Украінцам у тры разы павышаюць тарыфы на электраэнергiю
Украінцам у тры разы павышаюць тарыфы на электраэнергiю
Для насельнiцтва Украiны з 1 красавiка ў тры разы будуць павышаны тарыфы на электраэнергiю пры спажываннi звыш 400 кВт. гадз. у месяц. Адпаведнае рашэнне прыняла Нацыянальная камiсiя рэгулявання электраэнергетыкi, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Пры гэтым прадугледжана, што новы тарыф не будзе распаўсюджвацца на шматдзетныя сем’i i дзiцячыя дамы сямейнага тыпу, а таксама на абанентаў, якiя пражываюць у дамах з кухоннымi электраплiтамi i выкарыстоўваюць электраэнергiю на ацяпленне жылля пры наяўнасцi лiчыльнiкаў дыферэнцыраванага (трохзоннага) улiку. У кампанii таксама не выключаюць магчымага знiжэння планкi ўстаноўленай месячнай нормы спажывання электраэнергii пасля праведзенага аналiзу прымянення новых тарыфаў. Апошнi раз тарыфы на электраэнергiю ва Украiне пераглядалiся ў два этапы ў 2006 годзе. Доля вяртання эканамiчна абгрунтаваных расходаў на электраэнергiю насельнiцтвам была знiжана за гэты перыяд з 60 да 36 %.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для насельнiцтва Украiны з 1 красавiка ў тры разы будуць павышаны тарыфы на электраэнергiю пры спажываннi звыш 400 кВт. гадз. у месяц. Адпаведнае рашэ
|
|