"Другi хлеб" пад пагрозай: страты могуць скласцi ад 30 да 100 % ураджаю
26 июня 2009 Общество
Надзея ДРЫЛА, Звязда — Дажджы, якiя прайшлi ва ўсiх рэгiёнах рэспублiкi, выклiкалi значнае пераўвiльгатненне глебы, — адзначыў намеснiк генеральнага дырэктара РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусi па бульбаводстве i плодаагароднiцтве" Іван КАЛЯДКА. — Гэта несумненна зрабiла негатыўны ўплыў на развiццё раслiн бульбы. З-за недахопу паветра ў глебе адбываецца ўдушэнне каранёвай сiстэмы раслiн. Па ўсёй рэспублiцы, акрамя таго, адзначана iнтэнсiўнае развiццё фiтафтарозу. Прычым на ўсiх раслiнах бульбы, незалежна ад групы спеласцi i фазы развiцця раслiн. Прагназуем, што страты ад фiтафтарозу могуць скласцi ад 30 да 100%. А на асобных участках, дзе не праводзяцца ахоўныя мерапрыемствы, фiтафтора можа цалкам знiшчыць ураджай. Раiм пры першай магчымасцi правесцi апрацоўку раслiн бульбы кантактна-сiстэмнымi прэпаратамi (акрабат, метаксiл, метамiл, танас i iнш.). Пры з'яўленнi на лiстах лiчынак каларадскага жука ў рабочую сумесь неабходна дадаць ядахiмiкаты для барацьбы з гэтым шкоднiкам. Пры падсыханнi глебы абавязкова прарыхлiце мiжраддзi, каб забяспечыць доступ паветра да каранёў раслiн i новых клубняў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 июня 2009 Общество Надзея ДРЫЛА, Звязда — Дажджы, якiя прайшлi ва ўсiх рэгiёнах рэспублiкi, выклiкалi значнае пераўвiльгатненне глебы, — адзначыў намеснiк генеральнага дырэктара РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусi па бульбаводстве i плодаагароднiцтве" Іван КАЛЯДКА. — Гэта несумненна зрабiла негатыўны ўплыў на... |
|