21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дызайнса смакам

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дызайнса смакам

Напрыканцы чэрвеня ў 40 краiнах свету стартаваў прыём работ на VI Мiжнародны конкурс дызайну "Аrtzерt 2009". Беларусы хоць i пачалi ўдзельнiчаць у iм толькi летась, затое адразу прадэманстравалi высокi ўзровень — па вынiках папярэдняга конкурсу работы нашых суайчыннiкаў увайшлi ў лiк фiналiстаў i былi ўключаны ў спецыяльны мастацкi каталог i перасоўную выставу, што на працягу года аб'едзе ўсе краiны-ўдзельнiцы.

"Мы прызвычаiлiся да поспеху дызайнераў з Заходняй Еўропы. Аднак летась беларусы прыемна здзiвiлi: першы год удзелу — i такiя цудоўныя работы! — адзначыла арт-дырэктар мiжнароднага конкурсу "Аrtzерt" Гордана Бiба Маркавiч. — Спадзяёмся, што поспехi суайчыннiкаў натхняць i iншых беларускiх дызайнераў, i сёлета яны пазмагаюцца з нашымi пастаяннымi ўдзельнiкамi за галоўныя прызы".

У чым, уласна, трэба змагацца? Конкурс "Аrtzерt", арыентаваны на маладых дызайнераў, ладзiцца па iнiцыятыве мiжнароднай кампанii Zерtеr Intеrnаtiоnаl з 2004 года i дае магчымасць праявiць сябе ў кiрунку "хоўм арт", якому ў нейкай ступенi адпавядае таксама назва "прамысловы дызайн". Галоўная мэта конкурсу — праз прадметы побыту i iнтэр'еру папулярызаваць iдэю здаровага ладу жыцця, спалучыць бiзнэс i мастацтва, функцыянальнасць рэчаў i iх аздабленне. Дадатковая складанасць у тым, што фантазiю дызайнерам трэба прыкладаць не да вялiкiх рэчаў — мэблi або бытавой тэхнiкi, а да дробных, паўсядзённых, але, тым не менш, вельмi важных для адчування хатняй утульнасцi элементаў — посуду.

Летась, напрыклад, тэмай конкурсу стала ёмiстасць для печыва. Дызайнеры з пяцi кантынентаў убачылi яе па-рознаму — ад экалагiчнага варыянта, стылiзаванага пад клад дроў, да касмiчнага яйкападобнага кокана з пластыка i шкла, ад экзатычнага кiтайскага лiхтарыка да iмiтацыi гарадской забудовы... Беларускiя канкурсанты ў лiк прызёраў не трапiлi, але iх творы не згубiлiся на фоне iншых, больш як 300, дасланых работ: Iрына Бараноўская аформiла сваю вазу ў выглядзе цылiндра iлюзiянiста, адкуль тырчаць забаўныя заечыя вушы, а Андрэй Слаук зрабiў незвычайную шкляную кветку, якая падобная адначасова i на вазу, i на плафон для свяцiльнiка.

— Маю работу можна выкарыстоўваць у абедзвюх iпастасях, — пацвердзiў нашу здагадку сам аўтар, — увечары падобны свяцiльнiк дае вельмi прыемнае, мяккае святло i стварае адчуванне ўтульнасцi. Увогуле я больш люблю займацца дробнымi элементамi, якiя ўпрыгожваюць дом — мазаiкай, роспiсам, але пры неабходнасцi магу i цалкам iнтэр'ер кватэры аформiць, такiя заказы былi, хоць i даволi рэдка.

Перамогу ў вынiку мiжнароднае журы, складзенае з дызайнераў-практыкаў i мастацтвазнаўцаў з Сербii, Iталii, Нарвегii i Чэхii, прысудзiла ўдзельнiку з Чэхii Стэфану Гудзеву. У якасцi галоўнага прыза, мiж iншым, пераможца атрымлiвае ўнушальную суму ў памеры 10 тысяч еўра. За другое i трэцяе месца прызёрам дастаецца прадукцыя кампанii Zерtеr на суму 4 i 3 тысячы еўра адпаведна. "Гэткi ж прызавы фонд усталяваны i сёлета, i мы ведаем, што ў Беларусi вялiкiя шанцы прэтэндаваць на самыя высокiя ўзнагароды, таму застаецца толькi пажадаць беларускiм дызайнерам актыўнасцi i ўдачы", — зазначыла генеральны дырэктар Zерtеr Intеrnаtiоnаl у Беларусi Iрына Плашчынская.

Сёлета тэма конкурсу — "Чай удваiх", чайны набор для прыгатавання i сервiроўкi, абавязковым элементам якога павiнен быць заварачны чайнiк. Арганiзатары папярэджваюць, што работы павiнны быць унiкальнымi, з аўтарскiм подпiсам — а таксама не класiчныя. Затое пажадана, каб у работах быў адлюстраваны прагрэс, а таксама заклапочанасць станам навакольнага асяроддзя. Заяўкi на ўдзел дызайнеры павiнны даслаць да 20 кастрычнiка праз афiцыйны сайт конкурсу www.аrtzерt.соm, а ўласна работы — у галаўны офiс кампанii Zерtеr Intеrnаtiоnаl у Мiлане (Iталiя). Далей ужо справа за журы, якое вызначыць пераможцаў i адбярэ найлепшыя работы для наступнага каталога i перасоўнай выставы. У перспектыве плануецца будаўнiцтва асобнай мастацкай галерэi ў Бялградзе або Мiлане, дзе будуць выстаўленыя ўсе конкурсныя калекцыi ўсiх гадоў.

А вось на далейшае развiццё сваiх iдэй у прамысловых маштабах маладыя дызайнеры, на жаль, разлiчваць не могуць, хiба што пашанцуе, калi каталог з лепшымi работамi зацiкавiць буйных заказчыкаў.

Меркаванне эксперта

Старшыня Беларускага саюза дызайнераў Дзмiтрый Сурскi:

— Гэты мiжнародны праект — добрая падмога маладым аўтарам, бо ў нашай краiне рэалiзавацца прамысловым дызайнерам вельмi цяжка, практычна немагчыма. Падобных конкурсаў у Беларусi не ладзiцца, да нас хiба што адгалоскi з iншых краiн даходзяць.

— Выснова зразумелая: з прамысловым дызайнам у нас усё сумна. Цi могуць беларусы пахвалiцца поспехамi ў iншых сферах дызайну?

— Пахвалiцца ёсць чым — хоць адзiнкавыя прарывы нельга лiчыць агульнай тэндэнцыяй, тым не менш, нагоды для гонару ў нас ёсць. Напрыклад, у Мiланскiм мэблевым салоне летась i сёлета паспяхова выстаўлялiся беларускiя дызайнеры. Пэўныя дасягненнi ёсць у сферы дызайну iнтэр'ера — ёсць майстры, якiя сталi знакавымi не толькi ў Беларусi, але i ў Расii, Лiтве, Германii, Швецыi, Iспанii. Хапае таленавiтых веб-дызайнераў, тым больш што гэта сфера дазваляе працаваць у аддаленым рэжыме; беларускiя мадэльеры — Самошчанка, Цакаленка, Айплатаў i iншыя — заўжды радуюць; сярод нашых дызайнераў-графiкаў ёсць iмёны сусветнай велiчынi, без перабольшання.

— Чаму ж iх работы не бачныя ў паўсядзённым жыццi беларусаў — суайчыннiкi эканомяць, тым больш у крызiс?

— Не думаю, што так — хутчэй гэта выдаткi мыслення, бо кiраўнiкi рознага звяна, якiя прымаюць рашэннi i выдзяляюць грошы, маюць вельмi слабае ўяўленне пра работу дызайнераў. Але, думаю, сiтуацыя зменiцца, i попыт на прафесiю i адукацыю павялiчыцца i ў нас, а колькасць работ з цягам часу абавязкова пяройдзе ў якасць.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Фота аўтара.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы чэрвеня ў 40 краiнах свету стартаваў прыём работ на VI Мiжнародны конкурс дызайну "Аrtzерt 2009". Беларусы хоць i пачалi ўдзельнi
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика