21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Кабель" спатыкнення

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Кабель" спатыкнення Жыхароў падключылі да кабельнага тэлебачання без іх ведама, але не бясплатна

Днямi жыхары прыкладна 700 кватэр (лiчба прыблiзная, паколькi падрабязны разбор сiтуацыi толькi распачаўся) некалькiх дамоў, што ўваходзяць у склад таварыства ўласнiкаў № 10 Фрунзенскага раёна сталiцы, са здзiўленнем назiралi ў "жыроўках" радок платы i, галоўнае, пераразлiку яе за карыстанне антэнай. Сума была пазначана крыху большай за 12 тысяч рублёў. Зварот у таварыства ўласнiкаў даў наступны вынiк: гэта плата за паслугi кабельнага тэлебачання ад УП "Мiнскiя тэлевiзiйныя iнфармацыйныя сеткi" (МТІС).

...Трэба сказаць, што 4—4,5 года таму ў гэтых новабудоўлях iшло толькi 6 асноўных тэлеканалаў, так бы мовiць, сацыяльны пакет. Практычна адразу пасля засялення ў дамы большасцi навасёлаў iх пачалi "атакаваць" прадстаўнiкi "Космас ТБ", якiя прапаноўвалi падключэнне некалькiх пакетаў тэлеканалаў на выбар (у кожным — не адзiн дзясятак, у асноўным — больш за 40). Прапануй тады МТIС такiя ж паслугi, думаецца, большасцi не было б нiякай рознiцы, каго патрэбна выбраць. Але альтэрнатывы на той момант не было, таму многiя некалькi гадоў запар глядзелi "Космас ТБ" i нi пра што не думалi. Да з’яўлення "жыровак"...

Высветлiлася, што яшчэ са снежня мiнулага года МТIС пачало вяшчанне ў тэставым рэжыме ў тым лiку i на дамы, што ўваходзяць у таварыства ўласнiкаў № 10. А цяпер за некалькi апошнiх месяцаў "заднiм чыслом" выставiла рахунак за паслугi (дзеля даведкi: за пакет з 24 каналаў штомесяц трэба плацiць 7026 рублёў). Усё б нiчога, але многiя пра гэта вяшчанне даведалiся, як ужо гаварылася, з "жыровак". Бясспрэчна, тут ёсць i вiна таварыства, дзе сарамлiва прызналi: так, маўляў, паперка на дошцы аб’яў з’яўлялася яшчэ ў 2008 годзе, але яе хутка сарвалi. Але што, не было iншых спосабаў праiнфармаваць (i не адзiн раз) жыльцоў? Прычым, не толькi з боку таварыства ўласнiкаў?

Як праiнфармавалi спецыялiсты, у прыватнасцi, галоўны iнжынер УП "МТIС" Сцяпан Вайцяшонак, грамадзянiн адначасова можа глядзець i тэлеканалы ад "Космас ТБ", i ад МТIС, i яшчэ ад iншых аператараў. Магчыма, толькi многім працуючым людзям (а ў новабудоўлях такiх — большасць) не хапае часу на некалькi дзясяткаў тэлеканалаў ад аднаго з iх, што ўжо гаварыць пра другога i трэцяга. А пасля знiкнення з пакета таго ж "Космас ТБ" некалькiх расiйскiх тэлеканалаў многiм у галаву прыйшла думка: а за што, уласна, цяпер штомесяц трэба плацiць амаль 15 тысяч?

Некаторыя разумнiкi (а такiх было меншасць) пры падключэннi "Космас ТБ" пiсалi адмову ад карыстання антэнай i не плацiлi за яе карыстанне. Многiя, не такiя дасведчаныя, гадамi плацiлi (апошняя лiчба за месяц — 1280 рублёў), хоць не мелi ў ёй патрэбы. Цяпер, адказваюць у МТIС, калi вы незадаволены i хочаце адмовiцца ад нашых паслуг, трэба некуды ехаць з дакументамi i... пiсаць адмову.

Памятаецца, прадстаўнiкi "Космас ТБ" самi iшлi ў народ: прыязджалi дамоў i заключалi дагаворы на аказанне паслуг. МТIС аказаў паслугу, не пытаючыся ў многiх: цi патрэбная яна жыльцам. I фактычна прымушае цяпер ехаць адмаўляцца ад таго, не ведаю, ад чаго.

Агаваруся, што гэтая праца — вельмi патрэбная. УП "МТIС" працуе на поўным гасразлiку i самаакупнасцi (прашу не чапляцца выключна да гэтых слоў — гэта толькi канстатацыя факта). Як гаворыцца на сайце прадпрыемства, яго праца скiравана на развiццё комплексу тэлекамунiкацыйных i iнфармацыйных паслуг, у тым лiку шматпраграмнага ТБ, доступу ў iнтэрнэт, лiчбавага ТБ. Напрыклад, у рамках адпаведнай праграмы да канца гэтага года будуць завершаны рэканструкцыя i мадэрнiзацыя прыёмных сiстэм тэлебачання на вулiцах Сядых — Калiноўскага — Лагойскi тракт. Цудоўна. Толькi ў нашым выпадку, на жаль, з паслугамi крыху спазнiлiся, ды i прапанаваныя тэлеканалы пераклiкаюцца з пакетам ад "Космас ТБ".

Хоць быццам бы два дамы, што таксама ўваходзяць у склад таварыства ўласнiкаў № 10, заключылi дагаворы з МТIС i цяпер задаволеныя яго паслугамi. Тут увогуле шмат блытанiны i ў кожнага з бакоў свая версiя: былi дагаворы, не было, пераразлiк за карыстанне антэнай абгрунтаваны або яго не павiнны былi рабiць i г.д.

Галоўны iнжынер прадпрыемства Сцяпан Вайцяшонак размаўляў са мной цярплiва i спакойна, тлумачыў усё — як i належыць прафесiяналу сваёй справы і чалавеку, якi выконвае свае абавязкi як адказная асоба (хоць з "ходу", паводле яго слоў, не змог адшукаць заключаныя памiж таварыствам уласнiкаў i МТIС дагаворы на аказанне паслуг апошнiм). У абаненцкiм участку, што абслугоўвае дамы, чамусьцi вельмi моцна здзiвiлiся самому факту маёй размовы са Сцяпанам Сцяпанавiчам, спрабавалi нават наладзiць своеасаблiвую праверку, а ўрэшце рэшт адмовiлi — як журналiсту — у каментарыях...

Дзеля справядлiвасцi ў жыхароў было i ёсць шмат пытанняў да працы апарату таварыства ўласнiкаў № 10. Тут сапраўды патрэбны разбор сiтуацыi.

Як паведамiлi там, апошнiмi днямi на iх па вышэйназванай прычыне абрынуўся шквал тэлефонных званкоў. Прадстаўнiкi МТIС таксама тэлефанавалi, абяцалi прыехаць. Сцяпан Вайцяшонак папрасiў пiсьмовы запыт — каб была падстава для праверкi сiтуацыi i падрыхтоўкi адказу. Выконваем просьбу, Сцяпан Сцяпанавiч.

P.S. Праз дзень пасля звароту ў МТІС і ТУ № 10 ля пад’ездаў з’явіліся аб’яўкі з прапановамі ад МТС аб заключэнні дагавораў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхароў падключылі да кабельнага тэлебачання без іх ведама, але не бясплатна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика