21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уласнае жаданне — без аплаты

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уласнае жаданне — без аплаты

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi распрацавала рэкамендацыi прафкамам па дзеяннях ва ўмовах пагаршэння фiнансава-эканамiчнага становiшча арганiзацый. Аб гэтым карэспандэнту "Звязды" паведамiла прэс-сакратар ФПБ Вольга Зуёнак.

У прыватнасцi, у Федэрацыi прафсаюзаў мяркуюць: нягледзячы на магчымае пагаршэнне стану арганiзацый, не варта iсцi на перагляд зместу ранейшых калектыўных дагавораў, а таксама дапускаць знiжэння планкi гарантый у калдагаворах, якiя заключаюцца зараз.

Пры гэтым прафкамам прапануецца дамагацца ўключэння ў калектыўныя дагаворы асобных палажэнняў аб памеры зарплаты, якая захоўваецца на перыяд часовага спынення работы арганiзацыi. Да прыкладу, гаворка можа iсцi аб выплатах у памеры бюджэту пражытковага мiнiмуму цi мiнiмальнай зарплаты, аднак не нiжэй за 2/3 ад тарыфнай стаўкi цi акладу. Адначасова ФПБ лiчыць неабходным заклiкаць непасрэдна самiх работнiкаў устрымацца ад падачы заяў са згодай пайсцi ў водпуск без захавання зарплаты. Ісцi на такi крок без згоды работнiка наймальнiк не мае права.

Не менш адметны момант — рэкамендацыi прадугледзець абмежаваннi па часовым спыненнi работы, скажам, вызначыць няпоўны працоўны дзень працягласцю не менш за 4 гадзiны, а няпоўны працоўны тыдзень — працягласцю не менш за 20 гадзiн на тэрмiн не больш за 6 месяцаў на працягу года. Плюс да таго прафсаюзы лiчаць: нельга дапускаць пераводу на скарочаны рэжым адначасова мужа i жонкi, а таксама работнiка, якi мае на ўтрыманнi непрацаздольных членаў сям’i i з’яўляецца iх адзiным кармiцелем.

Асобная гаворка аб сiтуацыi, калi прадпрыемства ўсё ж наважваецца на скарачэнне. На думку ФПБ, перш чым прыняць такое рашэнне, неабходна лiквiдаваць усе вакансii, выкарыстаць звальненнi па ўласным жаданнi, выхады на пенсiю, магчымасцi пераводу работнiкаў на iншыя месцы "ўнутры" арганiзацыi i ў яе фiлiялах, прадумаць варыянты стварэння працоўных месцаў, абмежаваць або цалкам забаранiць звышурочныя работы, абмежаваць колькасць часовых работнiкаў, прыпынiць прыём новых людзей, пашырыць выпуск тавараў народнага спажывання i аказанне паслуг, скарацiць адмiнiстрацыйна-кiраўнiцкiя выдаткi, правесцi перанавучанне работнiкаў iншым спецыяльнасцям, актуальным для гэтага суб’екта гаспадарання, галiны або рэгiёна.

Калi ж усе магчымыя меры вычарпаныя, i наймальнiк на скарачэнне персаналу ўсё ж iдзе, ФПБ лiчыць, што кожная кандыдатура на звальненне павiнна разглядацца персанальна i абавязкова — з удзелам прафкама. Прычым Федэрацыя прафсаюзаў рэкамендуе прадугледзець у калектыўных дагаворах дадатковыя гарантыi па захаваннi працоўных месцаў цяжарным жанчынам, жанчынам, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, работнiкам, што атрымалi працоўнае калецтва або прафесiйнае захворванне, адзiнокiм мацi i бацькам, якiя маюць няпоўнагадовых або непрацаздольных дзяцей, сем’ям з двума i больш утрыманцамi, жанчынам, мужы якiх прызваныя на тэрмiновую службу ў армiю, работнiкам з працяглым стажам у арганiзацыi, двум работнiкам з адной сям’i, а таксама работнiкам, якiя выбраныя ў прафкамы.

Апроч таго, ФПБ раiць прафкамам кантраляваць падачу паведамленняў аб скарачэннi ў службы занятасцi i пазначэнне ў гэтых паведамленнях прафесiй, спецыяльнасцяў, квалiфiкацыi i памераў зарплаты супрацоўнiкаў, якiя будуць звольненыя. У Федэрацыi нагадваюць: паводле заканадаўства ў выпадку масавага вызвалення работнiкаў i цяжкасцяў з iх наступным працаўладкаваннем рашэнне аб скарачэннi можа перапыняцца на тэрмiн да 6 месяцаў або скарачэнне можа праводзiцца паэтапна на працягу года з фiнансаваннем гэтых мерапрыемстваў за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў i сродкаў садзейнiчання занятасцi. Нарэшце, у выпадку вызвалення ФПБ рэкамендуе таксама вызначыць у калектыўных дагаворах дадатковыя сацыяльныя гарантыi для работнiкаў рэальнага сектара. Сярод прапаноў — магчымасць вяртання работнiка на ранейшае месца пры з’яўленнi ў арганiзацыi вакансii па адпаведнай спецыяльнасцi, захаванне да працаўладкавання на новым месцы чаргi на жыллё i жылплошчы ў iнтэрнаце, выдача аднаразовай матэрыяльнай дапамогi i выплата работнiкам 25-працэнтнай прыбаўкi да дапамогi па беспрацоўi на працягу 6 месяцаў.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi распрацавала рэкамендацыi прафкамам па дзеяннях ва ўмовах пагаршэння фiнансава-эканамiчнага становiшча арганiзацый. Аб г
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика