21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Толькi iх дзецi?

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Толькi iх дзецi?

Працяг тэмы

У нумары за 5 снежня "Звязда" надрукавала артыкул "Новiкi i iх дзецi". Узнятая ў iм праблема датычыцца прыёмных сем’яў i дзiцячых дамоў сямейнага тыпу. Па-сутнасцi, у публiкацыi ставiлiся два пытаннi. Першае: невыкананне мясцовымi ўладамi Палажэння аб дзiцячым доме сямейнага тыпу, якое прадугледжвае матэрыяльнае забеспячэнне такiх дзiцячых дамоў (пункт 45). Другое: фактычная немагчымасць для некаторых прыёмных бацькоў i бацькоў-выхавальнiкаў скарыстаць сваё канстытуцыйнае права на працоўны водпуск.

— Вы не спяшайцеся з публiкацыяй адказаў, — запэўнiла Галiна Іванаўна, — яны (Смаргонскi райвыканкам. — В.М.) абяцалi вырашыць гэта пытанне. Пачакайце, яны вырашаць, i вы тады напiшаце.

I сапраўды, праз некаторы час пасля публiкацыi артыкула да Новiкаў прыйшлi прадстаўнiкi раённага i абласнога ўпраўленняў адукацыi, паглядзелi, як яны жывуць, папыталiся, што iм трэба i паабяцалi дапамагчы абсталяваць гасцёўню i прыхожую. Пяць дзiцячых пакояў, гульнявы пакой i кухню-сталоўку Новiкi абсталявалi самастойна. Нагадаем, што самастойна, без анiякай дапамогi мясцовага бюджэту, яны зрабiлi рамонт i правялi ў дом газ.

Яшчэ праз некаторы час "Звязда" атрымала адказ i з Гродзенскага аблвыканкама. Лiст гэты, у адрозненне ад першых двух, быў больш канкрэтным:

"Упраўленне адукацыi Гродзенскага аблвыканкама падзяляе меркаванне аўтара артыкула "Новiкi i iх дзецi" ў частцы актуальнасцi i значнасцi праблемы маёмасных правоў няпоўнагадовых.

...Упраўленню адукацыi Смаргонскага райвыканкама прапанавана зрабiць адпаведныя захады па забеспячэннi неабходным абсталяваннем, мэбляй i мяккiм iнвентаром дзiцячага дома сямейнага тыпу Новiк.

...паведамляем, што ўпраўленне адукацыi Смаргонскага райвыканкама ў першым паўгоддзi гэтага года запланавала грашовыя сродкi для набыцця абедзеннага стала, мяккага кутка i мэблi для вiтальнi для дзiцячага дома сямейнага тыпу Новiк (лiст ад 10.01.2009г. №01-05/6)".

Новiкi мелiся пазванiць, калi абяцаннi Смаргонскага райвыканкама спраўдзяцца. Аднак, пачакаўшы чатыры месяцы, "Звязда" першай патэлефанавала Новiкам.

— У студзенi мы атрымалi лiст за подпiсам начальнiка ўпраўлення адукацыi раёна Валерыя Бацько аб тым, што раён запланаваў грашовыя сродкi на набыццё мяккага кутка, стала i мэблi для вiтальнi для нашага дзiцячага дома, — расказала Алена Аляксандраўна. — Аднак 19 сакавiка пры асабiстай сустрэчы ў выканкаме Бацько сказаў, што грошай на ўсё гэта ў раёна няма. 24 сакавiка да нас прыйшоў намеснiк старшынi райвыканкама Аляксандр Вярсоцкi. Паглядзеў, як мы жывём, потым сказаў, што сапраўды ў раёне грошай няма, але, маўляў, мы можам звярнуцца ў таварыства "Чырвоны крыж", там нам дадуць 300 тысяч рублёў. Тады я вярнула яму лiст за подпiсам Бацько, у якiм яны абяцалi грошы для набыцця мяккага кутка i мэблi для вiтальнi. На гэтым лiсце я напiсала, што за два гады iснавання нашага дзiцячага дома сямейнага тыпу мы атрымалi ад мясцовых уладаў толькi знявагу i сапсаваныя нервы. Вялiкi дзякуй. Больш нам нiякай "дапамогi" не трэба. Мы прасiлi не падачкi, а тое, што належыць дзецям, якiя засталiся без апекi бацькоў, па законе. Чаму для адных дзiцячых дамоў сямейнага тыпу знаходзяцца грошы i на мэблю, i на цацкi, i на пасудамыечныя машыны (размова iдзе пра два новыя, адкрытыя ў снежнi, дзiцячыя дамы сямейнага тыпу, будаўнiцтва, абсталяванне i матэрыяльнае забеспячэнне якiх цалкам фiнансаваў раённы бюджэт. — В.М.), а iншым прапаноўваюць звяртацца ў "Чырвоны крыж" па 300 тысяч? Мы — не жабракi. Нам проста крыўдна за дзяцей, якiх нам даручылi выхоўваць. Яны не горшыя за тых, якiх райвыканкам забяспечвае ўсiм, i якiм, праз клопат таго ж райвыканкама, прадпрыемствы дораць камп’ютары, музычныя цэнтры i складаную бытавую тэхнiку..  

— Дарэчы, наконт грошай у райвыканкаме. Напэўна, iх сапраўды няма. Для нас. Аднак бачна, што на рамонт у будынку адмiнiстрацыi яны знаходзяцца, — з горыччу дадала Алена Новiк.

"Звязда" спытала ў мацi-выхавальнiцы, цi забяспечыў райвыканкам ёй i яе мужу адпачынак у гэтым годзе. Нагадаем, Палажэннем аб Дзiцячым доме сямейнага тыпу прадугледжана, што працоўны водпуск прыёмным бацькам даецца згодна з графiкам працоўных водпускаў, якi складае ўпраўленне адукацыi мясцовага выканкама. На час водпуску органы апекi i папячыцельства павiнны арганiзаваць летнi адпачынак прыёмных дзяцей. У сапраўднасцi, Новiкi, i не яны адны, за шэсць гадоў працы прыёмнымi бацькамi (з 2002 года) нi разу не былi ў адпачынку. Бо за ўвесь гэты час у iх не было нiводнага месяца, калi б у iх доме не заставалiся прыёмныя дзецi.

У адказе "Звяздзе" ўпраўленне адукацыi Смаргонскага райвыканкама пазначае, што яно "штогод дае пуцёўкi дзецям Новiкаў у санаторыi, аздараўленчыя лагеры, санаторныя школы i забяспечвае аздараўленне дзяцей за мяжой".

"Толькi ў 2008 годзе трое дзяцей правялi зiмовыя i летнiя канiкулы ў Iталii. Былi выдзеленыя тры пуцёўкi ў кругласутачны аздараўленчы лагер для малодшых школьнiкаў, 5 пуцёвак у летнi лагер "Арляня". З малодшай гадаванкай Алена Аляксандраўна адпачывала ў санаторыi "Сасновы бор", — сказана ў лiсце.

Усё гэта так. Аднак "Звязда" высветлiла, хто з прыёмных дзяцей знаходзiўся дома на працягу лета 2008 года. З 1 па 12 чэрвеня дома трое дзяцей ва ўзросце з 2 да 15 гадоў; з 12 па 28 чэрвеня — пяцёра, з 28 па 30 — шасцёра, увесь лiпень i па 5 жнiўня — пяцёра, з 5 па 18 жнiўня — 2 дзяцей (тата ў гэты час працуе суткi праз суткi на жнiве); з 18 па 22 жнiўня (толькi тры днi!) у доме — адно прыёмнае дзiця — двухгадовая дзяўчынка, ужо з 22-га — чацвёра, з 24-га — сямёра, з 28-га — 10 дзяцей. Усё, лета скончылася. Шасцёра школьнiкаў, чацвёра малых у доме (у кастрычнiку Новiкi чатырох малодшых дзяўчынак удачарылi). Пры гэтым Новiкаў дзяржчыноўнiкi ўсiх узроўняў, ад выканкама да мiнiстэрства, папракаюць тым, што яны не пажадалi скарыстацца водпускам i просяць грашовую кампенсацыю. Што ж, у кампенсацыi iм адмоўлена, i Алена ў снежнi пайшла-такi ў водпуск, якi быў такiм толькi на паперы. Бо хоць на зiмовыя канiкулы нехта з дзяцей i паехаў у Iталiю, аднак адпачыць у мацi-выхавальнiцы магчымасцi не было — астатнiя ж былi дома.

Наконт санаторыя. Алена сапраўды ездзiла туды з адной са сваiх гадаванцаў. Гэтай дзяўчынцы патрабуецца суправаджэнне дарослага. I Алена, дзеля яе аздараўлення, вымушана пакiдаць мужа сам-насам з астатнiмi дзецьмi на тры тыднi. Нiякай дапамогi па гаспадарцы, нiякай даплаты за, па сутнасцi, сумяшчэнне пасад i выкананне абавязацельстваў работнiка, якi часова адсутнiчае, Мiкалай Новiк пры гэтым не атрымлiвае. Яму, праўда, прапануюць на гэты час перадаць дзяцей у iншы дзiцячы дом, аднак гэтага не хочуць дзецi, а для Новiкаў, у адрозненне ад рознага роду органаў, iнтарэсы дзяцей — матэрыя рэальная, а не вiртуальная. Яны ведаюць цану раўнавагi ў такой вялiкай i няпростай сям’i.

Выходзiць, што бацькi-выхавальнiкi ў нас — асобная катэгорыя работнiкаў. З iмi заключаюць працоўны дагавор, iм плацяць заробак як любому нанятаму работнiку. Iх кантралююць i ад iх патрабуюць выкананне працоўных абавязкаў, справаздач аб выкарыстаннi грашовых выплат на ўтрыманне дзяцей. Аднак параўноўваць iх з iншымi, як бачыце, нельга. Многае ў iх жыццi iснуе, пакуль, толькi на паперы. Праўда, наконт сёлетняга лета Алена Новiк сказала, што на гэты раз быў складзены графiк iх водпускаў i, магчыма, цяпер будзе ўсё iнакш. Што ж, можа, цяпер, калi чатырох дзяцей Новiкi ўдачарылi, выканкаму лягчэй будзе забяспечыць шэсць прыёмных дзяцей пуцёўкамi i наладзiць iх аздараўленне за мяжой у адзiн i той жа час?

Аднак вернемся да матэрыяльнага забеспячэння дзiцячага дома сям’i Новiкаў. Пасля размовы з бацькамi-выхавальнiкамi "Звязда" пазванiла начальнiку ўпраўлення адукацыi Смаргонскага райвыканкама Валерыю Бацько. Размовы не атрымалася. Валерый Уладзiмiравiч спачатку зусiм адмаўляўся адказваць на простае пытанне, потым усё ж такi прызнаўся, што сапраўды, выканкам запланаваў 2,5 мiльёна рублёў на пакупку мэблi для дзiцячага дома Новiкаў, але грошай гэтых няма. Вось i ўся размова.

Сёння вельмi зручны час. Такое ў нас ўжо было. Свежыя яшчэ ў памяцi спасылкi на адсутнасць фiнансавання i тлумачэнне гэтым многiх хiбаў у самых розных сферах нашага жыцця. Цяпер таксама, калi што: "Самi разумееце, — крызiс, новыя эканамiчныя ўмовы, эканомiя сродкаў..." Калi б яшчэ дзецi маглi пачакаць, не расцi, залегчы ў спячку да канца крызiсу, каб нiчога не патрабаваць, не зношваць, не вырастаць, не псаваць, не ламаць, не прасiць, на хацець, не марыць.

Новiкi мiж тым за свой кошт робяць рамонт у гасцёўнi, памянялi батарэi, падшылi столь. Яны яшчэ аказалiся павiнны пенсiйнаму фонду 2,5 мiльёна рублёў, бо iм няправiльна налiчвалi пенсiю на дзяцей: сто працэнтаў замест 50. Дарэчы, 50 працэнтаў пенсii па страце кармiцеляў выплачваецца дзецям, якiя выхоўваюцца ў дзiцячых дамах сямейнага тыпу, якраз з-за таго, што матэрыяльна гэтыя дзецi павiнны забяспечвацца лепш, чым дзецi з прыёмных сем’яў. Размова iдзе пра той самы 45-ы пункт Палажэння аб дзiцячым доме, якi Смаргонскi выканкам не выконвае ў дачыненнi да Новiкаў. Памылку ў налiчэннi пенсii, дарэчы, высветлiлi самi Новiкi. Цяпер вырашаецца пытанне, як iм гэтыя грошы вяртаць. У выканкама не знайшлося якраз такой сумы для гэтых жа дзяцей...

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

  .

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумары за 5 снежня "Звязда" надрукавала артыкул "Новiкi i iх дзецi". Узнятая ў iм праблема датычыцца прыёмных сем’яў i дзiцячых
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика