21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кожнаму — па шэрай цыгарэце?

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожнаму — па шэрай цыгарэце?

Дзяржаўны мытны камiтэт выступае з iнiцыятывай змякчэння санкцый за парушэннi мытнага заканадаўства. Гаворка iдзе аб змяншэннi памераў штрафаў, выключэннi ў некаторых выпадках пакаранняў у выглядзе канфiскацыi тавараў i транспартных сродкаў, увядзеннi "альтэрнатыўнай" адказнасцi. Адначасова ёсць прапанова лiчыць малазначнымi парушэннi, звязаныя са спазненнем падачы статыстычных дэкларацый да 3 сутак, а таксама выпадкi нявыплаты невялiкiх сумаў мытных плацяжоў — пры ўмове, калi вiнаватыя ўнясуць гэтыя сумы ў бюджэт самастойна.

Як паведамiў начальнiк упраўлення арганiзацыi мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камiтэта Мiкалай Бурш, у пачатку года было адзначана рэзкае падзенне знешняга гандлю. Сiтуацыя стала выпраўляцца ў сакавiку, калi пачалi назiрацца павелiчэнне экспарту, iмпарту, а таксама транзiту праз тэрыторыю нашай краiны. Разам з тым пераадолець адставанне не ўдалося: у І квартале сёлета агульны паказчык тавараабароту склаў прыкладна 60 % ад аналагiчнага перыяду летась.

Як паведамiў начальнiк упраўлення арганiзацыi мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камiтэта Мiкалай Бурш, у пачатку года было адзначана рэзкае падзенне знешняга гандлю. Сiтуацыя стала выпраўляцца ў сакавiку, калi пачалi назiрацца павелiчэнне экспарту, iмпарту, а таксама транзiту праз тэрыторыю нашай краiны. Разам з тым пераадолець адставанне не ўдалося: у І квартале сёлета агульны паказчык тавараабароту склаў прыкладна 60 % ад аналагiчнага перыяду летась.

Адна з умоў актывiзацыi знешнеэканамiчнай дзейнасцi — лiбералiзацыя мытнага заканадаўства. У сувязi з гэтым, паведамiў начальнiк упраўлення тарыфнага рэгулявання i мытных плацяжоў ДМК Сяргей Палудзень, за апошнi час Беларусь адмовiлася ад спагнання мытных плацяжоў на падставе ведамасных нарматыўных актаў (зараз выкарыстоўваецца толькi заканадаўства), пашырылася практыка дэкларавання мытнай вартасцi на падставе цаны здзелкi, вызначаныя нулявыя стаўкi на шэраг найменняў тэхналагiчнага абсталявання, а паказчык агляду транспартных сродкаў скарацiўся прыкладна да 1 %. Апроч таго, сёння распрацоўваюцца адзiныя правiлы вызначэння краiны паходжання тавару ў межах СНД, iдзе падрыхтоўка да стварэння адзiнага мытнага саюза Беларусi, Расii i Казахстана.

Адзiны саюз павiнен з’явiцца да 1 студзеня наступнага года, прычым у тым лiку тут маецца на ўвазе ўнiфiкацыя мытных тарыфаў. Праўда, заўважаюць у ДМК, пытанне, цi будзе ўведзены адзiны з Расiяй тарыф на легкавыя аўтамабiлi, пакуль застаецца ў стадыi абмеркавання.

Больш пэўна можна сказаць пра iншае: з сярэдзiны 2010 года плануецца лiквiдацыя пунктаў прыняцця паведамленняў на расiйска-беларускай мяжы.

Разам з тым, зазначаюць у Дзяржаўным мытным камiтэце, лiбералiзацыя нi ў якiм разе не азначае паслаблення кантролю. Сёлета мытнiкi выявiлi 6074 адмiнiстрацыйныя правапарушэннi, заведзены 22 крымiнальныя справы, з незаконнага абароту выведзеныя тавары i каштоўнасцi на агульную суму 23,8 млрд. рублёў. Пры гэтым у ДМК адзначаюць: зараз назiраецца значнае (больш чым у 13 разоў адносна аналагiчнага перыяду летась) павелiчэнне аб’ёмаў кантрабанды ў краiну тытунёвых вырабаў — сёлета затрымана больш за 10 млн. "безакцызных" цыгарэт. З iншага боку, пачасцiлiся выпадкi "незадэклараванага" вывазу за мяжу наяўнай замежнай валюты — на суму больш за 3 млрд. рублёў у эквiваленце.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўны мытны камiтэт выступае з iнiцыятывай змякчэння санкцый за парушэннi мытнага заканадаўства. Гаворка iдзе аб змяншэннi памераў штрафаў, выключ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика