Шушкевіч прадставіць Беларусь на святкаванні 440-й гадавіны Люблінскай уніі
26 июня 2009 Общество
Наша Ніва 1 ліпеня ў Любліне пройдзе святкаванне 440-й гадавіны падпісання Люблінскай уніі. Свята будуць адзначаць прэзідэнты Польшчы, Літвы, Украіны, Эстоніі і Латвіі. Беларусь прадставіць былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч. Аляксандр Лукашэнка не запрошаны. Але прэзідэнта Беларусі прадставіць мастацкая інсталяцыя літоўскага перфомэра Рэдаса Дзіржыса, створаная адмыслова з гэтай нагоды. Сапраўдны партрэт Лукашэнкі, з морквы, буракоў і радыскі, павінен зазелянець у ліпені на лужайцы ля люблінскага Дома культуры. Пакуль што найхутчэй расце радыска. Арганізатары, аднак, баяцца, што пры цяперашнім надвор’і, партрэт не вырасце ў час. Агародніна з партрэта прэзідэнта Беларусі змогуць пачаставацца усе жадаючыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 июня 2009 Общество Наша Ніва 1 ліпеня ў Любліне пройдзе святкаванне 440-й гадавіны падпісання Люблінскай уніі.Свята будуць адзначаць прэзідэнты Польшчы, Літвы, Украіны, Эстоніі і Латвіі.Беларусь прадставіць былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч.
|
|