21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Быў "Запарожац", стаў конемабіль

26.08.2009 15:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 марта 2009 Калейдоскоп
Віктар ЧАРНУШЭНКА, Народная газета

Конемабіль Адама Кузьміча

У вёску з прыгожай назвай Любачын, што на Лунінеччыне, мы завіталі невыпадкова. Даўнія падпісчыкі "Народнай газеты" Адам Раманавіч і Таццяна Іванаўна Кузьмічы выйгралі прыз - набор спальнай бялізны. Нам падказалі, дзе адшукаць сядзібу Кузьмічоў: хата стаіць ля самага берага ракі. Заглянулі на падворак, дзе тупаў гаспадар, і адразу здзівіліся незвычайнаму транспарту.

Стаіць "Запарожац" з адрэзаным "носам", да якога прымайстраваны перад воза - колы на шарніры з аглоблямі. Вось дык дзіва!

- Гэта мой конемабіль, - смяецца Адам Раманавіч. - Змайстраваў у мінулым годзе. Купіў у аднаго чалавека стары кузаў аўтамабіля, усё астатняе зрабіў сам, каб было зручна кіраваць незвычайным транспартам.

Лейцы працягнуты ў салон "карэты", дзе акрамя кіроўца могуць сесці пяць чалавек. Прымацаваў спецыяльную ручку, каб шчоткі чысцілі лабавое шкло. У салоне такога транспарту не страшны ні дождж, ні вецер.

— А дзе ж “матор”? — пытаюся ў дзядзькі Адама.

— Зараз пакажу.

Адам Раманавіч крочыць да хлеўчыка, выводзіць адтуль кабылку Машку, хутка запрагае. “Сядайце, правязу з шыкам!”

У гаспадара ёсць і добры воз для перавозкі розных грузаў. А конемабіль выкарыстоўвае для паездак у нядзелю ці на свята ў царкву — у вёску Лахва, альбо Кажан Гарадок, па іншых справах.

У сям’і Кузьмічоў чацвёра дзяцей — тры сыны і дачка, сем унукаў.

— Усе жывуць побач з намі, толькі дачка ў Лунінцы, — працягвае размову гаспадыня Таццяна Іванаўна. — Дапамагаюць ва ўсім, часта збіраемся разам за адным сталом — 17 чалавек. Дружна жывём, не сумуем.

Адаму Кузьмічу 67 гадоў, 27 з іх ён адпрацаваў механізатарам і камбайнерам, мае ўзнагароды. Пасля інсульту за цяжкую працу не возьмешся, але Адам Раманавіч не сядзіць у хаце. Такі характар у чалавека: увесь час нешта робіць па гаспадарцы. І трэба адзначыць, што далёка не ў кожнага на падворку, як у Кузьмічоў, убачыш такі парадак. Усякая рэч на сваім месцы. Розныя і, здаецца, простыя прыстасаванні, да якіх не кожны дадумаецца, вельмі дапамагаюць гаспадарам. Гэта і свая незвычайная сістэма падачы вады ў лазню, і дрэваапрацоўчы станок, і яшчэ шмат чаго цікавага. Сапраўдны самабытны майстар! Нядаўна Адам Раманавіч сам зрабіў моцную лаву і перадаў царкве ў Лахве.

…Некалькі хвілін нашай размовы, а гаспадыня ўжо ставіць на стол патэльню са шкваркамі і яйкамі. “Падсілкуйцеся, бо дарога да Мінска далёкая”.

Адам Раманавіч і Таццяна Іванаўна шчыра падзякавалі рэдакцыі за атрыманы прыз, пажадалі “Народнай газеце” і надалей заўжды быць з народам, адлюстроўваць жыццё такім, як яно ёсць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 марта 2009 Калейдоскоп Віктар ЧАРНУШЭНКА, Народная газета Конемабіль Адама КузьмічаУ вёску з прыгожай назвай Любачын, што на Лунінеччыне, мы завіталі невыпадкова.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика