Сацыяльная падтрымка: каму і на якiх умовах?
Сацыяльная падтрымка: каму і на якiх умовах?
Інвалiды, ветэраны, шматдзетныя сем’i — не сакрэт, што iх значная частка мае патрэбу ў дапамозе. А адсюль i па-сапраўднаму няпростыя пытаннi. Паслугi дома i льготы, догляд i кватэрныя праблемы — усё гэта стала тэмамi нашай "прамой лiнii" з удзелам спецыялiстаў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны. Такiм чынам, на званкi чытачоў "Звязды" адказвалi начальнiк аддзела па справах iнвалiдаў Рыта Валянцiнаўна СУШКО, начальнiк аддзела развiцця i каардынацыi сацыяльнай дапамогi i сацыяльнага абслугоўвання Таццяна Iванаўна КАСЦЮКОВIЧ i начальнiк аддзела па справах ветэранаў i пажылых людзей Iван Пятровiч НАГIБIН. (Працяг. Пачатак у нумары за 17 красавіка.) — Як iнвалiд II групы, маю патрэбу ў радонавых ваннах, але дастаць пуцёўку не магу. Як можна паехаць у санаторый i цi будзе аздараўленне ў iм бясплатным? Марыя Анатольеўна Брыль, Вiлейскi раён. — Калi знаёмая выйшла на II групу iнвалiднасцi, то ёй дадалi 26 тысяч да пенсii. Калi ж выйшаў на II групу iнвалiднасцi я, мне не дабавiлi нiчога. I патлумачылi, маўляў, я маю 40 гадоў стажу, а яна — толькi 21 год. Хiба гэта правiльна? I другое пытанне. Iнвалiдам II групы захавалi льготу на газ, але ў межах 172 кубаметраў на месяц. Адкуль такая лiчба? Прыкладам, у мяне паравы кацёл узiмку "бярэ" 1,8 кубаметра ў гадзiну, 43,2 кубаметра — у суткi або 1296 "кубоў" у месяц. Фёдар Рыгоравiч Аўрамаў, Мiнскi раён. I другое пытанне. Iнвалiдам II групы захавалi льготу на газ, але ў межах 172 кубаметраў на месяц. Адкуль такая лiчба? Прыкладам, у мяне паравы кацёл узiмку "бярэ" 1,8 кубаметра ў гадзiну, 43,2 кубаметра — у суткi або 1296 "кубоў" у месяц. Фёдар Рыгоравiч Аўрамаў, Мiнскi раён. — Памеры пенсiй па iнвалiднасцi вызначаюцца артыкулам 31 Закона "Аб пенсiйным забеспячэннi" i залежаць ад групы. Напрыклад, iнвалiдам I групы пенсii па iнвалiднасцi прызначаюцца ў памеры 75 % сярэднямесячнага заробку. А пенсii па iнвалiднасцi па II групе, з улiкам меншай ступенi абмежаванасцi здароўя, — у памеры 65 %. Прычым тут варта заўважыць: апошняе адпавядае пенсii па ўзросце на агульных падставах, прызначанай зыходзячы са стажу 35 гадоў у мужчын або 30 гадоў у жанчын. Узгаданым артыкулам Закона таксама прадугледжана, што калi ў iнвалiдаў I i II груп ёсць стаж работы, неабходны для прызначэння пенсii па ўзросце, то пенсiя па iнвалiднасцi можа быць прызначана ў памеры пенсii па ўзросце пры адпаведным стажы. Практычна гэта азначае, што пры стажы 36 гадоў у мужчын цi 31 год у жанчын i больш, пенсiя па iнвалiднасцi прызначаецца ў памеры пенсii па ўзросце. Таму сапраўды: вызначэнне II групы iнвалiднасцi мужчыну са стажам больш за 35 гадоў на памер яго пенсii нiяк не ўплывае. Адносна другога ж пытання трэба паўтарыцца: iльготы прадастаўляюцца па вызначаных заканадаўствам тарыфах (стаўках) у межах нормаў спажывання толькi iнвалiду II групы i на членаў яго сям’i не распаўсюджваюцца. Прычым нарматывы спажывання камунальных паслуг для прадастаўлення льгот па iх аплаце зацвярджаюцца аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам. — Якiя засталiся льготы ў iнвалiдаў III групы? Станiслаў Iосiфавiч Кароза, Лiдскi раён. — Цi будуць якiя-небудзь павышэннi пенсii або выплаты на лекi iнвалiдам III групы ў сувязi са скасаваннем iльгот? Уладзiмiр Iванавiч Пацэнка, Бераставiцкi раён. Апроч таго, iнвалiды, якiя апынулiся ў цяжкiм матэрыяльным становiшчы, могуць звярнуцца ў раённае ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне па дапамогу са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва. Да таго ж трэба нагадаць: iснуе спецыяльны пералiк захворванняў, па якiх лекавыя сродкi адпускаюцца бясплатна, i пры гэтым — увогуле незалежна ад вызначэння iнвалiднасцi. — Адкажыце, калi ласка, як вырашаецца пытанне з пратэзаваннем iнвалiдаў III групы? Вiктар Маiсеевiч Петух, Светлагорскi раён. — Адкажыце, калi ласка, якiя захавалiся льготы для няпоўнагадовых вязняў? Усевалад Уладзiмiравiч Чарванец, г. Паставы. Нарэшце, былым вязням вызначана павышэнне пенсii — у памеры 100 % мiнiмальнай пенсii па ўзросце. Варта заўважыць, што гэта павышэнне большае, чым у тых жа ўзнагароджаных працаўнiкоў тылу, для якiх павышэнне складае 50 % мiнiмальнай пенсii па ўзросце. Матэрыялы "прамой лiнii" падрыхтаваў Сяргей ГРЫБ. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На званкi чытачоў "Звязды" адказвалi начальнiк аддзела па справах iнвалiдаў Рыта Валянцiнаўна СУШКО, начальнiк аддзела развiцця i каардынацы
|
|