21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фасоля абыякавая да Дзімы Бiлана

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фасоля абыякавая да Дзімы Бiлана 

Сёлета доследныя грады ў Басценавiцкай школе Мсцiслаўскага раёна будуць рабiцца паводле асобай тэхналогii. Але навiна звязаная не з апрацоўкай глебы, а з музычным афармленнем. Дзве вучанiцы 8-га класа, Веранiка Бурдукова i Вольга Кабiшава, правялi навуковы эксперымент на тэму "Музыка i раслiны".

— Разумееце, мы жывём у вёсцы, а таму паляпшэнне ўраджайнасцi нас вельмi цiкавiць, — патлумачылi дзяўчаты.

Пад кiраўнiцтвам настаўнiка бiялогii Андрэя Казакова школьнiцы спачатку прарасцiлi ў аднолькавых умовах жыта, пшанiцу, трыцiкале i фасолю. Пасля гэтага ўздзейнiчалi на раслiны рознай музыкай: цяжкiм рокам, поп-музыкай, класiчнымi творамi i гукамi жывой прыродай.

Эксперымент доўжыўся 18 дзён, i за гэты час юныя навукоўцы ўбачылi рознiцу ў развiццi раслiнаў.

— Пад цяжкi рок раслi дрэнна, поп-спевы Дзiмы Бiлана не мелi ўздзеяння на раслiны, а вось да Баха i гукаў прыроды яны паставiлiся станоўча i далi добры рост, — пракаментавалi вынiкi назiранняў Веранiка i Вольга.

Прычым гэтыя вынiкi не пацвердзiлi ўласных сiмпатый 8-класнiц: адной з iх падабаецца цяжкi рок, а другая прыхiльна ставiцца да "папсы". Аднак менавiта перавагi сельскагаспадарчых культур у Басценавiцкай школе будуць улiчаныя ў сёлетнiм сезоне. На доследных градах, якiя засеюцца напрыканцы мая, будзе абавязкова працаваць магнiтафон. Гукi жывой прыроды там натуральныя, таму перавагу мяркуюць аддаць класiчнай музыцы. Бах загучыць над школьнымi палеткамi ў Басценавiчах i будзе спрыяць лепшаму ўраджаю!

Дарэчы, менавiта скрыпiчныя санаты Баха, як паказалi i iншыя падобныя эксперыменты, iстотна павялiчваюць ураджай: у гiсторыю ўвайшоў фермер з Канады, якi з дапамогай гэтай музыкi павялiчыў ураджай пшанiцы ў паўтара раза!

Увогуле ўздзеянне музыкi на раслiны — сёння папулярная тэма. Школьнiк з Масквы вывучаў ўздзеянне рознай музыкi на пакаёвыя кветкi: бамбуку спадабалiся песнi Юрыя Вiзбара, колер лiстоў драцэны стаў больш насычаным ад спеваў Мiкалая Баскава, у ружы ад хiтоў кiнастужак савецкiх часоў сталi раскрывацца бутоны.

У школьнiцы з Тальяцi адзiн парастак каланхоэ адхiляўся ад крынiцы гукаў "Лэд Зэпелiн" i "Лiнкiн Парк" i дрэнна рос. Затое суседнi чаранок так добра развiваўся пад Баха (зноў!), што ўрэшце зацвiў.

Большасць падобных даследаванняў маюць аднолькавыя высновы: рок негатыўна ўплывае на раслiны, а спакойная класiчная музыка спрыяе iх развiццю i росту.

Праўда, такiя высновы не заўсёды пацвярджаюць практыкi. Кветкаводы на iнтэрнэт-форумах распавядаюць пра iншыя выпадкi. Напрыклад, жанчына паставiла бягонiю на калонку, адкуль пастаянна "крычаў" рок-н-рол: маўляў, суседзi "вешалiся", а бягонiя зацвiла раскошна, як нiколi. Цыкламены, як высветлiлася, любяць джаз, фуксii нарэшце зацвiлi пад "Пiнк Флойд", а кактусам прыйшоўся даспадобы хэвi-метал.

Таму i басценавiцкiя аматаркi бiялагiчных эксперыментаў не збiраюцца спыняцца на дасягнутым: Веранiка i Вольга хочуць заняцца ў новым навучальным годзе iншымi раслiнамi i ўбачыць, як на iх будуць уздзейнiчаць джаз i рэп.

Ілона Iванова.

Мсцiслаўскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета доследныя грады ў Басценавiцкай школе Мсцiслаўскага раёна будуць рабiцца паводле асобай тэхналогii. Але навiна звязаная не з апрацоўкай глебы,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика