21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Трыльён рублёў сёлета выдаткуюць на развіццё чарнобыльскiх раёнаў

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трыльён рублёў сёлета выдаткуюць на развіццё чарнобыльскiх раёнаў

"нягледзячы нi на якiя крызiсы", зазначыў Сяргей Сiдорскi

22 красавiка кiраўнiк беларускага ўрада наведаў Быхаў. Сяргей Сiдорскi браў удзел у адкрыццi галоўнага вытворчага корпуса ААТ "Быхаўскi кансервава-гароднiнасушыльны завод", дзе праведзена поўнае тэхнiчнае пераабсталяванне.

Новае будаўнiцтва на заводзе пачалося напрыканцы 2006 года. Рэалiзацыя праекта каштавала 25 мiльёнаў долараў. Цяпер запрацавала новая сучасная вытворчасць, якая адразу вылучае завод у Быхаве як адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў кансервавай прамысловасцi Беларусi. Сёлета тут плануюць вырабiць 22 мiльёны ўмоўных слоiкаў: амаль удвая больш, чым раней.

У галоўным вытворчым корпусе ўсталяваны i працуюць 7 сучасных тэхналагiчных лiнiй, у асноўным замежнай вытворчасцi. На iх вырабляецца больш за 80 вiдаў рознай прадукцыi пад гандлёвай маркай "Хозяин-барин": у асноўным — кансерваваная гароднiна i натуральныя сокi, у тым лiку i мясцовы бярозавы сок.

Сяргей Сiдорскi сказаў кiраўнiцтву i працаўнiкам завода, што будаўнiкi сваю справу зрабiлi, а цяпер павiнны добра папрацаваць тэхнолагi, каб вырабляць канкурэнтаздольную i якасную прадукцыю.

Пад новыя лiнii ў вытворчай лабараторыi распрацоўваюцца свежыя рэцэпты. Значна пашырыцца асартымент прадукцыi: да традыцыйнай гароднiны i зялёнага гарошку дадаюцца джэмы з садавiны, кетчупы, фасоля, грыбы i гэтак далей.

— Мы робiм нацiск на натуральную прадукцыю ў сучаснай упакоўцы, — расказала начальнiк лабараторыi Тамара Сiўко. — Мы не выкарыстоўваем нi кансерванты, нi араматызатары, нi фарбавальнiкi. Толькi натуральная сыравiна i духмяныя раслiны.

На Быхаўскiм кансервава-гароднiнасушыльным заводзе сёлета створана 20 новых працоўных месцаў, да канца года тут мяркуецца стварыць яшчэ столькi ж. Увогуле ў Быхаўскiм раёне да канца года будзе адкрыта 270 новых працоўных месцаў.

— Гэта добры вынiк дзяржаўнай праграмы падтрымкi раёнаў, якiя пацярпелi ад чарнобыльскай катастрофы, — пракаментаваў Сяргей Сiдорскi. — Паводле праграмы на 2006-2010 гады, якую прыняў урад i падтрымаў Прэзiдэнт, мы сёлета выдаткуем трыльён рублёў на сацыяльнае развiццё чарнобыльскiх раёнаў. Нягледзячы нi на якiя крызiсы. Грошы пойдуць на сучасныя вытворчасцi, новыя прадпрыемствы.

Кiраўнiк урада засяродзiў увагу на тым, што ў Быхаве прынялi рашэнне аб продажы безгаспадарных аб’ектаў (а такiх у райцэнтры ад былой вайсковай маёмасцi засталося шмат) за адну базавую велiчыню. Летась было выстаўлена на продаж 150 аб’ектаў, i 68 з iх прададзена.

Сяргей Сiдорскi наведаў таксама СЗАТ "Белатмiт", вядомае сваiмi мяснымi вырабамi, i ЗАТ "Агралiнк", якое займаецца вырабам мяса птушкi. Гэтыя два прадпрыемствы якраз пачыналi сваю дзейнасць у былым Быхаўскiм вайсковым гарадку.

Новыя прадпрыемствы, якiя будуць створаны ў найблiжэйшай перспектыве, дадуць жыхарам пацярпелага ад радыяцыi раёна працоўныя месцы, магчымасць зарабляць грошы i добра жыць.

Сяргей Сiдорскi ў час рабочага вiзiту ў Быхаў закрануў у гутарцы з журналiстамi праблему экспарту беларускай прадукцыi. Ён расказаў аб неабходнасцi павялiчыць колькасць суб’ектаў сеткi, якая гандлюе беларускай прадукцыяй за мяжой. Урад будзе выконваць даручэнне Прэзiдэнта: быць гаспадарамi сваёй тавараправоднай сеткi, мець 50% акцый яе суб’ектаў. У такiм разе, згодны кiраўнiк урада, будзе зацiкаўленасць i, адпаведна, плён у гандлi беларускiмi таварамi.

У Санкт-Пецярбургу ствараюцца аптовыя крамы беларускай прадукцыi, у тым лiку сельскагаспадарчай. Разам з тым, беларускiм прадпрыемствам трэба клапацiцца пра канкурэнтаздольнасць сваёй прадукцыi: "Скарачэнне выдаткаў i якасць — гэта сёння галоўныя прыярытэты ў эканомiцы".

Але ёсць праблемы, якiя давядзецца вырашаць на дзяржаўным узроўнi. Вось каментарый Сяргея Сiдорскага:

— Пацвярджаецца, што даюцца прамыя даручэннi, каб не дапускаць на расiйскi рынак iмпартныя машыны i абсталяванне, гэта датычыцца i беларускай тэхнiкi. У рэгiёнах Расii аказваецца падтрымка толькi тэхнiкi айчыннай вытворчасцi. Гэта правiльна, але ў той жа час у Беларусi такiя загараджальныя меры не прымаюцца. Мы, паводле дамоўленасцяў, цалкам адкрылi краiну для ўсiх расiйскiх тавараў.

У найблiжэйшы час на саюзным урадзе мы ўнясём у парадак дня прыняцце мемарандума альбо заявы двух прэм’ер-мiнiстраў пра даступнасць прадукцыi беларускiх i расiйскiх вытворцаў без усялякiх абмежаванняў. Гэта будзе пацвярджэннем таго, што беларускiя i расiйскiя вытворцы знаходзяцца ў роўных умовах i будуць мець роўны доступ i да рынкаў, i да банкаўскiх структураў.

Ілона Iванова.

г. Быхаў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"нягледзячы нi на якiя крызiсы", зазначыў Сяргей Сiдорскi 22 красавiка кiраўнiк беларускага ўрада наведаў Быхаў. Сяргей Сiдорскi браў удзе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика