Чарнобыльцы змогуць атрымаць стыпендыю ў 3,5 тыс. долараў
Чарнобыльцы змогуць атрымаць стыпендыю ў 3,5 тыс. долараў
Вучоны савет Белдзяржунiверсiтэта зацвердзiў палажэнне аб стыпендыi фонду Марыi Шарапавай, памер якой будзе складаць 3500 долараў ЗША, паведамiлi ў прэс-службе ўнiверсiтэта. Такая падтрымка таленавiтых студэнтаў БДУ з раёнаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, з'яўляецца сумеснай iнiцыятывай фонду Марыi Шарапавай i Праграмы развiцця ААН. Атрымаць стыпендыю змогуць студэнты першага курса дзённага аддзялення — i "платнiкi", i "бюджэтнiкi". Для ўдзелу ў конкурсе трэба быць грамадзянiнам Беларусi (або мець вiд на жыхарства), мець статус асобы, пацярпелай ад катастрофы на ЧАЭС, альбо жыць не менш за 10 гадоў на забруджанай тэрыторыi, мець патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе, актыўна ўдзельнiчаць у грамадскай, навуковай, валанцёрскай i iншых вiдах дзейнасцi, мець высокi бал дакумента аб сярэдняй (спецыяльнай) адукацыi. Вырашаць, каму будзе выплачвацца стыпендыя, будзе адборачная камiсiя ВНУ, у склад якой уваходзяць прадстаўнiкi БДУ, ПРААН i Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях. Рашэнне пра захаванне стыпендыi ў другiм семестры 1 курса i наступных семестрах будзе прымацца з улiкам паспяховасцi стыпендыята (не менш за 9 балаў па прадметах спецыяльнасцi i не менш за 7 балаў па астатнiх дысцыплiнах) i яго удзеле ў грамадскiм i навуковым жыццi ўнiверсiтэта. Нагадаем, што цiкавасць знакамiтай тэнiсiсткi Марыi Шарапавай да Беларусi не выпадковая: ратуючыся ад чарнобыльскай катастрофы, яе бацькi пераехалi з Гомеля ў сiбiрскi гарадок Нягань, дзе ў 1987 годзе i нарадзiлася Марыя. Павел Бераснеў. . .
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучоны савет Белдзяржунiверсiтэта зацвердзiў палажэнне аб стыпендыi фонду Марыi Шарапавай, памер якой будзе складаць 3500 долараў ЗША, паведамiлi ў пр
|
|