Бабруйскаграмаш адпраўляе тэхнiку ў Венесуэлу
Бабруйскаграмаш адпраўляе тэхнiку ў Венесуэлу
На працягу 4-х наступных месяцаў ААТ "Бабруйскаграмаш" адправiць у Балiварыянскую Рэспублiку Венесуэла 1 тысячу сельскагаспадарчых машын. Пастаўка тэхнiкi робiцца па кантракце з "Механiзаванай i транспартнай кампанiяй "Педра Камеха", якi быў заключаны паводле вынiкаў леташняга вiзiту венесуэльскай дэлегацыi. Прадукцыя "Бабруйскаграмаша" адгружаецца паводле графiка: 6 марскiх кантэйнераў штодня да канца сёлетняга чэрвеня. Венесуэльская кампанiя замовiла 6 найменняў тэхнiкi з Бабруйска: асноўную колькасць складаюць прэс-падборшчыкi для механiзаванай нарыхтоўкi кармоў, у вынiку працы якiх зялёная маса фасуецца ў цюкi альбо рулоны. Падобную тэхнiку на прадпрыемстве апошнiм разам адгружалi ў Паўднёвую Амерыку амаль 15 гадоў таму: у пачатку 1990-х гадоў прэс-падборшчыкi адпраўлялiся ў Аргенцiну i Уругвай. — Новы буйны кантракт з Венесуэлай выгадны нам i сёння i на перспектыву, — сказаў намеснiк генеральнага дырэктара ААТ "Бабруйскаграмаш" па камерцыйных пытаннях Аляксандр Ерамееў. — Мяркуецца, што будзе падпiсаны яшчэ адзiн кантракт на пастаўку запасных частак. "Бабруйскаграмаш", адзiн з самых буйных у Беларусi вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнiкi, не знiжае фактычных паставак на традыцыйныя рынкi збыту ў Расii, Украiне i Казахстане. Гэта прадпрыемства знаходзiць свае шляхi выжывання ва ўмовах негатыўных наступстваў сусветнага крызiсу: паводле папярэднiх падлiкаў, рост аб’ёмаў вытворчасцi ў першым сёлетнiм квартале складзе 13%. Ілона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу 4-х наступных месяцаў ААТ "Бабруйскаграмаш" адправiць у Балiварыянскую Рэспублiку Венесуэла 1 тысячу сельскагаспадарчых машын. П
|
|