21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Арыенцiры i арыентацыi, або Цi да месца фасон?

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Арыенцiры i арыентацыi, або Цi да месца фасон?

Са студэнцкiх гадоў помнiцца забаўны выпадак на трамвайным прыпынку "Парк Горкага". Правiльней сказаць, забаўная размова двух, як тады здавалася, вельмi сталых мужчын. Было гэта напрадвеснi. Адзiн скардзiўся, што панурая сырая зiма надакучыла, што жыццё нiчым не радуе, нiшто не спрыяе паляпшэнню паганага настрою. "Нiчога, — супакойваў другi, — вось вясна наступiць, жанчыны падраспрануцца..."

Каторы раз успамiнаецца гэты няспешны, амаль фiласофскi дыялог, як толькi наступае вясна i нецярплiвыя моднiцы чарговы раз агаляюць свае прывабныя формы. Вось i трэцяга дня ў гарадскiм аўтобусе звярнула на сябе ўвагу дзяўчына ў стыльных джынсах з нiзкай пасадкай i кароценькай куртачцы. Фiгурка, макiяж, прычоска гаварылi за тое, што ўладальнiца не пазбаўленая густу. І ўсё было б добра, каб не вялiкi шнар ад аперацыi, хутчэй за ўсё, апендыцыта, якi змазваў усё ўражанне ад моднага прыкiду разам з "падкрэсленай iндывiдуальнасцю". Станавiлася неяк нават жаласлiва-няёмка, так i хацелася падказаць, параiць, што кароткая куртачка ў яе выпадку неяк не да месца. Але было вiдавочна, што яна наўрад цi прыслухаецца да чужога меркавання. Што зробiш: мода, якая трымае арыенцiр на голыя пупкi ўжо не першую вясну. Добра, калi такi касцюм носiць стройная прыгажуня. Але прыгажунi бываюць i пышнацелымi. Толькi ад гэтага напрамку моды яны чамусьцi адставаць не хочуць. Таму, здараецца, ад карцiны, якая раптоўна ўзнiкае перад вачыма, аж дух захоплiвае. Карцiну стварае дама без комплексаў ад 20 да 40, у якой лiшнiя кiлаграмы выглядаюць, ледзь не вывальваюцца, акурат з праёма памiж джынсамi, ну з вельмi нiзкiм поясам, i футболкай, у якой пояс недзе на талii. Джынсы пры гэтым павiнны шчыльна аблягаць ногi i ўсё, што з iмi арганiчна звязана. Яны i аблягаюць, i ад гэтага робiцца яшчэ больш нiякавата. Чамусьцi згадваюцца фiльмы канца 50-х — пачатку 60-х гадоў, у якiх гераiнi хадзiлi ў сукенках паўклёш з белымi каўнерыкамi i ў белых шкарпэтках... Тады ўжо мода няспешна заваёўвала прыхiльнiкаў з экранаў кiно. Яна распаўсюджвалася паступова, пачынаючы з вялiкiх гарадоў. Цяпер яе павевы з дапамогай тэлевiзара ахоплiваюць iмгненна i гарады, i вёскi. Нiхто не паспявае альбо не дае сабе працы прымераць на сябе апошнi пiск моды, наконт таго, цi твой гэта фасончык.

Вось i будучыя мамы цяпер з гонарам нясуць жывоцiкi, абцягнутыя майкамi альбо свiтарамi нiбы шарыкi. У мой час прынята было насiць шырокiя блузы а-ля ранняя Ала Пугачова. А цяперашняя мода, падазраю, бярэ пачатак ад канцэрта Наташы Каралёвай, калi яна прэзентавала публiцы свой круглы жывот скрозь поўнасцю празрыстую сукенку. Тады было непрывычна. А цяпер, пасля шматлiкiх шоу, калi выстаўляюць напаказ не толькi ўсе нюансы асабiстага жыцця, але нават i смерць, нiчога дзiўнага. Мяняюцца арыенцiры грамадства. Мяняюцца i яго кумiры. А можа проста ў iх вычэрпваецца магчымасць змен. Наступае нейкая мяжа, за якой проста няма куды рухацца. Было крыўднавата за юбiлейны вечар прымадонны ўсёй савецкай эстрады, якi паказалi i па нашым тэлебачаннi. Яе папярэднiя юбiлеi былi куды болей удалымi, арыгiнальнымi, неслi нейкую навiзну. А тут складвалася ўражанне, што ўсё гэта ўжо было: у "Аншлагу", у "Суботнiх вечарах", цi ў iншых перадачах. Не выратавалi сiтуацыю Тамара Гвердцытэлi, Надзея Бабкiна i яшчэ некалькi артыстаў з цiкавымi выступленнямi. А да чаго на гэтым вясёлым паказе выйшаў Буйноў з песняй "Ленинград, Ленинград, я еще не хочу умирать..." на горкi верш Мандэльштама, зразумець не ўяўлялася магчымым. Дарэчы, гэту песню не раз ставяць зусiм не да месца. Аднойчы ёю пачалi жалобныя ўрачыстасцi да гадавiны блакады Ленiнграда. Няўжо нiхто з рэжысёрскай групы таго мерапрыемства не ўспомнiў, што Восiп Мандэльштам быў расстраляны ў 38-м, ён так нiколi i не даведаўся, што будзе вайна i Ленiнград перажыве блакаду? Але, як казаў герой вядомага фiльма, зараз не пра гэта...

Да агульнага фону юбiлейнага канцэрта савецкай дзiвы болей пасавала хоць i злёгку хулiганцкая песня "снайперкi" Дзiяны Арбенiнай "Ты дарила мне розы". Дагэтуль, здаецца, нiхто нават жартам не здагадаўся кiваць Але Барысаўне на змену арыентацыi, наадварот, аскомiну набiлi намёкi на яе прыхiльнасць да маладых хлопцаў.

Што ж, кожны цягне ўвагу на сябе, як можа. Здзiвiў такiм амаль дзiцячым жаданнем i кiроўца аўтобуса, якiм ехала згаданая ў самым пачатку дзяўчына. На прыпынку да яго падышла жанчына i нешта стала рэзка гаварыць, паказваючы ўверх. Высветлiлася, што зверху кабiны былi прымацавана ў рад шэсць цi сем дыскаў. У яркi сонечны дзень не раз даводзiлася хуценька жмурыць вочы, калi праязджае такi "аўтаэстэт". Вось i прахожая кабета абуралася, што спецыфiчнае ўпрыгажэнне тоiць небяспеку для зроку, асаблiва цiкаўных дзяцей. Ад такога "сонечнага зайчыка" можна апёк незнарок атрымаць. Здавалася б, дыскам цяпер нiкога не здзiвiш. Наадварот, эколагi ўсяго свету выказваюць занепакоенасць ад росту колькасцi асаблiвага смецця, якое болей за iншае шкоднае для зямлi i ўсяго навакольнага асяроддзя. Ды i самому такая цацка хiба не слепiць вочы? Але ж знаходзяцца аматары, чапляюць.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са студэнцкiх гадоў помнiцца забаўны выпадак на трамвайным прыпынку "Парк Горкага". Правiльней сказаць, забаўная размова двух, як тады здава
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика