21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Моцны лiвень затапiў учора вулiцы Гродна. Па звестках метэаролагаў, за 6 дзённых гадзiн выпала палова дэкаднай нормы ападкаў. У вынiку моцна падтопленымi апынулiся многiя вулiцы i дамы. Праз некалькi гадзiн вада сышла, застаўшыся толькi ў падвалах. Выратавальнiкам давялося некалькi разоў выязджаць па выклiках на адпампоўку вады.

 Стрыечныя браты 5 i 6 гадоў патанулi ў Рэчыцкiм раёне. Яны купалiся ў рэчцы Ведрыч без нагляду дарослых.

Былы ўчастковы iнспектар Брэсцкага РАУС прыгавораны да 2 гадоў пазбаўлення волi за складанне фiктыўных пратаколаў. Старшы лейтэнант мiлiцыi 1983 г.н. у кастрычнiку мiнулага года сфальсiфiкаваў пратаколы, акты аб канфiскацыi спiртазмяшчальных вадкасцяў у дачыненнi да 4 жыхароў раёна. Ён сфабрыкаваў таксама тлумачэннi ад гэтых грамадзянаў, якiя быццам бы пацвердзiлi сваю вiну ў дачыненнi адмiнiстрацыйных парушэнняў. Пакаранне ён будзе адбываць у калонii агульнага рэжыму, яму забаронена займаць пэўныя пасады 5 гадоў.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ

 У Санкт-Пецярбургу нованароджанага хлопчыка назвалi Махмудахмадынеджадам — у гонар прэзiдэнта Ірана. Хлопчык стаў шостым дзiцем у сям'i мусульманiна, якi прыехаў у Расiю з Бпангладэш, i мясцовай мусульманкi. Прозвiшча сям'i не называецца. Улады не сталi пярэчыць бацькам, дзiця ўжо атрымала пасведчанне аб нараджэннi. Як расказала мацi хлопчыка, ёй падабаецца прэзiдэнт краiны, якi не баiцца нiчога, акрамя Алаха.

Педантычныя японцы, якiя высока цэняць якасць абслугоўвання, пачынаюць вымяраць з дапамогай камп'ютара шырыню ўсмешкi сваiх супрацоўнiкаў. Гэтую сiстэму ўжо ўкаранiла адна з чыгуначных кампанiй: пры дапамозе спецыяльных сканераў, устаноўленых на 15 станцый Токiа, адбываецца "замер ветлiвасцi" працаўнiкоў на працягу ўсёй працоўнай змены. Вынiкi камп'ютарнага аналiзу пакажуць, наколькi шырока i прыветлiва японскi кантралёр усмiхаўся пасажырам. Да тых, хто не вельмi стараўся, будуць прымяняцца пэўныя санкцыi. Гэтая ж сiстэма будзе ўкаранёная ў хуткiм часе i ў адной з бальнiц горада Осака i ў месцы паркоўкi аўтамабiляў. Зусiм верагодна, што хутка гэты метад возьмуць на ўзбраенне ў вялiкiх гарадах краiны.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Педантычныя японцы, якiя высока цэняць якасць абслугоўвання, пачынаюць вымяраць з дапамогай камп'ютара шырыню ўсмешкi сваiх супрацоўнiкаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика