21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сетка сумненняў

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сетка сумненняў

Ёсць праблема!

 

 

Як мы ўжо паведамлялi раней, у рыбгасах сiстэмы Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання з пачатку красавiка распачаўся сезон платнай рыбалкi на закрытых сажалкавых вадаёмах. Нагадаем, што ўсяго такую паслугу прапануюць ахвотным 17 гаспадарак прыкладна на паўсотнi сажалак. Для платнай лоўлi дазволены карп, карась, таўсталобiк, белы амур, шчупак. Сярэднi кошт пуцёўкi на адзiн дзень складае ад 20 да 30 тысяч рублёў. Норма вылаву ў большасцi выпадкаў складае 5 кiлаграмаў, здабываць рыбу можна ў светлы час сутак. І вось менавiта наконт прыладаў лоўлi ўзнiкла адно пытанне.

Раней лавiць рыбу на закрытых сажалкавых вадаёмах дазвалялася на вуду. Сёлета ж, каб прыцягнуць рыбаловаў, было вырашана дазволiць выкарыстанне перамётаў, а таксама лодак. Больш за тое, паводле iнфармацыi дэпартамента па мелiярацыi i воднай гаспадарцы Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, у асобных рыбгасах у якасцi эксперыменту дазваляецца лоўля рыбы з дапамогай сетак, выкарыстанне якiх у натуральных рыбалоўных угоддзях, нагадаем чытачам, забаронена. Ну ды тут парушэння нiякага няма, бо сажалкi рыбгасаў не адносяцца да рыбалоўных угоддзяў i Правiлы вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства на iх не распаўсюджваюцца. Праблема бачыцца ў iншым.  

Яшчэ 1 жнiўня 2002 года ўступiла ў сiлу пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусi, згодна з якой у краiне забаронены свабодны продаж рыбалоўных сетак i сеткаматэрыялаў. З пазначанай даты на законных падставах, прычым толькi ў спецыялiзаваных крамах, рыбалоўныя сеткi i сеткаматэрыялы могуць набываць толькi для прамысловай лоўлi рыбы арандатары рыбалоўных угоддзяў. Прычым яны павiнны мець адпаведную лiцэнзiю, пасля набыцця на сетках вызначаным парадку ў рыбаахоўных iнспекцыях ставяцца бiркi. У пералiк сеткаматэрыялаў, на якiя распаўсюджваецца забарона, трапiлi таксама так званыя "тэлевiзары", "павукi", "пад’ёмнiкi". Забарона на свабодны продаж сетак i сеткаматэрыялаў была прынята ў мэтах узмацнення дзяржаўнага кантролю ў галiне аховыi выкарыстання жывёльнага свету i папярэджання незаконнай здабычы рыбы i iншых вiдаў водных жывёл. Мера цалкам правiльная i патрэбная. Нават цяпер, пасля амаль шасцi гадоў дзеяння названай пастановы, кожны тыдзень рэгiструюцца шматлiкiя выпадкi браканьерства з дапамогай сетак, хоць за такiя дзеяннi прадугледжаны даволi суровыя меры пакарання. Дык вось, сёння фiзiчная асоба не мае законнага права на набыццё сетак. А чым тады такi рыбак будзе лавiць рыбу на закрытых сажалкавых вадаёмах рыбгасаў, калi вырашыць скарыстацца выпаўшым дазволам?.. Перш чым даваць нейкi канкрэтны адказ на гэтае пытанне, мы вырашылi пацiкавiцца iм у дырэктараў асобных рыбгасаў, дзе, паводле атрыманай намi ў дэпартаменце мелiярацыi i воднай гаспадаркi Мiнсельгасхарча iнфармацыi, збiраюцца ўкараняць такую паслугу. Што па гэтым пытаннi думаюць самi кiраўнiкi?

Iван ЦЫГАН, дырэктар рыбгаса "Лактышы":

— Сезон платнай рыбалкi на закрытых сажалкавых вадаёмах мы распачалi лiтаральна сёння. Бiлет каштуе 20 тысяч, лавiць рыбу можна з 5 гадзiн ранiцы да 20 гадзiн вечара. Норма вылаву складае 5 кiлаграмаў, кошт гэтай рыбы ўваходзiць у цану бiлета. Калi чалавек за дзень так нiчога i не злавiў, дык па прад’яўленнi талона мы даём яму 2 кiлаграмы рыбы — у якасцi суцяшальнага бонуса. Але лоўля ў нас пакуль вядзецца толькi на вуды. Наконт выкарыстання сетак пакуль канчаткова нiчога не вырашана. Шчыра кажучы, ёсць некаторыя пытаннi: можна цi не дазволiць лоўлю з дапамогай сетак. Iх трэба абмеркаваць i з уласнай рыбааховай, i, магчыма, зрабiць запыт на адрас Дзяржiнспекцыi.

Мiкалай ЯРАХОВIЧ, дырэктар рыбгаса "Белае":

— Я дазволiў бы платную лоўлю толькi на зiмавальных сажалках: 10 хвiлiн такой лоўлi — i сетка поўная. Безумоўна, далёка не ўсiм рыбаловам падабаецца такi спосаб лоўлi, я i сам выступаю за вуду. Пуцёўка ў нас каштуе 30 тысяч за дзень, норма вылаву складае 4 кiлаграмы, кошт якiх уваходзiць у цану бiлета. За кожны кiлаграм звыш нормы — даплата з разлiку 7,5 тысячы рублёў. Але ёсць яшчэ адна праблема. Рыбаловы, якiя хацелi б скарыстацца сеткамi, забяруць з улову толькi буйную рыбу, а дробную — адпусцяць назад. Але аб’ячэеная рыба жыць ужо не будзе, навошта мне такiя страты? Я за тое, каб пры лоўлi сеткай чалавек забiраў цалкам увесь улоў. Колькi можна дазволiць здабываць такiм спосабам? Ды хоць 200 кiлаграмаў, хоць тону. Толькi, як ужо сказаў, забiрай усё i плацi за рыбу.Так, тэлефонныя званкi наконт лоўлi сеткай былi, аднак нiхто яшчэ на практыцы не скарыстаўся такой магчымасцю.

Меркаваннi кiраўнiкоў рыбгасаў — даволi пакуль насцярожаныя — мы пачулi. Хоць, паўторымся, арганiзоўваць платную рыбную лоўлю з дапамогай сетак яны маюць права. Цяпер вернемся да галоўнай тэмы: а дзе ахвотнаму браць тыя прылады рыбалоўства, калi сам iх факт куплi для фiзiчнай асобы з’яўляецца парушэннем заканадаўства? Выйсце бачыцца толькi адно: выдача сетак у арэнду рыбаловам самiмi рыбгасамi. Праўда, дырэктар рыбгаса "Белае" Мiкалай Яраховiч да такой прапановы паставiўся зноў жа насцярожана, маўляў, няма ў нас для гэтага сетак, пакуль не ведаем, як вырашыць такое пытанне.

Начальнiк аддзела аховы жывёльнага свету ўпраўлення аналiзу i кантролю за аховай i выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага i раслiннага свету Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Таццяна ЦIТОВА, да якой мы звярнулiся па каментарыi, прызнала справядлiвасць узнятай праблемы.

, да якой мы звярнулiся па каментарыi, прызнала справядлiвасць узнятай праблемы.

— Рыбгасы, якiя як юрыдычныя асобы маюць набытыя ў законным парадку для прамысловай лоўлi сеткi, калi апошнiя выкарыстоўваюцца не ў поўнай меры, сапраўды могуць даваць iх у арэнду рыбаловам пры арганiзацыi платнай рыбнай лоўлi на закрытых сажалкавых вадаёмах. А ўвогуле наконт фiзiчных асобаў вы маеце рацыю — пытанне патрабуе больш дэталёвага вывучэння з удзелам усiх зацiкаўленых бакоў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як мы ўжо паведамлялi раней, у рыбгасах сiстэмы Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання з пачатку красавiка распачаўся сезон платнай рыбалкi на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика