Дзве даты. 25 ліпеня
Дзве даты. 25 ліпеня
1924 год — Прэзiдыумам ЦВК БССР зацверджаны ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР, найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Беларускай ССР у 1924-33 гадах. У адпаведнасцi з адпаведнай пастановай, iм узнагароджвалiся асобныя грамадзяне, прадпрыемствы, установы, арганiзацыi за адмысловыя заслугi ў справе сацыялiстычнага будаўнiцтва i абароны краiны. Ордэн меў выгляд трохкутнага шчыта, пакрытага чырвонай эмаллю; на яго левым баку быў змешчаны чырвоны сцяг, на правым — каласы, у цэнтры — зубчастае кола, над якiм — чырвоная зорка са складзеным у круг дыяганальным надпiсам "СССР", сякера i серп. У верхняй частцы шчыта надпiс "Пралетары ўсiх краiн, яднайцеся!" (на беларускай мове), над ёй у кутах шчыта надпiс "БССР" на iдыш (злева) i польскай мове; у нiжняй частцы — "Беларуская сацыялiстычная Савецкая Рэспублiка" (на беларускай мове). Скульптурна-графiчны праект ордэна распрацаваў мастак Г. Змудзiнскi. Уручэнне ордэна (як i ордэнаў iншых саюзных рэспубалiк) было спынена пастановай Прэзiдыума ЦВК СССР ад 24 красавiка 1933 года ў сувязi з увядзеннем адзiнай агульнасаюзнай сiстэмы ўзнагарод. 1930 год — у СССР уведзена абавязковая пачатковая адукацыя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1924 год — Прэзiдыумам ЦВК БССР зацверджаны ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР, найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Беларускай ССР у 1924-33 гадах.
|
|