У Ваўкавыску з-за дажджу затапіла 98 дамоў, 30 чалавек эвакуіраваныя
2 июля 2009 Общество
Павал Кміціч, Еўрапейскае радыё для Беларусі 30 чалавек эвакуіраваныя з затопленых дамоў пасля моцнага дажджу ў Ваўкавыску. Як паведаміў начальнік прэс-службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, з-за падтаплення пацярпелі 98 дамоў. Па словах ратавальнікаў, на адной з вуліц Ваўкавыска ўзровень вады дасягаў 1 метра. 30 жыхароў горада эвакуіравалі і часова рассялілі па сваяках. Зранку 2 ліпеня ратавальнікі закончылі адпампоўваць ваду з гарадскіх вуліц. Дарэчы, дажджы ў Ваўкавыскім раёне падтапілі не толькі горад. Каля адной з вёсак размыла 20 метраў дарогі з асфальтавым пакрыццём. Па словах Віталя Навіцкага, больш звестак пра падтапленні няма. Навіцкі: "Не-не, больш нічога! Акрамя вёскі Вярэйкі, дзе ў возеры крыху вада паднялася, больш і не было нічога. Там невялічкі ўчастак дарогі - 20 метраў, і ўсё". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 июля 2009 Общество Павал Кміціч, Еўрапейскае радыё для Беларусі 30 чалавек эвакуіраваныя з затопленых дамоў пасля моцнага дажджу ў Ваўкавыску.
|
|