Усе дзецi ў краiне, якiя народзяцца 3 лiпеня, атрымаюць падарункi ад "Белай Русі"
26 июня 2009 Общество
Алена КРАВЕЦ, Звязда Уручаць iх, зразумела, матулям, у гонар Дня Незалежнасцi. Дабрачынную акцыю па ўсёй краiне, прымеркаваную да 65-годдзя вызвалення Беларусi, правядзе рэспублiканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь". Найбольш пашчасцiць маладым матулям, дзецi якiх народзяцца ў сталiчным радзiльным доме № 2 па вулiцы Бельскага — 6 лiпеня падарункi iм ўручаць мiнiстр адукацыi i старшыня аб'яднання "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў i мiнiстр аховы здароўя Васiль Жарко. Матулi напрамую змогуць задаць мiнiстрам любыя пытанні. Без увагi не застануцца маладыя жанчыны i ў iншых рэгiёнах — акцыя "Белая Русь" — з любоўю да дзяцей" пройдзе ўсюды, дзе ёсць арганiзацыйныя структуры грамадскага аб'яднання. Апошнiх, дарэчы, налiчваецца 157. З падарункамi ў радзiльныя дамы прыйдуць не толькi кiраўнiкi абласных, раённых i пярвiчных арганiзацый, але i парламентарыi, рэктары ВНУ. Сярод iх рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi Мiхаiл Батура, рэктар Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта харчавання Вячаслаў Шаршуноў, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўнiверсiтэта Вiтольд Песцiс, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта Пётр Пойта, рэктар Беларускага гандлёва-эканамiчнага ўнiверсiтэта спажывецкай кааперацыi Ала Навумчык. У сталiцы акцыя пройдзе ў 1-й, 3-й, 5-й, 6-й гарадскiх клiнiчных бальнiцах i РНПЦ "Мацi i дзiця". У якасцi падарункаў падрыхтавана 410 камплектаў для нованароджаных, якiя складаюцца з 11 прадметаў. Прадугледжана ўсё — ад пасцельнай бялiзны да адзення для немаўлят i пялюшак. Колькасць камплектаў невыпадковая — арганiзатары акцыi спецыяльна збiралi статыстычныя звесткi аб нараджальнасцi i на працягу двух месяцаў рыхтавалiся, каб у матуль у гэты дзень атрымалася сапраўднае, двайное свята. Правядзенне акцыi спецыяльна абмяркоўвалася i на пасяджэннi Прэзiдыума РГА "Белая Русь", якое прайшло 20 чэрвеня. Намеснiк старшынi РГА "Белая Русь" Сяргей Пiгараў растлумачыў: "Мы ўпэўненыя, што такая практычная дапамога маладым матулям стане самым лепшым вiншаваннем з нараджэннем дзiцяцi i Днём Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь. Нават калi так атрымаецца, што ў нейкiм раёне не будзе немаўлят, якiя нарадзiлiся менавiта 3 лiпеня, зробiм падарункi тым дзецям, ад якiх адмовiлiся бацькi, i шматдзетным матулям". Акцыi "Белая Русь" — з любоўю да дзяцей" праводзiлiся i раней, праўда, на раённых узроўнях. У Вiлейцы 1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, раённая арганiзацыя наведала радзiльнае аддзяленне мясцовай бальнiцы, i немаўлятам, ад якiх адмовiлiся бацькi (iх знайшлося 4) былi ўручаны падарункi — наборы для дзiцячай гiгiены. А ў Смалявiчах у Мiжнародны дзень бацькi падарункi атрымалi таты, якiя выхоўваюць дзяцей без матуль. Не застануцца без увагi i дапамогi грамадскага аб'яднання ў гэтыя святочныя днi i ветэраны — да 65-годдзя вызвалення Беларусi падрыхтавана яшчэ адна акцыя — "Наша ўвага ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 июня 2009 Общество Алена КРАВЕЦ, Звязда Уручаць iх, зразумела, матулям, у гонар Дня Незалежнасцi. |
|