21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Махляр спрабаваў кiнуць 10 банкаў

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Махляр спрабаваў кiнуць 10 банкаў

Следчы аддзел УУС Цэнтральнага раёна Мiнска перадаў у пракуратуру для накiравання ў суд крымiнальную справу ў дачыненнi да 25-гадовага мiнчанiна, якi абвiнавачваецца ў банкаўскiм махлярстве ў асаблiва буйным памеры. Пра гэта паведамiла старшы iнспектар групы iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Цэнтральнага раёна Аляксандра Дрозд.  

 

Будучы iндывiдуальным прадпрымальнiкам i займаючыся рознiчным гандлем тавараў, абвiнавачваны за кароткi тэрмiн учынiў каля дзесяцi правапарушэнняў, сярод якiх нявыплата ПДВ, рэалiзацыя тавараў з парушэннем вызначанага законам парадку, несвоечасовая падача падатковых дэкларацый, парушэнне парадку вядзення кнiгi заўваг i прапаноў. У вынiку ўпаўнаважанымi органамi на прадпрымальнiка былi накладзены значныя штрафы i канфiскавана частка маёмасцi.

Выйсцi з сiтуацыi, якая склалася, абвiнавачванаму, вiдаць, "дапамагла" вышэйшая эканамiчная адукацыя, якая ў яго ёсць. Ён вырашыў атрымаць крэдыты ў банках Мiнска i такiм чынам паправiць сваё фiнансавае становiшча.

Дзейнiчаць малады чалавек вырашыў не адзiн, а ўспомнiў пра знаёмую, якая была незадаволена сваiм заробкам медсястры. Разам яны набылi ў некалькiх камерцыйных арганiзацыях даведкi пра даходы, якiя яны быццам там атрымлiваюць, пасля чаго практычна адначасова падалi дакументы на атрыманне крэдытаў у 10 банкаў Мiнска, выступаючы то атрымальнiкамi, то паручыцелямi адзiн у аднаго.

Такiм чынам, летам—восенню 2008 года яны атрымалi больш за $60 тыс., разлiчваючы галоўным чынам на тое, што атрыманне крэдытаў складае банкаўскую тайну, а таксама на тое, што iх непагашэнне будзе спiсана на банкаўскiя страты.

Аднак гэты разлiк злачыннага фiнансiста быў няправiльным. Па атрыманай аператыўнай iнфармацыi яго затрымалi яшчэ ў сакавiку гэтага года, пасля чаго быў працяглы перыяд расследавання i арышт. Даведаўшыся пра ўсё, бацькi махляра спрабавалi сваiмi сiламi пагасiць запазычанасць сына, але, улiчваючы сярэднi дастатак, зрабiць гэтага не змаглi. Сам жа абвiнавачваны сцвярджае, што ўсе грашовыя сродкi ў яго былi скрадзены ў час паездкi ў Расiю, дзе ён хацеў набыць тавар, што нiяк дакументальна не пацвярджаецца. У дачыненнi да яго саўдзельнiцы крымiнальная справа яшчэ расследуецца, яна хаваецца ад органаў папярэдняга расследавання.

Абвiнавачваныя, атрымлiваючы больш за адзiн крэдыт, што ў цэлым дапускаецца, спачатку не планавалi iх вяртаць, усведамляючы адсутнасць усялякай магчымасцi да iх пагашэння i падавалi падложныя дакументы, г. зн. учынялi махлярскiя дзеяннi ў асаблiва буйным памеры, за што iм пагражае да дзесяцi гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчы аддзел УУС Цэнтральнага раёна Мiнска перадаў у пракуратуру для накiравання ў суд крымiнальную справу ў дачыненнi да 25-гадовага мiнчанiна, якi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика