Квадратны метр у сталiчнай трохпакаёвай кватэры — $940
17 июня 2009 Экономика и бизнес
Надзея ДРЫЛА, Звязда З 30 красавiка i да канца гэтага месяца ААТ "МАПІД" праводзiць аўкцыёны па продажы кватэр. Зараз сярэднi кошт квадратнага метра ў сталiчных аднапакаёвай цi двухпакаёвай кватэрах вагаецца ад 1100 да 1200 долараў ЗША, — паведамiла вядучы iнжынер аддзела iнвестыцый ААТ "МАПIД" Таццяна СУПРУН. — Нiжняя планка за метр у трохпакаёвай кватэры — 940 долараў. Ёсць верагоднасць, што пашчасцiць набыць трохпакаёвую кватэру i за 900 долараў за метр. Але яна будзе размяшчацца на першым цi апошнiм паверхах. Курс долара змянiўся, i таму ў людзей ствараецца ўражанне, што кошт на кватэры падае. Але калi глядзець у беларускiх рублях, то за апошнiя шэсць месяцаў кошт жылля зменшыўся максiмум на 10 %. — Як будуць паводзiць сябе цэны на жыллё далей? — Рабiць нейкiя прагнозы падчас нестабiльнай эканамiчнай сiтуацыi ў свеце я не бяруся, — кажа Таццяна Супрун. — Дарэчы, прагнозы экспертаў у апошнi час вельмi палярныя: адны кажуць, што кватэры ў Мiнску будуць таннець, iншыя сцвярджаюць адваротнае. Людзi ж зараз чакаюць зручнага моманту. Толькi тыя, у каго дастаткова шмат грошай, не раздумваючы ўкладаюць iх у нерухомасць. Попыт значна перавышае прапановы, таму нашы кватэры карыстаюцца папулярнасцю. Менш ахвотна купляюць кватэры на апошнiм паверсе, асцерагаюцца, напэўна, што дах можа працякаць... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 июня 2009 Экономика и бизнес Надзея ДРЫЛА, Звязда З 30 красавiка i да канца гэтага месяца ААТ "МАПІД" праводзiць аўкцыёны па продажы кватэр.Зараз сярэднi кошт квадратнага метра ў сталiчных аднапакаёвай цi двухпакаёвай кватэрах вагаецца ад 1100 да 1200 долараў ЗША, — паведамiла вядучы iнжынер аддзела iнвестыцый ААТ "МАПIД"... |
|