21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як змяняюцца цэны ў крамах?

26.08.2009 15:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

24 апреля 2009 Экономика и бизнес
Павел БЕРАСНЕЎ, Звязда Крызiс крызiсам — а есцi хочацца кожны дзень i не адзiн раз. У СМІ перыядычна з’яўляецца iнфармацыя то пра рост цэнаў, то пра iх знiжэнне. Якiя ж тэндэнцыi цяпер у галiне рознiчнага гандлю харчовымi прадуктамi? Чаго мы купляем болей? Што выключылi са свайго рацыёну? Куды змяняюцца цэны ў крамах? Пра усё гэтае мы пагутарылi з Вiктарам Маргелавым, старшынёй саюза юрыдычных асобаў "Рэспублiканская канфедэрацыя прадпрымальнiцтва", дырэктарам гандлёвага прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства "Трыдакта":

— Вiктар Ягоравiч, якi тэндэнцыi па цэнах у рознiчным гандлi харчовымi таварамi?

— Па розных групах тавараў розныя змены. Напрыклад, знiзiлiся цэны ў бакалейнай групе — на крупы, макарону. Затое iдзе рост па малочных i хлебабулачных вырабах. У хлебе чамусьцi цяпер стала вельмi шмат дабавак, нават у хлебе масавых гатункаў, што вядзе да падаражэння. Вiдаць, няякаснае збожжа i мука, з якой выпякаюць хлеб. Што датычыцца iмпартных тавараў, то памятаеце, калi быў скачок долара, iмпарцёры перастрахавалiся i цэны тады вельмi выраслi. Сёння ж сiтуацыя стала зразумелай, стабiлiзавалася, i назiраецца адкат цэнаў. Складаная сiтуацыя з рыбнай прадукцыяй — па ёй iдзе вялiкi рост цэнаў. Гэта залежыць не ад гандлю, а ад iмпарцёраў. Рыбны рынак вельмi манапалiзаваны, з-за чаго i рост цэнаў склаў 30-40 працэнтаў у параўнаннi са снежнем 2008 года, дый асартымент пацярпеў. Напрыклад, вэнджаная скумбрыя ў расiйскiм опце каштуе 15-17 тысяч рублёў, а у нас — 20-25 тысяч. Асаблiвая сiтуацыя па садавiне i гароднiне. Тут iдзе вялiкi канфлiкт iнтарэсаў законных i незаконных iмпарцёраў. Вось цяпер цэлая група прадпрыемстваў-iмпарцёраў уваходзiць у наш саюз, бо не ведаюць, як iм працаваць у сiтуацыi нядобрасумленнай канкурэнцыi. Справа ў тым, што ў нас высокiя пошлiны на iмпарт агароднiны, напрыклад, на памiдоры цi агуркi — каля 30 працэнтаў. Ёсць i наогул пошлiны да 100%, скажам, на капусту, буракi. Але ж у нас з Расiяй адкрытая мяжа. А там пошлiны — не вышэйшыя за 5%. I законныя iмпарцёры атрымлiваюцца неканкурэнтнымi ў параўнаннi з тымi, хто возiць агароднiну праз расiйскую мяжу. I як вынiк — рынак "Лябядзiны" квiтнее, а афiцыйныя iмпарцёры нясуць страты. Напрыклад, таматы у нас у краме — 12 тысяч, на Ждановiчах — да 5 тысяч. Вядома, што людзi эканомяць i купляюць на рынку, хоць таматы там нелегальныя. Так што мы хутка можам наогул застацца без афiцыйных iмпарцёраў…

— А як жа беларуская гароднiна?

— Беларуская? Тут вельмi значная роля пасярэднiкаў: яны скупляюць яе ўсю ў вытворцаў i прадаюць на тым жа "Лебядзiным". I па цане 10 тысяч, хоць iмпартная гароднiна — 12. Ну а па-другое, якасць. Прэтэнзiй i ў гандлю, i ў пакупнiкоў да нашай беларускай агароднiны вельмi шмат. Можна нават сказаць, што гэта жывая хiмiя, i рэкамендаваць яе людзям, якiя стараюцца харчавацца натуральнымi прадуктамi, вельмi цяжка. Вельмi шмат фактаў, калi людзi скардзяцца, што дрэнна ўспрымаюць гэтую прадукцыю. Экалагiчнай агароднiны ў нас у краiне, на жаль, няма. Цана амаль як на iмпартную, ды якасць — нiякая. Дарэчы, калi б не былi пошлiны 30%, то iмпартная гароднiна была б яшчэ i таннейшай за нашу.

— Вiктар Ягоравiч, а што з цэнамi на каўбасы?

— Па мясе iдзе рост цэнаў. Хоць рынак насычаны i нават перанасычаны каўбаснымi вырабамi, вытворцы падымаюць i падымаюць цэны адзiн перад адным. I цана паднялася значна — калi ўвосень свiнiна ў паўтушах у опце каштавала каля 6 тысяч, то цяпер — каля 9 тысяч. I зноў жа пытанне па якасцi: вытворцы каўбасных вырабаў пагаршаюць якасць i прымяняюць тэхналогii па знiжэннi сабекошту. Няма нармальных сырых каўбас (акрамя ваўкавыскiх, але iх не купiш), няма прыстойных блiноў з мясам, складана знайсцi добры фарш з мясакамбiната, таму што iдзе канкурэнцыя за нiзкiя нiшы. У прынцыпе, такая сiтуацыя не толькi ў нас. Я быў у ЗША, i там даўно перамаглi тыя, хто травiць хiмiяй: я там у гiпермаркеце бачыў толькi адно найменне натуральнага соку. А астатнiя — з хiмiяй. На жаль, такая тэндэнцыя i ў нас цяпер назiраецца: iдзе гонка не за натуральнасцю, а за цаной i знешнiм выглядам.

— Спрагназаваць па цэнах на найблiжэйшы час можаце што-небудзь?

— Тут усё звязана з паводзiнамi Урада i Нацбанка — цi будуць яны ажыццяўляць дэвальвацыю беларускага рубля. Хоць i кажуць, што яе не будзе, але шмат аналiтыкаў схiляюцца да таго, што краiне больш карысна ўсё ж яшчэ раз дэвальваваць рубель. Калi такое адбудзецца, то адпаведна вырастуць цэны на iмпартныя тавары, i часткова падрастуць цэны на беларускiя тавары. Будзе дэвальвацыя цi не — гэта 50 на 50. Хоць назапашваць прадукты загадзя я не раiў бы, бо ўсяму свой час i прасцей гэтыя грошы трымаць у валюце, i пажадана не ў доларах. Часы, калi ў нас зусiм не было харчоў, ужо мiнулi i не паўтарацца. Наш рознiчны гандаль дастаткова высокаканкурэнтны, больш за 80% абслугоўваецца прыватным сектарам эканомiкi, якi гнуткi i будзе задавольваць попыт у любым выпадку. А па якiх цэнах — гэта ўжо залежыць ад палiтыкi Урада i Нацбанка. Без дэвальвацыi сур’ёзных зменаў не будзе, i, напэўна, можна нават казаць пра некаторае знiжэнне цэнаў па асобных пазiцыях.

— Цi змянiўся за апошнiя некалькi месяцаў попыт на розныя групы тавараў?

— Ну вось попыт на рыбу знiзiўся ў сувязi з павелiчэннем цэнаў. Затое насельнiцтва стала болей купляць малочнай прадукцыi, праўда, зноў трэба казаць, што якасць пагаршаецца: вытворцы павялiчваюць колькасць харчовых дабавак, якiя робяць прадукцыю больш таннай. Павялiчыўся попыт на кандытарскiя вырабы, вiдаць, насельнiцтва ў стрэсавай сiтуацыi стала болей частавацца салодкiм. З-за росту цэнаў на мясныя вырабы i садавiну на гэтыя групы тавараў таксама знiжаецца попыт. Дарэчы, ёсць цiкавая асаблiвасць: чым далей населены пункт ад сталiцы, чым ён бяднейшы, чым больш спад прамысловасцi, тым большы спад попыту i на харчовыя тавары. У сталiцы ж можа казаць пра тое, што попыт або стаiць на месцы, або трохi знiзiўся.

— Дарэчы, а што з алкаголем? Цi не заглушаюць людзi страх перад крызiсам гарэлкай?

— Попыт на алкаголь стабiльны, ёсць нават невялiкая тэндэнцыя да памяншэння. Прынамсi, нават гарэлку сталi меней купляць. Упершыню за шмат гадоў нам патэлефанавалi з аптовай базы i папрасiлi ўзяць у iх гарэлку, ды яшчэ крышталеўскую! Такога ўявiць сабе яшчэ ў канцы мiнулага года нiхто i не мог, бо на тым жа "Крышталi стаяла "чарга на атрыманне гарэлкi. Застаўся стабiльным попыт i на пладова-ягадныя вiны, такая ж сiтуацыя з пiвам. Так што пра "заглушэнне" гаворкi весцi не можам.

— У сувязi з крызiснымi з’явамi, можа, як-небудзь змянiлiся адносiны памiж вытворцамi i гандлёвымi прадпрыемствамi? Яны ж таксама зацiкаўленыя ў збыце.

— Тут змен нiякiх не назiраецца. Асаблiва ў беларускiх вытворцаў. Возьмем, напрыклад, пiўную галiну, дзе больш за ўсё скардзяцца на засiлле расiйскага пiва. Тыповая бутэлька расiйскага пiва каштуе 2,5 тысячы беларускiх рублёў, беларускага — 1,6 тысячы. У нашага пiва каля 2 гадоў свабоднае цэнаўтварэнне i вiдавочна, што можна трохi павялiчыць цану i гэтыя грошы ўкласцi ў падтрымку прадукту i яго прасоўванне на рынак: у фармiраванне станоўчых асацыяцый з прадуктам, на дапамогу гандлю тымi ж лядоўнямi, парасонамi, шатрамi, на дэгустацыi i гэтак далей. На жаль — нiхто нiчога не робiць, за рэдкiм выключэннем. Нашы вытворцы пакрыўджана глядзяць на гандаль i лiчаць, што мы прадалiся замежным кампанiям. Але вось параўнайце — iмпарцёры больш цесна супрацоўнiчаюць з гандлем: клапоцяцца пра брэнды, пра кожную бутэлечку, пра тое, як яе паставiць, думаюць пра знiжкi. З гэтымi людзьмi можна размаўляць. А нашы? Вось прайс-лiст — хочаш бяры, а хочаш не бяры. Прычым яшчэ не факт, што табе прывязуць патрэбны заказ у вызначаны тэрмiн i ў патрэбнай колькасцi. На жаль, пра дастатковы ўзровень супрацоўнiцтва нашых вытворцаў i гандляроў казаць рана.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 апреля 2009 Экономика и бизнес Павел БЕРАСНЕЎ, Звязда Крызiс крызiсам — а есцi хочацца кожны дзень i не адзiн раз.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика