Прыпыненне валютнага крэдытавання зніжае рызыкi невяртання крэдытаў
Прыпыненне валютнага крэдытавання зніжае рызыкi невяртання крэдытаў
"Звязда" ўжо паведамляла пра тое, што Нацыянальны банк Беларусi сваёй пастановай да 1 студзеня 2011 прыпыняе выдачу фiзiчным асобам, за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, крэдытаў у замежнай валюце. Паводле меркавання спецыялiстаў галоўнага банка краiны, гэта дазволiць знiзiць рызыкi як для банкаў (у выпадку несвоечасовага пагашэння, альбо невяртання крэдыту), так i для насельнiцтва. Як адзначыў намеснiк начальнiка Упраўлення iнфармацыi Нацбанка Беларусi Мiхаiл Журавовiч, адмова ад разлiкаў у замежнай валюце памiж рэзiдэнтамi на тэрыторыi нашай рэспублiкi з'яўляецца адным з найважнейшых напрамкаў па дэдаларызацыi эканомiкi. На думку банкiраў, гэта паспрыяе абароне i забяспечыць устойлiвасць нацыянальнай валюты, у тым лiку яе пакупной здольнасцi i курса ў адносiнах да замежных валют, узмоцнiць давер да беларускага рубля. — Улiчваючы, што грамадзяне рэспублiкi атрымлiваюць зарплату ў беларускiх рублях, а таксама магчымыя хiстаннi ўзаемных курсаў замежных валют на аддаленую перспектыву, — падкрэслiў наш суразмоўца, — крэдытаванне насельнiцтва ў замежнай валюце ўтрымлiвае вялiкую валютную рызыку i рызыку непагашэння такiх крэдытаў у выпадку, калi сумы плацяжоў па iх павялiчацца да памераў, што перавышаюць даходы крэдытаатрымальнiка. Разам з тым, у Нацбанку акцэнтуюць увагу на тым, што абмежаваннi на крэдытаванне ў валюце будуць часовымi, яны будуць дзейнiчаць да моманту стабiлiзацыi сiтуацыi ў эканомiцы. Забарона на крэдытаванне фiзiчных асобаў у валюце ўвойдзе ў сiлу пасля афiцыйнага апублiкавання пастановы. Прычым абмежаваннi пры авердрафтным крэдытаваннi ўвойдуць у сiлу праз месяц пасля афiцыйнага апублiкавання. А вось на вяртанне (пагашэнне) крэдытаў, што былi атрыманыя фiзiчнымi асобамi да ўваходжання ў сiлу пастановы, часовае абмежаванне на крэдытаванне ў валюце не распаўсюджваецца. Вяртанне (пагашэнне) такiх крэдытаў, плата працэнтаў i плата за карыстанне iмi, калi прадугледжана крэдытным дагаворам, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з крэдытным дагаворам i заканадаўствам. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Звязда" ўжо паведамляла пра тое, што Нацыянальны банк Беларусi сваёй пастановай да 1 студзеня 2011 прыпыняе выдачу фiзiчным асобам, за выкл
|
|