Самыя дэфiцытныя бiлеты
Самыя дэфiцытныя бiлеты
Як вы думаеце, якiя самыя дэфiцытныя бiлеты заўсёды на "базары"? І сёлета таксама? I будуць у наступным годзе? Думаеце, што на адкрыццё, закрыццё фестывалю? Зусiм не! Самыя пажаданыя бiлеты — на тэатральныя пастаноўкi. I каб купiць бiлеты на добрыя месцы, трэба ведаць якiм чынам, праз каго. Гэта пастараўся высветлiць рэпарцёр "Звязды". Ужо ў самы першы дзень продажу за iмi выстройваюцца чэргi. Наконт так званых перакупшчыкаў як старажыл "базару" магу адзначыць — няма ў правiнцыйным горадзе, у адрозненне ад сталiцы, такога "руху". Не бачыў нiколi, каб перад пачаткам спектакляў хлопцы падыходзiлi б i прапаноўвалi купiць бiлеты. На першы погляд усё так проста — прыйшоў да афiцыйных касаў "базару", пастаяў ў чарзе, купiў. Але ж не. Ужо лiтаральна пад вечар у першы дзень продажу, тым больш на другi дзень "базару", добрых бiлетаў у тэатр не адшукаць — праверана асабiста. Таму аматары тэатра раптам пачынаюць узгадваць, хто ў iх са сваякоў працуе "блiжэй да базару". Усе мы разумеем: сваiм бiлеты знойдуцца. Ды i ў распаўсюджвальнiкаў бiлетаў у тэатр яны заўсёды ёсць, калi, вядома ж, вы кагосьцi з iх асабiста ведаеце. Часова падпрацоўваюць такiм чынам людзi "ад культуры". Вельмi актыўна прадаюць бiлеты на тэатральныя пастаноўкi па так званых калектыўных заяўках. Калi вы не працуеце ў канкрэтнай арганiзацыi, заказаць бiлеты для вас можа i сваяк, якi там працуе. Таямнiца за "замкамi" — хто мае права атрымаць запрашальныя бiлеты. Мiж iншым, штогод iх колькасць скарачаецца. Каб трохi паменшыць дэфiцыт бiлетаў, ужо некалькi гадоў тэатральныя пастаноўкi паказваюць у канцэртнай зале "Вiцебск", дзе ў параўнаннi з залай "коласаўскага" тэатра месцаў у разы больш. Але i гэта не вырашыла праблему. Сёлета на "базары" масквiчы паказвалi "Майстра i Маргарыту", латышы — музычны спектакль пра Адэсу часоў Бабеля. Учора пры поўнай зале паказалi спектакль тэатра Эмануiла Вiтаргана "Трыо". Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вы думаеце, якiя самыя дэфiцытныя бiлеты заўсёды на "базары"? І сёлета таксама? I будуць у наступным годзе? Думаеце, што на адкрыццё, зак |
|