Летняя цяжарнасць i абязводжванне
Летняя цяжарнасць i абязводжванне
Цяжарнасць сама па сабе — нялёгкi перыяд, а ў спякотны час года становiцца яшчэ большым выпрабаваннем. Перш за ўсё спецыялiсты звяртаюць увагу на важнасць спажывання вялiкай колькасцi вадкасцi, паколькi абязводжванне можа прывесцi не толькi да галаўнога болю, слабасцi i ванiтавання, але нават да схватак i заўчасных родаў. Гэта можа адбыцца з-за парушэння метабалiчнага балансу, якi ўзнiкае ў вынiку недахопу вадкасцi ў мацi i эмбрыёна. Цяжарнай жанчыне неабходна пiць не менш за 3 лiтры вады ў дзень (калi няма пэўных процiпаказанняў). Неабходна мець на ўвазе, што першымi прыкметамi абязводжвання з'яўляюцца адчуванне смагi, пачашчаны пульс, млоснасць, павышаная нервознасць. Медыкi нагадваюць, што абязводжванне можа наступiць незаўважна — напрыклад, падчас працяглага знаходжання ў пакоi, дзе працуе кандыцыянер. Да абязводжвання могуць таксама прывесцi ванiты i дыярэя. Наступныя стадыi абязводжвання характарызуюцца моцнай слабасцю, галавакружэннем, моцным галаўным болем, парушэннем слiнааддзялення, моцным i хуткiм пульсам i з'яўленнем раннiх схватак. Што такое арытмiя сэрца? Гэта парушэнне частаты, рытмiчнасцi i паслядоўнасцi скарачэнняў аддзелаў сэрца. Арытмii могуць узнiкаць пры структурных змяненнях у праводнай сiстэме пры захворваннях сэрца i (або) пад уплывам вегетатыўных, эндакрынных i iншых метабалiчных парушэнняў, а таксама пры iнтаксiкацыях i шэрагу лекавых уздзеянняў. У норме сэрца чалавека скарачаецца пад уздзеяннем iмпульсаў, якiя iдуць з сiнусовага вузла з частатой 60—80 удараў у хвiлiну. Такi рытм называецца сiнусовым. Любы рытм, якi адрознiваецца ад апошняга, называецца арытмiяй сэрца. У залежнасцi ад вiду арытмii клiнiчныя праявы могуць быць самымi разнастайнымi: перабоi, пачуццё спынення сэрца, сэрцабiццё, задышка, боль у вобласцi сэрца, знiжэнне артэрыяльнага цiску i г.д. Небяспека любой арытмii ў тым, што яна можа прывесцi да гiбелi хворага. Таму важна як мага раней выявiць гэты стан. Адлюстраванню апошняга дапамагаюць танометры — сучасныя прыборы для вымярэння артэрыяльнага цiску. Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяжарнасць сама па сабе — нялёгкi перыяд, а ў спякотны час года становiцца яшчэ большым выпрабаваннем. Перш за ўсё спецыялiсты звяртаюць увагу на важ
|
|