Нафтан здзiвiў, Дынама прымусiла спадзявацца, МТЗ згуляў, як змог
Нафтан здзiвiў, Дынама прымусiла спадзявацца, МТЗ згуляў, як змог
Перамога, нiчыя i паражэнне — такi вынiк выступлення трох беларускiх клубаў у першым туры другога квалiфiкацыйнага раўнда Лiгi Еўропы. Мiнi-сенсацыяй называюць перамогу наваполацкага "Нафтана" над бельгiйскiм "Гентам" (2:1). Прычым да дзевяностай хвiлiны беларускi клуб вёў 2:0, дублем вызначыўся Аляксандр Дзегцяроў. Гэта пры тым, што на працягу ўсяго матча перавагай валодалi бельгiйцы. Матч праходзiў у фестывальным Вiцебску, прычым бельгiйцы напярэдаднi прыезду выказалi пажаданне пасялiцца ў цiхай гасцiнiцы, праўда, узровень яе павiнен быў адпавядаць чатыром зоркам. Па прычыне перагружанасцi падчас "Славянскага базару" гарадскiх гасцiнiц, футбольную каманду пасялiлi на базе адпачынку "Крупенiна" за 30 кiламетраў ад Вiцебска. Сталiчным дынамаўцам, якiя прымалi ў Мiнску нарвежскi "Тромсе", захаваць вароты ў непарушнасцi ўдалося, праўда i ў самiх вызначыцца не атрымалася. Мiнская каманда мела шмат момантаў, 3-4 з якiх былi стапрацэнтнымi, аднак рэалiзацыя падвяла бела-блакiтных. А вось для сталiчнага МТЗ-РІПА другi раўнд, хутчэй за ўсё, стане i апошнiм у сёлетнiм сезоне. Каманда на выездзе прайграла моцнаму супернiку — данецкаму "Металургу" — 0:3. Рознiца ў класе камандаў была вiдавочнай, i пасля гульнi галоўны трэнер мiнчан Юрый Пунтус сумна заўважыў: "Прайгралi 0:3 — добра, што хоць так". Ён зазначыў, што каманды ў розных вагавых катэгорыях. Пра тое, каб адыграцца, казаць нерэальна, даў зразумець Юрый Пунтус, затое для яго "маладой каманды гэта карысны вопыт". Учора ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскiм Ньёне адбылася жараб'ёўка трох адборачных раўндаў Лiгi чэмпiёнаў i Лiгi Еўропы. У Лiзе чэмпiёнаў прадстаўнiком нашай краiны з'яўляецца барысаўскi БАТЭ, якi, як вядома, у другiм раўндзе на выедзе 14 лiпеня абыграў македонскi "Скоп'е" 2:0. Сустрэча ў адказ пройдзе 21 лiпеня ў Барысаве. Калi БАТЭ праходзiць у трэцi раўнд, сустракацца будзе там з пераможцам пары "Вентспiлс" (Латвiя) — "Дзюдзеланж" (Люксембург). У другiм раўндзе на сваiм полi "Вентспiлс" абыграў "Дзюдзеланж" з лiкам 3:0. У Лiзе Еўропы ў вынiку пераадолення бельгiйскага бар'еру наваполацкаму "Нафтану" дастаецца iтальянская "Рома", якой дэбютантам еўракубкаў i саступiць не так ганебна. Мiнскаму "Дынама" ў вынiку выйгрышу цi вынiковай нiчыёй у Нарвегii давядзецца сустрэцца ў трэцiм раўндзе з пераможцам пары "Мiлана" (Македонiя)—"Славен" (Харватыя). МТЗ-РIПА таксама тэарытычна мае шанцы на выхад у трэцi раўнд, калi дома адыграецца пасля паражэння 0:3 ад данецкага "Металурга". Там мiнчан чакае славацкi "Iнтэрблок". Матчы Лiгi Еўропы адбудуцца 30 лiпеня i 6 жнiўня. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перамога, нiчыя i паражэнне — такi вынiк выступлення трох беларускiх клубаў у першым туры другога квалiфiкацыйнага раўнда Лiгi Еўропы. Мiнi-сенсацыяй |
|