Кантракт або бестэрмiновы дагавор?
Кантракт або бестэрмiновы дагавор?
Федэрацыя прафсаюзаў настойвае на тым, каб з чалавекам, якi адпрацаваў па кантракце 5 гадоў i пры гэтым не меў дысцыплiнарных спагнанняў, мог заключацца або новы кантракт, або бестэрмiновы працоўны дагавор на яго выбар. Пра гэта заявiў старшыня ФПБ Леанiд Козiк. Як адзначыў старшыня ФПБ, за апошнi час удалося дасягнуць многага ва ўдасканаленнi кантрактнай формы найму. У заканадаўстве з’явiлiся дадатковыя гарантыi для асобаў перадпенсiйнага ўзросту, вызначана, што наймальнiк абавязаны працягваць кантракты з мацi або бацькам да часу, пакуль дзiця не дасягне 5-гадовага ўзросту. Павялiчыўся i сам сярэднi тэрмiн кантрактаў — як правiла, раней яны заключалiся толькi на год. Прычым Леанiд Козiк лiчыць, што сама па сабе сiстэма кантрактаў не нясе пагрозы прафсаюзнаму руху. Аднак разам з тым прафсаюзы мяркуюць, што надалей гэту форму найму трэба захаваць толькi для некаторых катэгорый работнiкаў — да прыкладу, дзяржслужачых, вайскоўцаў, супрацоўнiкаў мiлiцыi. Адначасова застаецца актуальнай тэма парушэння заканадаўства, i асаблiва ў прыватным сектары эканомiкi. Як зазначыў Леанiд Козiк, тут сустракаюцца выпадкi, калi кантракт з работнiкам заключаецца тэрмiнам на месяц i пры гэтым увогуле не прадугледжваецца нiякiх мераў матэрыяльнага стымулявання. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Федэрацыя прафсаюзаў настойвае на тым, каб з чалавекам, якi адпрацаваў па кантракце 5 гадоў i пры гэтым не меў дысцыплiнарных спагнанняў, мог заключац
|
|