21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Доўгiя кiламетры вайны

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iмi прайшлi два пехацiнцы, ветэраны-аднавяскоўцы з вёскi Халоднiкi Калiнкавiцкага раёна

У свае восемдзесят восем гадоў жыхар вёскi Халоднiкi Мiкалай Ражкоў трымаецца малайцом. Хаця i на ўласным падворку, i ў неда­лёкiх вандроўках – у мясцовую краму або да медыкаў у тутэйшы ФАП – нязменным яго спадарожнiкам з’яўляецца кiёк. “Ногi перастаюць слухацца!” – скардзiцца Мiкалай Фядосавiч.

Прымасцiўшыся на лаўцы каля вясковай хаты, слухаем успамiны ветэрана.

...Яшчэ не страцiўшы пасля сур’ёзных удараў нашых войскаў пад Масквой i Сталiн­градам надзею на паспяховы фiнал свайго пачварнага блiц-крыгу, фашысты планавалi ўзяць рэванш на курскiм выступе. На шляху нямецкiх груповак разам з iншымi стаялi i воiны 335-й стралковай дывiзii, у якой на той час служыў Мiкалай Ражкоў. У свае няпоўныя дваццаць ён апынуўся бадай у самай гушчынi сiлавога супрацьстаяння. Стары Аскол, Белгарад, Прохараўка – гэта для сённяшняга ветэрана не проста найменнi населеных пунктаў, а гарачыя вёрсты франтавых дарог.

— Памятаю, ствалы аўтаматаў i кулямётаў награвалiся да чырванi, а гул ад разрываў снарадаў i стралянiны вакол стаяў такi, што, здавалася, зямля змяшалася з небам, — панiжае голас суразмоўца. — У асобных месцах пасля наступленняў гiтлераўцаў i нашых контратак поле бою было так густа пакрыта забiтымi i параненымi, што танкi “прасавалi” нерухомыя целы, нiбыта iшлi па мосце.

Найбольшую горыч, прызнаецца Мiкалай Фядосавiч, адчуваў ён пасля страт сваiх баявых таварышаў, сярод якiх былi i землякi-калiнкавiчане.

— Сустрэў неяк на адным з пераходаў Паўла Савiцкага з суседняй вёскi Казловiчы, з iм вучылiся перад вайной у Даманавiцкай школе, — мовiць ветэран. – Пагутарылi нядоўга, прыгадалi родных, цудоўныя i бесклапотныя мiрныя днi, дамовiлiся сустрэцца. А праз нядоўгi час спытаў пра аднакашнiка у пад­раздзяленнi, дзе ён служыў. Адказалi – загiнуў. Так i не ўдалося больш пабачыцца...

Пасля ранення ў лёгкае i лячэння ў палявых шпiталях у Варонежскай i Яраслаўскай абласцях зноў трапiў на перадавую пад Смаленск.

Менавiта ў той час на яго грудзях з’явiлася першая бая­вая ўзнагарода – медаль “За адвагу”.

”Дранг нах ост” у гэты час ператварыўся ўжо для нямецкiх заваёўнiкаў у ганебныя ўцёкi да свайго фашысцкага логава. Па словах Мiкалая Фядосавiча, проста распiрала ўнутры ад гордасцi за нашу армiю, непакорны савецкi народ, калi пачалi ачышчаць ад немцаў тэрыторыю роднай Беларусi, выз­валялi сталiцу рэспублiкi Мiнск, якi ляжаў у руiнах.

У жнiўнi 1944-га пад Каўнасам радавы Мiкалай Ражкоў быў у другi раз паранены – на гэты раз варожая куля трапiла ў галаву. “Чаму так не шанцуе? — скардзiўся суседзям па шпiтальным ложку. – Мала засталося, каб дабiць фа­шысцкiх вылюдкаў, а тут...”

На шчасце, рана аказалася няцяжкай, яго неўзабаве выпiсалi. Але паколькi часць, у спiсах якой значыўся радавы Ражкоў, у гэты час знахо­дзiлася ўжо няблiзка ад месца яго лячэння, давялося “пера­квалiфiкавацца” ў пантанёра. У складзе 2-га гвардзейскага асобнага батальёна 4-й мостапантоннай Днепрапятроўскай брыгады прайшоў зямляк апошнiя кiламетры вайны. Ладзiлi (нярэдка пад артабстрэламi) пераправы для наступаючых часцей Чырвонай армii на Нёмане, Вiсле, Одэры.

А потым... Потым адбылася незабыўная сустрэча з войска­мi саюзнiкаў на Эльбе.

— Было, вядома, шчырае братанне нашых салдат i камандзiраў з англiчанамi, амерыканцамi, якое часта паказваюць у ваенных хронiках, — прыгадвае тыя падзеi ветэран. — Але ж былi i iншыя факты, калi саюзнiкi, вобразна кажучы, спрабавалi выпрабаваць сiлу волi i моц Cавецкай армii, арганiзаваўшы нават некалькi правакацый з абстрэлам яе падраздзяленняў. Але нашы “кацюшы” i гарматы рашуча адбiлi ахвоту да наступных падобных памк­ненняў...

Адзнакамi ратнага шляху ветэрана Ражкова сталi новыя ўзнагароды — медалi “За баявыя заслугi”, “За ўзяцце Кёнiгсберга”. Вярнуўшыся на радзiму, нядаўнi воiн паступiў на фiлфак Мазырскага пед­iнстытута. Атрымаўшы дыплом, шмат гадоў выкладаў родную мову i лiтаратуру ў Халоднiцкай школе. Тут жа, у Халоднiках, сустрэў i сваю другую палавiнку — вельмi ўжо спадабалiся салдату ўсмешка i пяшчотна-гарэзлiвы позiрк маладой санiтаркi з вузлавой бальнiцы. З Хвядорай Панкратаўнай крочыць па жыццi вось ужо 62 гады. Дарэчы, i жонка Мiкалая Фядо­савiча мае ваенную бiяграфiю: разам з медыкамi дапамагала раненым савецкiм байцам у са­нiтарным эшалоне...

Таксама добраахвотнiкам пайшоў на вайну Сямён Васiльеў, аднавясковец Мi­калая Ражкова.

— Мо, з трэцяй спробы ўдалося “зламаць” камiсiю на прызыўным пункце ў Васi­левiчах (раней райцэнтр Гомельшчыны. – М.Ж.), мне ж тады толькi васемнаццаты год iшоў, — распавядае пра свае ваенныя шляхi-дарогi Сямён Барысавiч. — Трапiў каман­дзiрам аддзялення ў адну са стралковых часцей 3-га Беларускага фронту пасля паскораных курсаў у вучэбнай школе на станцыi Фаянсава Кiраўскай вобласцi.

Мiнула нямала гадоў, але многiх з дванаццацi падначаленых байцоў аддзялення таго франтавога “мiнi-iнтэрна­цыя­нала” ён памятае па проз­вiшчах: украiнец Стаднiк з Белай Царквы, расiянiн Акулаў з Iжэўска...

Вайна ж з першых месяцаў службы рыхтавала для iх, маладых i неабстраляных, нямала нечаканых, а па сутнасцi, страшных сюрпрызаў. На Мемельскiм напрамку, куды немцы кiнулi некалькi танкавых i матарызаваных дывiзiй, байцам аддзялення давялося ўсутыч сустрэцца з нямецкiмi “тыграмi”...

— Той, хто кажа, што не ведаў страху на вайне, па меньшай меры, не да канца шчыры сам з сабой, — перакананы Сямён Барысавiч. – Калi, напрыклад, на цябе, узброенага аўтаматам ППШ, ва ўпор глядзiць чорнае жарало танкавай гарматы, цяжка захаваць самавалоданне...

У тым баi сяржанту Ва­сiльеву пашанцавала, асколкам варожага снарада толькi парвала яго шынель, сябру-украiнцу, што ляжаў побач, адарвала руку. Нямецкая куля напаткае яго пазней, пад Кёнiгсбергам, там для Сямёна Васiльева практычна закончыцца нена­вiс­ная вайна. У тым, што нават такiя цяжкiя выпрабаваннi не знiшчылi ў нашых воiнах чалавечнасцi, пераконваўся малодшы ка­мандзiр неаднойчы. Прыгадвае адзiн эпiзод ва ўзятым нашымi войскамi горадзе. Да формы захопленага ў палон у Кёнiгсбергу нямецкага генерала нашы салдаты дадалi нейкiя камiчныя жаноча-цывiльныя лахманы. У час канваiравання “аб’ект” вы­клiкаў гучныя выбухi смеху сярод нашых байцоў. Выкарыстаўшы магчымасць, ня­мецкi чын паскардзiўся на такое зня­важлiвае абыхо­джанне з iм савецкаму генералу, якi сустрэўся па дарозе. Той загадаў вярнуць немцу яго адзенне, а да арганi­затараў гэтага “шоу” прыняць дысцыплiнарныя меры...

Сяржант Васiльеў працягваў службу ў армii да 1947 года, пасля вярнуўся ў Халоднiкi. Да выхаду на пенсiю працаваў у мясцовым калгасе iмя Кутузава электрыкам.

...Днямi франтавiкi-аднавяскоўцы Сямён Васiльеў i Мiкалай Ражкоў сустрэлiся на мiтынгу ля брацкай магiлы, што ў iх вёсцы. Тут адбывалася перазахаванне астанкаў салдат, якiя загiнулi ў гэтым месцы ў 1943 годзе ў час вызвалення Калiнкавiцкага раёна ад захопнiкаў, прайшло ўскладанне кветак. На жывых сведкаў той жорсткай вайны (з якой, на жаль, нiколi не давядзецца вярнуцца пахаваным маладым салдатам) захоплена i з павагай пазiралi дзесяткi пар вачэй мясцовых школьнiкаў. Гэта ў iмя шчас­лiвай будучынi iх i iншых дзяцей ветэраны вайны ў свой час узялi ў рукi зброю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iмi прайшлi два пехацiнцы, ветэраны-аднавяскоўцы з вёскi Халоднiкi Калiнкавiцкага раёна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика