21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Псарыяз: то ён ёсць, то яго няма

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Псарыяз: то ён ёсць, то яго няма

Псарыяз (назва паходзiць ад грэчаскага слова psora — сверб) — хранiчнае захворванне скуры. Не заразнае, часта перадаецца ў спадчыну. Псарыяз можа праявiцца ў любым узросце, у асноўным, ад 17 да 35—40 гадоў. Ад гэтай немачы не памiраюць, хворы не крычыць ад болю (акрамя рэдкiх, асаблiва цяжкiх выпадкаў), ён не прыкаваны да ложка, захоўвае яснасць розуму. Але колькiх людзей псарыяз давёў да розных неўрозаў, змяненняў у псiхiцы, нават да распаду сем'яў... Псарыяз — гэта не проста захворванне скуры, а складаны працэс, якi сведчыць аб парушэннях у функцыянаваннi арганiзма. Сярод магчымых прычын узнiкнення псарыязу — збоi ў рабоце iмуннай, эндакрыннай i нервовай сiстэм, хваробы страўнiкава-кiшачнага тракта...  

 

Iншая назва псарыязу — лускаваты лiшай. На здаровай скуры арагавелыя часцiнкi фармiруюцца за 28 дзён, а потым натуральным чынам незаўважна адлушчваюцца. Пры псарыязе працэс арагавення скарачаецца ў 7 разоў, гэта значыць лускавiнкi ўтвараюцца за 4 днi. Адсюль i ўсе праблемы. Такая "iмклiвасць" прыводзiць да таго, што стары слой не паспявае адлушчвацца i накоплiваецца, ператвараючыся ў бляшкi ружовага колеру з серабрыстымi лускавiнкамi. Спрабуючы вызвалiцца ад бляшак, арганiзм уключае ахоўныя механiзмы: пашкоджаныя ўчасткi скуры пачынаюць актыўна лушчыцца, часам выклiкаючы сверб. "Улюбёныя" месцы бляшак — локцi i каленi. Даволi часта псарыяз выбiрае месцы скурных складак, хаваецца на галаве пад валасамi, з'яўляецца на твары. Характэрная асаблiвасць — адначасовае з'яўленне бляшак на сiметрычных участках цела.

У некаторых выпадках хвароба закранае i пазногцi — на iх з'яўляюцца канаўкi, ямкi, праступаюць жаўтавата-бурыя плямы, пазногцi патаўшчаюцца.

Небяспечны псарыяз i тым, што нярэдка ён пашкоджвае суставы. Запаленыя суставы баляць, ацякаюць, гарачыя навобмацак, iх рухавасць парушаная. Псарыятычны артрыт не заўсёды суправаджаецца высыпкай на скуры.

Да цяжкiх формаў адносiцца i далонева-падэшвенная высыпка. З-за таго, што гэтыя паверхнi пастаянна судакранаюцца з абуткам, прадметамi, вадой, iх лячэнне ўскладняецца.

Цячэнне псарыязу праходзiць некалькi стадый:

1. Прагрэсуючая: пастаянная свежая высыпка.

2. Стацыянарная: новыя бляшкi не з'яўляюцца.

3. Рэгрэсiўная: на скуры амаль няма высыпак.

Вучонымi розных краiн праведзена вялiкая колькасць даследаванняў, але нi адна гiпотэза не стала ўнiверсальным тлумачэннем узнiкнення лускаватага лiшаю. На сёння вядома, што ў значнай ступенi тут дзейнiчае спадчынны фактар. Калi ў сям'i былi хворыя на псарыяз, то ён будзе перыядычна праяўляцца i праз пакаленнi. Але нiхто вам дакладна не адкажа: нi праз колькi пакаленняў ён перадасца, нi каму — хлопчыку цi дзяўчынцы.

Найважнейшымi правакуючымi фактарамi з'яўляюцца псiхiчныя траўмы, хранiчныя стрэсавыя станы. Вялiкая роля iнфекцыйных захворванняў, фiзiчных траўмаў, пашкоджанняў скуры (парэзы, драпiны, апёкi i г.д.). Негатыўна адбiваюцца iнтэнсiўная лекавая тэрапiя (асаблiва з прымяненнем антыбiётыкаў), гарманальныя змены ў арганiзме (у падлеткавы перыяд, пры цяжарнасцi i грудным кармленнi), некаторыя хваробы (дыябет, атлусценне), алкагольная iнтаксiкацыя, умовы надвор'я. (Дарэчы, самы неспрыяльны сезон для людзей з псарыязам — зiма. Правакуе абвастрэнне як сам холад, так i перапад тэмпературы на вулiцы i ў памяшканнях. Такая змена тэмператур сушыць скуру, што стварае добрыя ўмовы для ўзнiкнення высыпак. Па гэтай жа прычыне пры псарыязе не рэкамендуецца доўга знаходзiцца ў памяшканнi з кандыцыянерам, а калi гэта немагчыма, варта выкарыстоўваць увiльгатняльныя сродкi.)

Як жа змагацца з гэтым каварным захворваннем? Iснуюць розныя метады лячэння, i тут трэба адразу зрабiць агаворку: вылечыць псарыяз раз i назаўсёды немагчыма. Адным з самых важных момантаў у лячэннi гэтай немачы з'яўляецца практыка, працяглае назiранне за хворым i правiльны выбар метадаў i сродкаў тэрапii. Заўсёды трэба памятаць, што галоўнае ў лячэннi гэтай непрадказальнай хваробы — "Не нашкодзь!".

У шэрагу выпадкаў псарыяз наогул не патрабуе нiякага лячэння. Напрыклад, калi маюцца 2—5 невялiкiх бляшак i далей працэс не развiваецца. Не чапаючы гэтыя ачагi, можна пражыць у такiм стане шмат гадоў. I толькi калi захворванне прычыняе маральны i фiзiчны дыскамфорт, неабходна прымаць меры. Пры гэтым варта памятаць, што лячэнне заўсёды праводзiцца "ад простага да складанага" — спачатку выкарыстоўваюцца найбольш ашчадныя, бясшкодныя сродкi i метады. Аднак яны павiнны быць i дастаткова эфектыўнымi, каб сып знiк, i знiк устойлiва.

Найбольш дзейсныя метады лячэння — фотахiмiятэрапiя, гелiя- i бальнеэтэрапiя (сонца- i гразелячэнне), араматычныя рэцiноiды, мазi i крэмы, якiя ўтрымлiваюць гарманальныя прэпараты ў чыстым выглядзе цi ў камбiнацыi з супрацьзапаленчымi, антыбактэрыяльнымi сродкамi, мазi на салiдолавай аснове i iнш. Зразумела, што выбар метаду лячэння праводзiцца толькi ўрачом-дэрматолагам.

Дактары не забараняюць хворым на псарыяз карыстацца i народнымi рэцэптамi — мазямi з дзёгцю, салiдолу, прадуктаў пчалярства, тым больш, што вядомыя выпадкi, калi гэтыя метады аказвалiся карыснымi.

Пры лячэннi псарыязу неабходна захоўваць строгую дыету. Варта цалкам адмовiцца ад прадуктаў, што змяшчаюць жывёльныя тлушчы, i алкаголю. Мэтазгодна абмяжоўваць вострыя прыправы, вяндлiну, вугляводы. У рацыён уключаюць паўнацэнныя бялкi — малочныя прадукты, а таксама агароднiну, садавiну, ягады i сокi. Карысныя i морапрадукты (кальмары, крэветкi, марская капуста).

Увага! Пры звароце да доктара ў сувязi з iншым захворваннем заўсёды агаворвайце, што хворыя на псарыяз, таму што некаторыя медыкаменты могуць адмоўна ўплываць на цячэнне псарыязу.

Народныя метады барацьбы з псарыязам

4У якасцi заспакаяльнага сродку паспрабуйце наступны настой: вазьмiце корань валяр'яну — 1 частку, лiсце мяты i трылiснiку — 2 часткi, хмелю — 1 частку, сардэчнiку — 1 частку; 1 ст. лыжку збору залiце 2 шклянкамi кiпеню, настойвайце 30 хвiлiн, пiце па паўшклянкi 2 разы на дзень на працягу 3—4 тыдняў.

4Вазьмiце: траву лопуху — 4 часткi, сунiчнiк — 6 частак, крапiвы — 4 часткi, лiсце чорных парэчак — 5 частак, траву крываўнiку — 3 часткi, фiялкi трохколернай — 3 часткi, ваўчкоў — 6 частак. Усё змяшайце. 1 ст. лыжку сумесi залiце 2 шклянкамi кiпеню, настойвайце 15 хвiлiн. Прымайце па 0,5 шклянкi 3 разы на дзень.

4Сок каланхоэ — 10 г, алей эўкалiпту — 30 г, мёд — 10 г. Усё добра перамяшаць, вытрымаць 3 днi. Наносiць на хворыя месцы.

4Дзёгаць бярозавы — 50 г, мёд —10 г, попел галiнак шыпшыны — 20 г, касторавы алей — 20 г, свежы яечны бялок — 1. Усё перамяшаць, вытрымаць 3 днi. Змазваць пашкоджаную скуру.

4Чыстацел i шчаўе конскае ў роўных частках здрабнiць у парашок, залiць бярозавым дзёгцем. Рабiць павязкi 2 разы на дзень ранiцай i вечарам.

4Насенне партулаку агароднага ў выглядзе настою прымяняюць вонкава для кампрэсаў цi прымочак. Настой максiмальнай канцэнтрацыi выкарыстоўваюць у гарачым, каб толькi не апячыся, выглядзе.

4Добра дапамагаюць пры лячэннi псарыязу травяныя ванны (у ваду можна дадаваць ваўчкi, чыстацел, зверабой, шалфей, хвою, пiхту). Iх варта прымаць амаль штодзень.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Псарыяз (назва паходзiць ад грэчаскага слова psora — сверб) — хранiчнае захворванне скуры. Не заразнае, часта перадаецца ў спадчыну. Псарыяз можа прая
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика