21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калі на 10-тысячны горад адзін апазіцыянер

26.08.2009 15:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15 апреля 2009 Общество
Язэп ШЧАБЛОЎСКІ, Svabodaby.net Віктар Дашкевіч нарадзіўся ў 1939 годзе ў вёсцы Калодзезнае на Капыльшчыне. Пасля заканчэння сярэдняй школы атрымаў прафесію будаўніка. Служыў у пагранвойсках, працаваў у Мінску і адначасова вучыўся ў Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. Потым скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.

Прайшоў шлях ад рабочага да начальніка рамонтна-будаўнічага ўчастка Мінскага рамонтна-будаўнічага трэста ў Капылі.

Жанаты. Мае двух сыноў, адзін з якіх працуе настаўнікам, другі — праграмістам на чыгунцы. Пенсіянер. Інвалід ІІ групы па зроку.

Сябра Беларускага Хельсінскага камітэта. Чалец аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.Мажная шыракаплечая постаць. Упэўненая хада. Валявы твар і засяроджаны погляд… Ягонае імя дзесяткі разоў згадвалася ў справаздачах беларускіх праваабаронцаў і ў рэпартажах Радыё Свабода. Не дзіва, бо Віктар Дашкевіч не проста плыве супраць цячэння. Ён ці не галоўная знакамітасць Капыля, адзіны апазіцыянер у 10-тысячным горадзе. Ці складана цягам дзесяцігоддзя ў адзіночку змагацца з рэжымам? Аб гэтым капыльскі іншадумца распавёў карэспандэнту “Тут і цяпер”.

У жыцці Віктара Дашкевіча ўсё змянілася ў 2001 годзе пасля звальнення з пасады начальніка рамонтна-будаўнічага ўчастка, на якім ён адпрацаваў ці не ўсё свядомае жыццё. “Тады мяне выкінулі на вуліцу як непатрэбнага. Я задумаўся, да чаго дажыўся, і прыйшоў да высновы, што нешта трэба рабіць, каб змяніць жыццё да лепшага. З выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы 2002—2003 гадоў пачаў займацца палітыкай”, — распавядае спадар Віктар.

З таго часу ён не прапусціў аніводнай палітычнай кампаніі. Удзельнічаў у выбарах у мясцовыя саветы ў якасці кандыдата ў дэпутаты і незалежным назіральнікам на выбарах у Палату прадстаўнікоў, ствараў ініцыятыўныя групы ў падтрымку дэмакратычных кандыдатаў…

Віктар Дашкевіч кажа, што ладзіць палітычныя кампаніі ў правінцыі надзвычай складана. Па-першае, у 10-тысячным Капылі няма адкрытых апазіцыянераў апроч яго. Адпаведна няма і прадстаўніцтва апазіцыйных партый. Калісьці была партыйная ячэйка ПКБ, але яна не прайшла перарэгістрацыю і была змушана далучыцца да слуцкай арганізацыі. Па-другое, людзі знаходзяцца пад моцным ціскам мясцовай вертыкалі. “Гэтак у 2004 годзе падчас выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў я стварыў ініцыятыўную групу з 11 чалавек, сам запісаўся 12-м. І ведаеце што? Яна праіснавала ўсяго суткі! Назаўтра чацвёра сяброў пад ціскам чыноўнікаў вымушаны былі напісаць заявы аб выхадзе з групы, і яе не зарэгістравалі," — распавядае актывіст.

Падчас леташніх парламенцкіх выбараў 2008 года Віктар Дашкевіч спачатку дамогся ўласнай рэгістрацыі назіральнікам, а потым праз пракуратуру здолеў дабіцца перагляду рашэнняў Капыльскага райвыканкама па фарміраванні ўчастковых камісій. Аднак радавацца прыйшлося нядоўга. Парушаючы Выбарчы кодэкс, выканкам спачатку вывеў са складу камісій асоб, якія незаконна былі туды ўведзены, а затым сваім рашэннем увёў гэтых жа самых асоб іншым шляхам.

З самымі разнастайнымі пратэстамі ён прайшоў увесь чынавенскі ланцуг — ад дэпутата раённага савета і старшыні сель- і райвыканкама да Карла Маркса, 38. Аднак у краіне, дзе ўлады на свой лад абыходзяцца з законамі, цяжка дамагчыся справядлівасці.

Яго турбуе абсалютна ўсё, і ў перыяды паміж палітычнымі кампаніямі Віктар Дашкевіч імкнецца навесці парадак ці не ва ўсёй сацыяльнай сферы Капыльшчыны. Гэтак аднойчы ён заўважыў, што ў мясцовых крамах прадаецца пратэрмінаваная прадукцыя Капыльскага масласырзавода. І гэта пры тым, што прадпрыемства паспяхова пастаўляе прадукты ў Расію і Мінск. Дашкевіч правёў уласнае расследаванне, устанавіўшы, што на экспарт ідзе прадукцыя якасная, а на мясцовы рынак — ніжэйшага гатунку. Абураны капылец звярнуўся ў гарадскую санэпідслужбу, але “воз и ныне там”.

“Па пяць і болей гадоў не вырашаюцца элементарныя праблемы ў гандлі, транспарце, ЖКГ. Грунтуючыся на законе “Аб звароце грамадзян”, я штурмую іх зваротамі, але спачатку яны адказваюць цынічнымі адпіскамі, а потым і зусім адфутбольваюць: маўляў, вы не паведамляеце новых фактаў, і мы перапыняем перапіску”, — дзеліцца Дашкевіч. Цяжка нешта змяніць, калі змагаешся супраць сістэмы адзін, а ўсе астатнія маўчаць, уцягнуўшы шыі ў плечы.

Як да ягонай пазіцыі ставяцца іншыя капыльцы? Адны стараюцца чымсьці дапамагчы. Другія саромеюцца, баяцца пагаварыць з ім на людзях, каб гэтага, крый Божа, нехта непатрэбны не заўважыў. “Ведаеце, я ж шэсць год узначальваў рамонтна-будаўнічы ўчастак у Капылі, будаваў і рамантаваў жылыя дамы, аб’екты сацкультбыту і сельскай гаспадаркі. Таму і без сваёй “апазіцыйнасці” я чалавек там даволі вядомы, — гаворыць апазіцыянер. — Характэрна, што людзі з асяроддзя кіраўнікоў, з якімі ў нас заўсёды былі добрыя стасункі, цяпер мяне абыходзяць, бо з райвыканкама “ўсё бачна…”.

Калі раней у яго пыталіся, як апазіцыянер выжывае ў такім маленькім горадзе, Віктар Дашкевіч гаварыў пра “адмысловыя стасункі” з мясцовым чынавенствам. Цяпер жа ён адкрыта заяўляе: “Мяне аблажылі, як воўка! Мне помсцяць за тое, што я перашкаджаю ім махляваць на выбарах, патрабую выконваць закон кожны дзень”.

У ягонай хаце ў вёсцы Калодзезнае не аднойчы спрабавалі ўчыніць ператрус. Калі ў ягонай машыне разбілі шкло, міліцыя схапіла злачынцу, але адмовілася заводзіць крымінальную справу.

“Ціск з боку ўлад узмацняецца. Жонка баіцца за нас. Апошнім часам я стаў больш асцярожным, але апускаць рукі не збіраюся. Калі ніхто нічога не будзе рабіць, мы скоцімся ў бездань”, — гаворыць на развітанне Дашкевіч.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 апреля 2009 Общество Язэп ШЧАБЛОЎСКІ, Svabodaby.net Віктар Дашкевіч нарадзіўся ў 1939 годзе ў вёсцы Калодзезнае на Капыльшчыне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика