21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як праўда часам вочы коле (з нагоды публікацыi Мiколы Бугая)

26.08.2009 12:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як праўда часам вочы коле (з нагоды публікацыi Мiколы Бугая)

Вельмi зручна было гадамi сцвярджаць нешта накшталт гэтакага: "Савецкая сiмволiка, якую капiруе сучасная, была створана для беларусаў у сярэдзiне ХХ стагоддзя, для савецкага панавання ў марыянеткавай БССР". Высветлiлася, аднак, што якраз у складзе менавiта гэтай сiмволiкi i прысутнiчае самы старажытны элемент. Пра гэта з маiх слоў дакладна i паведамiла наша "Звязда": "Рамбiчны арнамент, якi прысутнiчае на дзяржаўным сцягу Рэспублiкi Беларусь, iснаваў яшчэ 12 тысяч гадоў таму, калi на зямлi жылi маманты. Пра гэта на прэс-канферэнцыi "Развiццё беларускай геральдыкi ў Рэспублiцы Беларусь. Вытокi беларускай сiмволiкi" журналiстам паведамiў доктар гiстарычных навук, член Геральдычнага савета пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Сяргей Рассадзiн. Паводле яго слоў, арнамент яскрава бачны пры зрэзе бiўня маманта Mаmmutus рrimigеnius".

Прынамсi, гэта добра бачна на адпаведным фота, якое разам з iншымi дэманстравалася мною на згаданай прэс-канферэнцыi, што адбылася 4 мая ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Аднак менавiта гэтакае паходжанне рамбiчнага арнамента — адкрыццё зусiм не маё. Менавiта гэткае меркаванне было апублiкавана вядомым спецыялiстам В.І. Бiбiкавай яшчэ ў 1965 г. Тады ёй былi вызначаны вытокi малюнка на знакамiтых касцяных бранзалетах палеалiтычнай стаянкi Мезiн на Чарнiгаўшчыне. "Постоянно имея дело с бивнями мамонта, — пiсала даследчыца, — мезинский резчик не мог не заметить проступающего под резцом четкого ритмического рисунка. ...Таким образом, в основе мезинских орнаментальных мотивов лежит простейший, построенный природой "узор" дентина бивня мамонта". Калi зiрнуць на мезiнскi арнамент хоць адным вокам, то адразу ўбачыш: гэты арнамент вельмi блiзкi да нашага сцягавага.

"Варта адзначыць, што мамантам з гiстарычнымi дакументамi не пашанцавала, таму гiсторыку Рассадзiну свае дадумкi падмацаваць няма чым", — жартуе Мiкола Бугай. Але я без жарту запытаю: Вы што, даражэнькi, не ўбачылi прыведзеныя цяпер фота? Я ж iх дэманстраваў на даволi вялiкiм экране, i шмат хто з запрошаных на прэс-канферэнцыю журналiстаў гэта нават сфатаграфаваў. То паглядзiце хоць цяпер на выявы, якiя я таксама, дарэчы, дэманстраваў. Злева — выява на гаршку з Добрага Бору, IV тысячагоддзе да нашай эры. Культура адных з першых земляробаў на тэрыторыi нашай краiны... Справа — выява з Почэпа на Браншчыне. Першыя вякi па Нараджэннi Хрыстовым, непасрэдныя продкi першых у гiсторыi славян... Як злева, так i справа мы бачым, практычна, той жа сiмвал, што вышыла ў далёкiм 1918-м сенненская сялянка Маркевiч. Поле, а на iм баразна. I нiбы кручок — гэтак саха паварочвалася... А зверху, крыжыкам, чырвонае сонейка! Iдэагама дабра, спакою i мiру ва ўяўленнi беларуса. Архетып, якi дасягае, увогуле, палеалiтычнай эпохi, калi ромб, увасабленне жыватворнай моцы зямлi, продак угледзеў на зломе мамантавага бiўня, якi цяпер заняў сваё законнае месца проста каля дрэўка Дзяржаўнага сцяга.

Да ведама крытыкаў: дарма вы папракаеце "Звязду" тым, што яна, маўляў, цытуе "чыноўнiка". Членства ў Геральдычным Савеце пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь — мая пачэсная, але грамадская пасада, за якую я не атрымоўваю нi капейкi. Я працую выкладчыкам у Беларускiм дзяржаўным тэхналагiчным унiверсiтэце. Увогуле, можна схлусiць i iнакш, — проста нешта не згадаць. У "Нашу нiву" мае iлюстрацыi, на жаль, чамусьцi не трапiлi, — i атрымалася, што "Звязда" нiбы тыражуе беспадстаўныя "дадумкi" пра гiстарычныя вытокi нашага сцяга. Але "Звязда" надрукавала цяпер толькi маленечкую частку адпаведных доказаў. У разгорнутым выглядзе яны прадстаўлены ў адпаведнай навуковай манаграфii, якая, спадзяюся, з’явiцца ў самым хуткiм часе.

Наконт раскопкаў адкрытага мною горада Казiмiра на Бярэзiне. Насамрэч удалося адшукаць, у прыватнасцi, рэшткi ратушы (Казiмiр меў магдэбургскае права), на закладным камянi якой была выява Святога крыжа. Так, я маю адметнае ад iншых уяўленне пра паходжанне, напрыклад, "Пагонi". З гэтае нагоды трэба ўсё замазаць брудам? Гэта ж — Наша гiстарычная спадчына. Пасланне ад продка, што, магчыма, загiнуў у кiпцюрах нейкага пячорнага мядзведзя цi iншай пачвары ледавiковай эпохi, баронячы свой род, каб мы з вамi Былi. Ён мог не толькi бiцца, але i ствараць цудоўныя ўзоры. Як той неалiтычны араты, як наша бабуля-вышывальшчыца. А сцягу — лунаць у вышынi.

Сяргей РАССАДЗIН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вельмi зручна было гадамi сцвярджаць нешта накшталт гэтакага: "Савецкая сiмволiка, якую капiруе сучасная, была створана для беларусаў у сярэдзiне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика