21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ахвяраў махляроў сярод пенсiянераў усё больш

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ахвяраў махляроў сярод пенсiянераў усё больш

Нядаўнiя разбойныя напады на аддзяленнi банкаў i пункты абмену валюты ў сталiцы ў хуткiм часе будуць раскрытыя. Па пошуку злачынцаў вядзецца актыўная работа, у якой задзейнiчана вялiкая колькасць супрацоўнiкаў Галоўнага ўпраўлення крымiнальнага вышуку МУС, а таксама падраздзяленнi крымiнальнага вышуку сталiцы. Аб гэтым паведамiў начальнiк аддзела Галоўнага ўпраўлення крымiнальнага вышуку Крымiнальнай мiлiцыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў, палкоўнiк мiлiцыi Вiктар Юзэфовiч.

Ён нагадаў, што 20 лютага 2009 года невядомы напаў на пункт абмену валюты ў гiпермаркеце па праспекце Дзяржынскага i выкраў 80 мiльёнаў беларускiх рублёў, 40 тысяч долараў, 8 тысяч еўра. 30 сакавiка адбыўся напад на аддзяленне аднаго з банкаў па вулiцы Прамой у сталiцы. Здабыткам злачынца сталi 2 тысячы долараў, 900 еўра i 2200 расiйскiх рублёў. 6 красавiка злачынец iмкнуўся абрабаваць пункт абмену валюты, размешчаны ў сталiчным Доме быту па вулiцы Маскоўскай, але правiльныя дзеяннi касiра спалохалi мужчыну. У мiлiцыянераў ёсць падставы меркаваць, што два апошнiя выпадкi — справа рук аднаго злачынца.

Да непрыемнай тэндэнцыi нападаў на аддзяленнi банкаў дадаецца i рост такiх злачынстваў, як махлярствы, прычым у дачыненнi да пажылых людзей, паведамiў Вiктар Юзэфовiч. Ужо сёлета ахвярамi махляроў сталi больш за тры тысячы пажылых людзей ва ўзросце ад 50 да 69 i каля тысячы — старэйшых за 70. Махляры пад выглядам сацыяльных цi медыцынскiх работнiкаў або з мэтай продажу рэчаў цi прадуктаў харчавання пранiкаюць у дамы пенсiянераў, дзе, карыстаючыся iх даверлiвасцю, крадуць грошы, ювелiрныя вырабы i iншыя каштоўнасцi. Найбольшая колькасць такiх злачынстваў фiксуецца ў Гомельскай i Мiнскай абласцях, а таксама ў сталiцы.

Аднак ахвярамi махляроў у апошнi час становяцца не толькi даверлiвыя пенсiянеры, але i буйныя юрыдычныя асобы. Два тыднi таму ў сталiцы былi затрыманы тры грамадзянiны Расii, якiя ў 2008 i 2009 годзе выкралi 16 новых аўтамабiляў у пракатных аўтамабiльных фiрмах Мiнска. Пакуль на тэрыторыi Расiйскай Федэрацыi ўдалося знайсцi толькi дзве з выкрадзеных машын. Увогуле ж апошнiм часам ва ўсiх рэгiёнах рэспублiкi адзначаецца змяншэнне колькасцi крадзяжоў аўтамабiляў. Транспартныя крадзяжы складаюць усяго 1 працэнт у структуры злачынстваў. У сярэднiм штодзень у Беларусi выкрадаецца 4 аўтамабiлi, а адшукваецца 2. Найбольш папулярныя ў зладзеяў маркi — "Аўдзi" i "Фальксваген", "Опель", нават "Масквiч", але найчасцей крадуць усё ж "ВАЗ". Сярэднi ўзрост машын, якiя выкрадаюць у Беларусi — 10-15 гадоў. Такiя аўтамабiлi ў асноўным разбiраюцца на запчасткi для iх далейшага продажу цi выкарыстання. Але нярэдка крадуць i новыя дарагiя аўтамабiлi для iх далейшай легалiзацыi за межамi Беларусi, у прыватнасцi ў Расii. Такiя злачынствы здзяйсняюцца добра арганiзаванымi мiжрэгiянальнымi злачыннымi групоўкамi, якiя маюць сувязi ў праваахоўных i мытных структурах.

Штодня ў Беларусi адбываецца ў сярэднiм 44 крадзяжы мабiльных тэлефонаў i каля 26 кiшэнных крадзяжоў. У цэлым жа колькасць крадзяжоў у краiне паступова змяншаецца. Так, у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года ў Беларусi зменшылася колькасць кватэрных крадзяжоў (з 7470 да 6026). Іх раскрывальнасць складае прыкладна 50 працэнтаў. Амаль кожнае другое пранiкненне ў кватэру адбываецца так званым шляхам вольнага доступу — праз незачыненыя на замок дзверы, калi нават самi гаспадары знаходзяцца дома. Акрамя таго, самi ж гаспадары нярэдка i запрашаюць выпадковых людзей да сябе дадому, а пасля сумеснага распiцця спiртнога звяртаюцца ў мiлiцыю з заявай аб крадзяжы.

Алена КРАВЕЦ.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўнiя разбойныя напады на аддзяленнi банкаў i пункты абмену валюты ў сталiцы ў хуткiм часе будуць раскрытыя. Па пошуку злачынцаў вядзецца актыўная
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика