалi, хто каму з нас падабаецца, што Вова сказаў Юлi на вуха i што Вася напiсаў у цыдулцы Парфёнаўне. З хлопцамi мы ўсе паводзiлi сябе па-рознаму, але заўсёды вучылi адна адну, давалi парады, дапамагалi ў сардэчных справах.

Юлька заўсёды была першай. У яе першай з нас з’явiўся хлопец, яна першая пацалавалася, першая закахалася. Вось i замуж яе аддаём першай. Цяпер яна — гаспадыня, будзе радаваць мужа кулiнарнымi поспехамi. А быў час, калi мы разам вучылiся пячы блiны, рабiць марожанае. На маёй кухнi нараджалiся самыя незвычайныя стравы. Мы эксперыментавалi, спалучалi неспалучальнае, вышуквалi свае фiрмовыя рэцэпты. Часцей за ўсё гэта елi суседскiя свiннi. Але калi здараўся кулiнарны цуд!.. Мы сервiравалi стол па кнiжцы i атрымлiвалi асалоду ад сваiх талентаў.

Калi iдэя з арганiзацыяй для падлеткаў правалiлася, не знайшоўшы падтрымкi ў аднагодкаў, мы стварылi свой банк на трох. З кiшэнных грошай, якiя выдавалiся "на булачку", мы збiралi дробязь (усё, што да ста рублёў) у агульную касу. А ў канцы навучальнага года набывалi ласункi i ладзiлi свята. Памятаю нашы ваганнi, на што ж патрацiць ашчадна сабраныя грошы, i памятаю незадаволеных прадавачак, калi мы разлiчвалiся стосам дзесяцiрублёвых банкнотаў.

Нават лiтаратуру мы чыталi разам: дзялiлi твор на тры часткi, пасля пераказвалi кожная свой кавалак — i складалi ў адзiн суцэльны расповед. Аднойчы я жартам замест сапраўднага зместу апавядання "Салавей" Змiтрака Бядулi расказала Юлi "Салаўя" ўласнага сачынення з неверагоднымi героямi i надзвычайнымi падзеямi. Пажартавала i забылася. А Юлька вазьмi i перакажы майго "Салаўя" настаўнiцы... Сяброўцы давялося ўсё ж такi самой пачытаць аповесць. I так яна яе запомнiла, што i зараз можа расказаць. А мы з таго часу чыталi ўсе творы цалкам, нават па праграме пазакласнага чытання.

Калi былi студэнткамi, усе тры вучылiся ў розных гарадах. Ездзiлi адна да адной у госцi. Юлька прасыпала залiкi, калi я наведвала яе. А я, каб пакiнуць сяброўку начаваць у студэнцкiм iнтэрнаце, прыдумвала гiсторыю для каменданта пра тое, што малодшая сястра прыехала паступаць на харэаграфiчнае аддзяленне.

Як сапраўдныя сябры мы, вядома ж, сварылiся. Рэдка, але сур’ёзна. Моцна перажывалi тады. Не за сябе. Адна за адну. Думалася: як яна там без мяне, пакрыўджаная, сумная, раззлаваная? Але мiрыцца проста так не маглi. Тады наладзiлi сваю паштовую сувязь. Седзячы за адной партай, жывучы ў суседнiх пад’ездах, мы лiставалiся. Былi i "фiрмовыя" канверты, i пазнавальныя маркi. Мы самi ж былi адпраўляльнiкамi, адрасатамi i паштальёнамi. Я дагэтуль захоўваю тую перапiску. I кожны лiст, кожны радок, кожнае слова выклiкаюць слёзы. Так мы балюча сварылiся i так пранiкнёна мiрылiся.

Цяпер мусiм аднавiць перапiску. З сапраўднымi канвертамi i замежнымi маркамi. Муж забiрае Юльку ў Маскву.

Мой аўтобус спыняецца якраз ля кавярнi, дзе заўтра будзем святкаваць вяселле сяброўкi. А вось i знаёмыя твары ў акне — моладзь упрыгожвае памяшканне. Парфёнаўна, Юлька, будучы муж — Юра. Ён першым заўважае мяне ў дзвярах i першым кiдаецца ў абдымкi.

— Сяброўка прыехала! Ты павiнна ацанiць мой касцюм маладога. Толькi дзеля вяселля набываў: я ж выключна джынсы нашу. Праходзь-праходзь, сяброўка!

У надзейныя рукi мы аддаём Юльку. Ён упiшацца ў нашу кампанiю. Цяпер нас чацвёра. Будзьце шчаслiвымi, а мы з Парфёнаўнай падцягнемся!

Таццяна Салдаценка.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Доўгi сямiгадзiнны шлях у нязручным аўтобусе не палохае. Рухаемся павольна — моцны туман, а для мяне дарога ляцiць хутка, бо ў сваiх марах я ўжо даўно
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика