Рэнтген на колах едзе ў вёску
Рэнтген на колах едзе ў вёску
Улiчваючы, што ў сельскай мясцовасцi захваральнасць на туберкулёз i смяротнасць ад яго ў 2 разы вышэйшая, чым у гарадах, супрацоўнiкi Вiцебскага абласнога туберкулёзнага дыспансэра сёлета плануюць абследаваць з выездам ў глыбiнку мiнiмум 95 працэнтаў ад усяго насельнiцтва. Напэўна, гэты працэс нейкiм чынам будзе нагадваць "ваенную аперацыю" — "зачыстку". Як паведамiлi "Звяздзе" ў дыспансэры, зараз у вобласцi ёсць 5 сучасных флюараграфiчных кабiнетаў на колах. Зараз сярод хворых на туберкулёз больш за 70 працэнтаў — мужчыны. Самая высокая захваральнасць ва ўзроставай групе ад 45 да 54 гадоў. Сярод жанчын — 25—34 гады. Сацыялагiчнае даследаванне паказала, што кожны пяты хворы раней знаходзiўся ў месцах пазбаўлення волi, амаль палова — злоўжывалi алкаголем... Цiкава, што менавiта ў Прыдзвiнскiм краi ў 1880 годзе адчынiлася першая прыватная кумысная лячэбнiца. А толькi потым — у Мiнску. У Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам у самым цэнтры Вiцебска — на плошчы Свабоды можна будзе праверыць стан свайго здароўя, пагутарыць з медыкамi. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улiчваючы, што ў сельскай мясцовасцi захваральнасць на туберкулёз i смяротнасць ад яго ў 2 разы вышэйшая, чым у гарадах, супрацоўнiкi Вiцебскага аблас
|
|