21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Мінску пройдзе выстава графікі Анджэя Струмілы

26.08.2009 15:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

4 мая 2009 Культура
Afisha.tut.by 6 мая а 17-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі Саюз мастакоў, Беларуская Дзяржаўная Акадэмія мастацтваў запрашае на адкрыццё выставы графікі Анджэя Струмілы “Зямлі майго Бацькі”. Вернісаж адбудзецца ў галерэі “Акадэмія” па адрасе: Мінск, вул. Сурганава, 14

Выстава працягнецца да 31 мая

Анджэй Струміла:

- У дзяцінстве я ўяўляў сабе, што высока над намі знаходзіцца неба-рай, поўнае каляровых птушак, і што страла, высока выпушчаная з добрага лука, вярнуўшыся, прынясе нам пад ногі цуда-птушку.

Можа, ўжо надышоў той час і страла вяртаецца. Тым часам я перажыў вайну, страціўшы бацьку, краіну дзяцінства і ілюзій. У цэнтры яе я маляваў xвоі і вывучаў лядзяшы, што звісалі з даху. Таксама я маляваў алеем капыты каня маршала Варашылава.

Пасля вайны я запісаўся студэнтам № 15 у Дзяржаўную вышэйшую школу выяўленчага мастацтва ў Лодзі і на просьбу маці паступіў таксама на гуманітарны факультэт універсітэта ў Лодзі. У Лодзі я меў прыемнасць спаткаць Уладзіслава Стрэмінскага. Я абавязаны яму тым, што упершыню свядома расплюшчыў вочы. Са Стрэмінскім мы размаўлялі не толькі пра мастацтва. Мы ўспаміналі Мінскую зямлю, з якой паходзіў і ён, і мой бацька, і нашы сваякі.

Аскетычны, прыгожы твар Стрэмінскага я выразна бачу да сённяшняга дня, нягледзячы на тое, што ад часу яго сумнага пахавання мінула ўжо паўстагоддзя. Я не магу сказаць, што заўсёды быў яго верным вучнем. Але я няўxільна набліжаюся да белага маўчання.

Я скончыў факультэт жывапісу Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве. Маім калегам быў Анджэй Урублеўскі. Анджэй пражыў нядоўга, але яго “Расстрэл” застаецца для мяне найлепшым творам тых, хто спрабаваў падняць цяжар ваеннага ліxалецця, а можа і ўвогуле найлепшым з намаляваных нашым пакаленнем. І няхай гэта лічыцца маім крэда.

Я шмат бачыў у жыцці. Падарожжы цераз горы, пустыні, стэпы, тайгу, джунглі, мары, акіяны, праз цывілізацыі і час навучылі мяне талерантнасці, памяркоўнасці і наблізілі да прымірэння з лёсам. Мастацтва падалося мне актам жыцця настолькі натуральным, як i ўсё іншае, што знаходзіцца паміж нараджэннем і смерцю. Я абміну тут пералік таго, што я зрабіў за некалькі дзесяткаў гадoў працы ў галіне жывапісу, малюнка, графікі, кніжнай ілюстрацыі, арганізацыі выставаў, сцэнаграфіі, фатаграфіі, паэзіі. Абміну і ўзнагароды і поспехі, а таксама паразы, прыніжэнні і разгромы, якіх лёс, што дбае пра раўнавагу, не пашкадаваў.

Не раз я быў вымушаны рабіць рэчы дробязныя, неадпаведныя, чужыя самому сабе. Некалькі год я працаваў асістэнтам і прафесарам жывапісу. Два гады я быў чыноўнікам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку, кіруючы там майстэрняй графічнага праектавання. Манхэтан даў мне ўсё, што можа даць цывілізацыя горада. Я агледзеў сотні галерэяў, тысячы выставаў пад дэвізам “I am the best”, якія у крыку паказваюць трагедыю існавання. Пасля ўсяго гэтага не застаецца нічога больш вартага, чым маўчанне. Засынаючы пад Brooklin Bridge, у думках я быў над мажой маёй Літвы.

Шмат гадоў частку сваіх сіл я прысвячаў “стварэнню асяроддзя чалавека”, працуючы ў галіне аховы краявіду паўночна-ўсходняй Польшчы, якая блізкая майму сэрцу таксама і таму, што нагадвае край дзяцінства.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 мая 2009 Культура Afisha.tut.by 6 мая а 17-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі Саюз мастакоў, Беларуская Дзяржаўная Акадэмія мастацтваў запрашае на адкрыццё выставы графікі Анджэя Струмілы “Зямлі майго Бацькі”. Вернісаж адбудзецца ў галерэі “Акадэмія” па адрасе: Мінск, вул. Сурганава, 14 Выстава працягнецца да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика