Залаты Оцiс — беларускаму медыку
Залаты Оцiс — беларускаму медыку
У Варшаве прайшла ўрачыстая цырымонiя ўручэння ўзнагародаў у галiне медыцыны i фармацэўтыкi "Залаты Оцiс-2009", у якой удзельнiчаў пасол Беларусi ў Польшчы Вiктар Гайсёнак. Лаўрэатам мiжнароднага "Залатога Оцiса", якi ўручаецца за дасягненнi ў забеспячэннi квалiфiкаванай медыцынскай дапамогi i апекi пацыентам, стаў беларускi медык, кiраўнiк рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыяхiрургiя" прафесар Аляксандр Мрочак за праведзеную ў лютым гэтага года аперацыю па перасадцы сэрца. Арганiзатары "Залатога Оцiса" таксама арганiзавалi стажыроўку двух беларускiх кардыяхiрургаў у iнстытуце кардыялогii "Польтрансплант" пад кiраўнiцтвам вядучых польскiх кардыяхiрургаў. Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Варшаве прайшла ўрачыстая цырымонiя ўручэння ўзнагародаў у галiне медыцыны i фармацэўтыкi "Залаты Оцiс-2009", у якой удзельнiчаў пасол Бел
|
|