Аляксандр Лукашэнка: Мы будзем развіваць будаўнiцтва i, перш за ўсё, будаўнiцтва жылля
Аляксандр Лукашэнка: Мы будзем развіваць будаўнiцтва i, перш за ўсё, будаўнiцтва жылля
Беларусь нiколi не iшла i не пойдзе на повадзе ў тых, хто настойлiва ўпэўнiвае краiну ў непазбежнасцi дылемы — альбо яна з Расiяй, альбо з Еўропай, заявiў у чацвер у сваiм Пасланнi беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка. "Наша задача — быць злучальным мостам памiж Усходам i Захадам". Адзначаючы, што Беларусь выраўноўвае адносiны з ЕС пры захаваннi стратэгiчнага партнёрства з Расiяй, кiраўнiк дзяржавы дадаў, што рэспублiка ўсё больш вынiкова працуе i ў iншых рэгiёнах планеты. "Гэта значыць, рэальна ўвасабляецца ў жыццё базавы прынцып беларускай знешняй палiтыкi — шматвектарнасць", — падкрэслiў ён. Звяртаючыся ж да пытання адносiнаў з Еўропай, Прэзiдэнт не назваў iх простымi. Аднак нагадаў, што не Беларусь iх зрабiла такiмi. Што датычыцца нашай краiны, то яна гатовая да прагматычнага супрацоўнiцтва па ўсiх напрамках, што цiкавяць еўрапейскiх калег. Разам з тым, "прагiнацца i зневажацца ў iмя гэтага мы не будзем!" Вельмi своечасовай Прэзiдэнт назваў iнiцыятыву "Усходняе партнёрства", рэалiзацыя якой можа зрабiць супрацоўнiцтва Беларусi з ЕС больш структурыраваным i ў перспектыве вывесцi яго на якасна новы ўзровень. "Аднак i тут мы павiнны зыходзiць з таго, каб удзел у гэтай iнiцыятыве не iшоў ва ўрон нашым суверэнным знешнепалiтычным iнтарэсам, — дадаў ён. — Нам яшчэ давядзецца выпрацаваць з Бруселем аптымальны для нас фармат удзелу ў гэтай праграме". Актывiзацыя еўрапейскага курсу на шматбаковай i двухбаковай аснове — не часовая мера, а доўгатэрмiновы, сур’ёзны напрамак дзейнасцi. Нязменнай застаецца i прынцыповая пазiцыя рэспублiкi, згодна з якой АБСЕ павiнна выйсцi з крызiсу, у якiм яна апынулася з-за "праваабарончага перакосу" ў яе дзейнасцi, павысiць эфектыўнасць работы, у першую чаргу па ўмацаваннi сваёй ролi ў пытаннях еўрапейскай бяспекi, гэта значыць, вярнуцца да свайго першапачатковага прызначэння. Вяртаючыся да тэмы "Усходняга партнёрства", Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь сказала "так" iнiцыятыве, зыходзячы з таго, што гэта выгадна нашай краiне i яе народу. "Большасць паслоў, што акрэдытаваныя ў Беларусi, гэта разумеюць. Таму што гэта робiцца не для Лукашэнкi: для мяне галоўны прыярытэт, што iнiцыятыва выгадная Беларусi i народу. Вось кажуць, маўляў, прапанавалi "Усходняе партнёрства" i, маўляў, столькi вытаргуем. Мы таргавацца не будзем. А калi i будзем, то мы вам прапануем тое, што вам не прапануе нi адна краiна. З прычыны таго, што мы знаходзiмся ў цэнтры Еўропы, Беларусь вельмi важная для яе — у транспарце, у пастаўках вуглевадароднай сыравiны з Усходу на Захад i руху тэхналогiй з Захаду на Усход. Пры гэтым Беларусь вядзе сябе заўсёды прыстойна". Прэзiдэнт таксама сказаў пра тое, што сёння нi адзiн нелегал не можа пранiкнуць у Еўропу, таму што Беларусь стварыла надзейны бар’ер. На мяжы менавiта нашай краiны затрымлiваецца i шмат радыеактыўных матэрыялаў. "Мы што, для сябе гэта робiм? — запытаўся Прэзiдэнт. — Мы гатовыя супрацоўнiчаць у iмя глабальных iнтарэсаў нашых дзяржаў i народаў. Калi мы паабяцаем, то зробiм. Няўжо гэтага мала?". У рэшце рэшт, упэўнены Аляксандр Лукашэнка, Беларусi скажуць дзякуй за тую стабiльнасць, якую яна захоўвае ў цэнтры Еўропы. "На жаль, i ў нашай Расii не ўсе разумеюць правiльна нашы памкненнi ў еўрапейскiм напрамку, — пракаментаваў Прэзiдэнт iнфармацыю, што з’явiлася ў некаторых расiйскiх СМІ наконт таго, цi трэба пастаўляць Беларусi такую зброю, як "Iскандэр". — Хаця, калi ў нас было складана з Захадам, у Расii ўсе адказныя асобы выступалi за нармалiзацыю адносiнаў з iм. Як толькі гэта нармалiзацыя паказалася на гарызонце, як выкiнулi ў канкрэтных СМI чарговую "вутку". Разам з тым, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што "мы нiколi не прасiлi ў расiян — дайце нам "Iскандэры". "Мы самi iх купiм, як купляюць зброю ва ўсiх краiнах свету, — сказаў беларускi лiдар. — Але скажу прама, мы iх самi зробiм, калi трэба, акрамя ракет. А ракеты купiм. Таму не трэба нам гэтых "вутак", асаблiва, калi намецiўся працэс нармалiзацыi адносiнаў з Еўропай. Мы гэта робiм не ва ўрон Расii. Беларускi i расiйскi народ — гэта адзiн народ". Ён таксама зазначыў, што Беларусь не можа праводзiць палiтыку супраць Расii. I падкрэслiў, што наша краiна хоча быць з Расiяй i хоча сябраваць з Еўропай. Адзначыў Прэзiдэнт i важнасць адносiнаў з ЗША, падкрэслiўшы, што нашы краiны маюць пэўны вопыт эканамiчнага, iнвестыцыйнага i гуманiтарнага супрацоўнiцтва. Ён выказаў спадзяванне, што новая адмiнiстрацыя ЗША ўсведамляе бесперспектыўнасць размовы з Беларуссю з пазiцыi сiлы i на мове санкцый. "Мы заўсёды заяўлялi аб сваёй зацiкаўленасцi ў нармалiзацыi палiтычных адносiнаў з ЗША i лiчым выгадным для абодвух бакоў выйсцi на поўнае ўзнаўленне ўзроўню гандлёва-эканамiчнага ўзаемадзеяння, якi да ўвядзення санкцый наблiжаўся да мiльярда долараў". Асаблiвую ўвагу ў сваiм Пасланнi Прэзiдэнт надаў значнаму для беларускага народа святу — 65-годдзю вызвалення нашай краiны ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Ён нагадаў, што ў саюзе з iншымi народамi СССР i антыгiтлераўскай каалiцыi беларусы не проста перамаглi, не проста адстаялi сваё права жыць на роднай зямлi, але i ўнеслi вялiкi ўклад у вялiкую сусветна-гiстарычную Перамогу над нацызмам — iдэалогiяй, якая зацвярджае фундаментальную няроўнасць народаў. Прэзiдэнт паставiў задачу перад органамi ўлады на высокiм узроўнi арганiзаваць работу з ветэранамi па месцы жыхарства. "Кожны ўдзельнiк вайны павiнен адчуваць пастаянны клопат з боку дзяржавы, грамадскасцi, — адзначыў ён. — Гэта справа сумлення i абавязак кожнага з нас. Мы многiм абавязаныя iм, i яны маюць права разлiчваць на клапатлiвае стаўленне да сябе дзяржавы. Дайдзiце да кожнага ўдзельнiка вайны, не пакiньце яго без увагi, з нявырашанымi праблемамi". Адказваючы на пытаннi дэпутатаў, Прэзiдэнт распавёў, у прыватнасцi, пра перспектывы будаўнiцтва жылля ў краiне, пра тое, цi чакаць у хуткiм часе пераразлiку пенсiй. Што датычыцца будаўнiцтва жылля, то, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, тут усё вырашана дакладна — будаўнiцтва будзе падтрымлiвацца ўсяляк. "Мы вырашылi цвёрда, — падкрэслiў ён, — што расходы на будаўнiчыя праграмы ў рэспублiцы скарачацца не будуць. Будаўнiцтва — гэта адзiн з лакаматываў эканомiкi, якi ў крызiсны перыяд можа пацягнуць за сабой усю эканомiку краiны. Таму што сучасныя магчымасцi дазваляюць нам укамплектаваць 95 %, а па асобных аб’ектах, якiя будуюцца, i 100 % айчынным абсталяваннем". Прыклад таму — абноўлены будынак тэатра оперы i балета, дзе, акрамя абсталявання сцэны, выкарыстаныя выключна беларускiя кампаненты. "Таму мы будзем развiваць будаўнiцтва i, перш за ўсё, будаўнiцтва жылля", — рэзюмаваў Прэзiдэнт. З гэтага месяца, дадаў ён, будзе весцiся праца i па панiжэннi працэнтных ставак на жыллёвыя крэдыты. Перш за ўсё, гэта датычыцца льготнага крэдытавання. "Правiльна кажуць, што стаўка ў 25 % для няльготных крэдытаў непад’ёмная. Аднак у найблiжэйшы час увага будзе надавацца менавiта стаўкам для тых катэгорый людзей, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, якiя не маюць жылля". Яшчэ адно пытанне, адрасаванае Прэзiдэнту, датычылася пенсiй, дакладней таму, цi будуць яны павышацца ў найблiжэйшы час. На што Аляксандр Лукашэнка заўважыў: "Згодна з законам аб пенсiйным забеспячэннi, пераразлiк пенсiй увязаны з ростам зарплаты работнiкаў па краiне. Зразумела, што тыя, хто працуе, як заўсёды, утрымлiваюць пенсiянераў. Таму наступны пераразлiк будзе зроблены тады, калi тэмп росту сярэдняй зарплаты па краiне складзе 115 % да ўзроўню апошняга пераразлiку. Пакуль мы яшчэ гэтага працэнта не дасягнулi". Разам з тым, ён лiчыць, што "адна з асноўных задач — падтрыманне дастойнага ўзроўню пенсiйнага забеспячэння, зыходзячы з магчымасцяў дзяржавы на сённяшнi дзень". Па словах беларускага лiдара, "мы не можам даць тое, чаго няма, асаблiва ў цяперашняй сiтуацыi. Але калi ёсць магчымасць, абавязкова дадзiм нямоглым людзям, i, у першую чаргу, старым". Калi размова зайшла аб магчымасцi ўвядзення льготнага праезду ў прыгарадным транспарце для пенсiянераў падчас дачнага сезона, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што схiльны падтрымаць такое рашэнне, "тым больш, што людзi едуць самi для сябе зарабiць, я гэта заўсёды падтрымлiваў". Адпаведнае даручэнне, паведамiў Прэзiдэнт, ён даў Ураду: апошнi павiнен пралiчыць, прапрацаваць i ўнесцi адпаведную прапанову. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што будзе прынята выгаднае для людзей рашэнне. Заспакоiў кiраўнiк дзяржавы i тых бацькоў, якiя хвалююцца наконт таго, што, маўляў, у сувязi са школьнай рэформай колькасць абiтурыентаў сёлета будзе большай, чым раней i могуць узнiкнуць праблемы з паступленнем iх дзяцей у навучальныя ўстановы. "Выпускнiкi i iх бацькi не павiнны хвалявацца па гэтым пытаннi, — зазначыў ён. — Мы гатовыя несцi затраты, якiя звязаныя з адпаведнымi дадатковымi мерамi. Тым больш што сёлета ў ВНУ колькасць месцаў для прыёму абiтурыентаў на дзённую форму навучання павялiчана на 4,5 %, а ў сярэднiх спецыяльных навучальных установах — на 10 %. Дадаткова будзе створана 1,5 тысячы бюджэтных месцаў у ВНУ i 2 тысячы ў каледжах, вучылiшчах, тэхнiкумах". Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь нiколi не iшла i не пойдзе на повадзе ў тых, хто настойлiва ўпэўнiвае краiну ў непазбежнасцi дылемы — альбо яна з Расiяй, альбо з Еўропай, за
|
|