Лёс Цiхана i Дзевятоўскага вырашыцца ў лiпенi
17 июня 2009 Спорт
Алена АЎЧЫННIКАВА, Звязда Мiжнародны Алiмпiйскi камiтэт даслаў адказ на запыт беларускiх лёгкаатлетаў Івана Цiхана i Вадзiма Дзевятоўскага, паведамiў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы Анатоль Бадуеў. Пакуль што гэты адказ аналiзуецца, i спартсмены чакаюць назначэння даты слуханняў у Арбiтражным судзе ў Лазане. Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца ў сярэдзiне лiпеня. Як паведамiў кiраўнiк рэгiянальнай антыдопiнгавай арганiзацыi для краiн Усходняй Еўропы Мiкалай Кручынскi, уся перапiска беларускага боку з прадстаўнiкамi Мiжнароднага Алiмпiйскага камiтэта i Мiжнародным Арбiтражным судом вядзецца праз адвакатаў у Вялiкабрытанii. "Да нас iнфармацыя паступае са спазненнем на дзень — са Швейцарыi яна спачатку паступае да адвакатаў у Лондан, а пасля да нас". Анатоль Бадуеў паведамiў, што спартсмены зараз падтрымлiваюць форму самастойна i каментаваць сiтуацыю з iмi ён зможа толькi пасля вынясення рашэння Арбiтражным судом. Нагадаем, што слуханнi ў Арбiтражным судзе ў Лазане пераносiлiся па прычыне адсутнасцi адказаў Мiжнароднага Алiмпiйскага камiтэта на пытаннi спартсменаў па парушэннях працэдуры забору допiнг-пробаў. Арбiтражны суд павiнен вынесцi канчатковае рашэнне наконт дысквалiфiкацыi беларускiх кiдальнiкаў молата, якiя на Алiмпiядзе ў Пекiне заваявалi сярэбраную i бронзавую ўзнагароды. Як расказаў Анатоль Бадуеў, Федэрацыя лёгкай атлетыкi вядзе актыўную барацьбу з допiнгам. Допiнг-кантроль спартсмены праходзяць нават на ўнутраных спаборнiцтвах. Так, на зiмовым чэмпiянаце Беларусi ў атлетаў было ўзята 28 пробаў, з iх адна была станоўчай. Спартсмен, а ён выступае ў кароткiм бегу з бар'ерамi, прызнаў факт ужывання забароненых прэпаратаў, i згодна з рашэннем федэрацыi, дысквалiфiкаваны на два гады. Як паведамiў Мiкалай Кручынскi, Нацыянальная антыдопiнгавая лабараторыя нарэшце пачала працаваць у поўным аб'ёме. Ужо ўзята каля 300 пробаў, i станоўчых пакуль не выяўлена. З гэтага года плануецца ўзмацнiць кантроль за спартсменамi, якiя выязджаюць на мiжнародныя старты, заявiў Мiкалай Кручынскi. Зараз нацыянальная зборная па лёгкай атлетыцы рыхтуецца да адкрыцця новага, пасляалiмпiйскага сезона. Першыя мiжнародныя летнiя старты, якiя чакаюць беларускiх лёгкаатлетаў, — камандны чэмпiянат Еўропы. Спаборнiцтвы право-дзяцца ўпершыню i прыйшлi на змену Кубку Еўропы. Прадстаўнiкамi Беларусi на гэтым турнiры будуць маладыя спартсмены, якiя прэтэндуюць на паездку на Алiмпiйскiя гульнi 2012 года. Перад нашай камандай стаiць задача трапiць у тройку наймацнейшых i выйсцi з першай лiгi ў суперлiгу. Знакамiтыя беларускiя лёгкаатлеты — а гэта Наталля i Андрэй Мiхневiчы, Аксана Мянькова, Юлiя Несцярэнка, Надзея Астапчук, Андрэй Краўчанка — пакуль трэнiруюцца па iндывiдуальных праграмах i рыхтуюцца да выступлення на чэмпiянаце свету, якi пройдзе ў жнiўнi ў Берлiне. Анатоль Бадуеў паведамiў, што ён задаволены выступленнем гэтых спартсменаў на нядаўнiх мiжнародных турнiрах i пакуль траўмаў i праблем са здароўем у знакамiтых беларускiх атлетаў няма. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 июня 2009 Спорт Алена АЎЧЫННIКАВА, Звязда Мiжнародны Алiмпiйскi камiтэт даслаў адказ на запыт беларускiх лёгкаатлетаў Івана Цiхана i Вадзiма Дзевятоўскага, паведамiў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы Анатоль Бадуеў.
|
|