21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фонд выдзелiў грант

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фонд выдзелiў грант

Беларусь атрымала грант Глабальнага фонду па барацьбе са СНIДам, туберкулёзам i малярыяй. Яго агульная сума на 2010—2014 гг. складае 23,8 млн еўра. Гэтыя сродкi пойдуць на падтрымку нацыянальных намаганняў у барацьбе з распаўсюджваннем ВIЧ-iнфекцыi. Мяркуецца, што толькi за першыя два гады рэалiзацыi гранта будзе патрачана каля 4 млн еўра на набыццё медыкаментаў i медыцынскага абсталявання.  

 

Як адзначыла намеснiк мiнiстра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Рэспублiкi Беларусь Валянцiна Качан, у нашай краiне ўсiмi зацiкаўленымi спецыялiстамi была зроблена вялiкая работа, каб атрымаць гэты грант.

Дадзенае пагадненне ў рэспублiцы з'яўляецца ўжо трэцiм, пачынаючы з 2004 года. За гэты час фондам было выдзелена каля 65 млн долараў.

З 2004 г. працэнт ВIЧ-iнфiцыраваных дзяцей, народжаных ад ВIЧ-iнфiцыяваных мацi, знiзiўся з 12 да 3,4. Распаўсюджанасць ВIЧ-iнфекцыi сярод маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў знiзiлася з 28 да 12,4 працэнта. Колькасць людзей, якiя iнфiцыруюцца ВIЧ штогод, захоўваецца на стабiльным узроўнi. Адным з важных вынiкаў праграмы з'яўляецца тое, што 1300 ВIЧ-iнфiцыраваных людзей працягваюць жыць, iнакш кажучы, захавалi свае жыццi дзякуючы таму, што пачалi атрымлiваць антырэтравiрусную тэрапiю ў рамках гранта.

Якiя ж вынiкi чакаюцца ад новага гранта? Паводле слоў супрацоўнiка прадстаўнiцтва ААН у Беларусi спадара Антонiуса Брука, прафiлактычнай кампанiяй будзе ахоплена каля 34 тысяч людзей, якiя ўжываюць наркотыкi, каля 24 тысяч мужчын, якiя маюць сэксуальныя адносiны з мужчынамi, каля 8,5 тысячы жанчын, што аказваюць сэксуальныя паслугi за грошы, а таксама практычна ўсе тыя людзi, якiя знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волi — гэта каля 50 тысяч чалавек. З пачатку дзеяння гранта i да яго заканчэння ад 2 да 4 тысяч чалавек будуць атрымлiваць антырэтравiруснае лячэнне.

Плануюцца новыя метады работы. Напрыклад, прыцягнуць хрысцiянскiя цэрквы ў работу па прафiлактыцы i доглядзе ВIЧ-iнфiцыраваных людзей. Мяркуецца таксама ўкаранiць так званы механiзм сацыяльнага заказу, калi дзяржава выдзяляе сродкi грамадскiм арганiзацыям для прафiлактычнай работы сярод насельнiцтва. Такiя метады актыўна выкарыстоўваюцца ў iншых еўрапейскiх краiнах, а таксама ў Расii.

Вольга ШАЎКО.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь атрымала грант Глабальнага фонду па барацьбе са СНIДам, туберкулёзам i малярыяй. Яго агульная сума на 2010—2014 гг. складае 23,8 млн еўра. Гэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика