Намеснік дырэктара пiнскага лiцэя абвiнавачваецца ў збiваннi вучня
Намеснік дырэктара пiнскага лiцэя абвiнавачваецца ў збiваннi вучня
Пра гэта паведамiла старшы памочнiк пракурора Брэсцкай вобласцi Вольга Дзмiтрук. Паводле яе слоў, пракуратура Пiнска закончыла папярэдняе расследаванне па крымiнальнай справе ў дачыненнi да намеснiка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце аднаго з лiцэяў горада. Педагог абвiнавачваецца ў нанясеннi цялесных пашкоджанняў навучэнцу лiцэя. Яго дзеяннi квалiфiкаваныя па ч. 3 арт. 426 КК Беларусi (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). "Намеснiк дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце зрабiў хлопцу заўвагу. Але рэакцыя маладога чалавека не спадабалася абвiнавачанаму. На гэтай глебе ў iх узнiк канфлiкт, i намеснiк дырэктара, як мяркуецца, збiў навучэнца", — патлумачыла Вольга Дзмiтрук. Крымiнальная справа накiравана для разгляду ў суд горада Пiнска i Пiнскага раёна. Уладзiмiр МАЦВЕЕЎ, БЕЛТА. За два жыцці — 7 гадоў пазбаўлення волі Судом Савецкага раёна Гомеля вынесены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара абласнога цэнтра, які ў лістападзе мінулага года здзейсніў наезд на прыпынак грамадскага транспарту. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, 26-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем аўтамабіля "Мерсэдэс" і ўехаў у прыпынак грамадскага транспарту, пасля чаго знік з месца здарэння, дзе засталіся параненыя людзі. Адна з пацярпелых, 46-гадовая жанчына, загінула адразу, 6-гадовая дзяўчынка памерла ў рэанімацыі, а яе маці атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні. Высветлілася, што за два месяцы да ДТЗ грамадзянін атрымаў права на ваджэнне аўтамабіля. Суд палічыў поўнасцю даказанай віну вадзіцеля і прыгаварыў яго да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Каля 100 мільёнаў рублёў асуджанаму трэба будзе выплаціць пацярпелым у якасці кампенсацыі маральнага і матэрыяльнага урону. ірына АСТАШКЕВіЧ. Бога б пабаялiся! У людзей, якiя знаходзяцца ў путах алкаголю, знiкае страх нават перад Богам... Аб гэтым сведчыць i той факт, што Мiхаiл А., раней судзiмы 4 разы за крадзяжы, на пару з Дзмiтрыем Ц., знаходзячыся нападпiтку, вырашылi абрабаваць храм, што знаходзiцца ў Касцюковiчах. Мiхаiл А. пры дапамозе металiчнага прута ўзламаў раму i металiчныя краты акна, i пралез усярэдзiну царквы, адкуль скраў 21 срэбны ланцужок, 10 бутэлек вiна, якое прызначалася для прычасця, а таксама цукеркi, печыва, садавiну — усяго на агульную суму 580 000 рублёў. Дзмiтрый Ц. у гэты час трымаў лесвiцу i сачыў за сiтуацыяй. — Расследаванне крымiнальнай справы прыпынiлася, бо мужчыны пасля здзяйснення злачынства знiклi: паехалi ў Расiю на заробкi, — паведамiлi ў пракуратуры Касцюковiцкага раёна. — Пасля таго, як высветлiлi месца iх знаходжання, суд прыгаварыў Мiхаiла А. да 1 года 6 месяцаў папраўчых работ са штомесячным утрыманнем у даход дзяржавы 20 працэнтаў заробку. У дачыненнi да яго прымянiлi i прымусовае лячэнне ад алкагалiзму. У дачыненнi ж да Дзмiтрыя Ц. судовае праследаванне спынена ў сувязi з яго смерцю. Надзея ДРЫЛА. Крадуць коней Не ведаем, як дзе, але апошнiм часам яны на Гомельшчыне сталi прадметам крадзяжоў. Вось толькi некалькi прыкладаў. У Жлобiнскiм раёне з фермы КСУПа "Прыбудскi" знiк буланы. Як выявiлася пасля, на яго "паклаў вока" раней асуджаны 30-гадовы мужчына з вёскi Кабанаўка, якi лайдачыў i не ўладкоўваўся на працу. Каня "ўпаляваў" на ферме фiлiяла КСУП "Савецкая Беларусь" адкрытага акцыянернага таварыства "Рэчыцкi камбiнат хлебапрадуктаў" i мужчына з вёскi Бабiчы. Прайшлi суткi, i на iншай ферме названай гаспадаркi недалiчылiся ўжо двух коней. Іх знайшлi ў лесе, далёка ад фермы. Злодзей (цi зладзеi), напэўна, хавалi iх там, як гаворыцца, да лепшых часоў. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Ля лебядзінай сажалкі,у самым сэрдцы цэнтральнага гомельскага парка імя Луначарскага позна вечарам узнік пажар. Па невядомай пакуль прычыне загарэўся аўтакран АВ-4 ААТ “Буравая кампанія “Дэльта”. Справа ў тым, што зараз у гэтым гістарычным месцы з дапамогай тэхнікі вядуцца работы па рэканструкцыі. Ахоўнік хутка выклікаў выратавальнікаў, якія і загасілі крыніцу ўзгарання – кабіну вадзіцеля. Сума страт падлічваецца. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Вучылi, iгралi i...Падчас праверкi супрацоўнiкi дзяржкантролю i мiлiцыi высветлiлi, што з бюджэту горада за пяць гадоў музычнаму вучылiшчу ў Баранавiчах было незаконна выплачана 128 млн рублёў. Некаторыя работнiкi вучылiшча былi аформленыя на працу па сумяшчальнiцтве, але не працавалi, iншыя не мелi спецыяльнай адукацыi... Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведамiла старшы памочнiк пракурора Брэсцкай вобласцi Вольга Дзмiтрук. Паводле яе слоў, пракуратура Пiнска закончыла папярэдняе расследаван
|
|