"Лад" пакажа ў жывым эфіры матч "Вентспілс" - БАТЭ
28 июля 2009 Спорт
Наша Ніва Тэлеканал "Лад" пакажа ў жывым эфіры матч 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж латвійскім "Вентспілсам" і барысаўскім БАТЭ. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце тэлеканала. Матч пройдзе ў сераду, 29 ліпеня, у Вентспілсе. Пачатак трансляцыі ў 17.55. Гульня ў адказ пройдзе праз тыдзень, 5 жніўня, у Барысаве. Яна таксама будзе паказаная ў жывым эфіры. Пачатак у 18.50. Пераможца пары выйдзе ў 4-ты этап, перамога ў якім дазволіць гуляць у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. Ад 15 жніўня на тэлеканале "Лад" - новы сезон англійскай прэм'ер-лігі. Аматары футболу пабачаць у гэты дзень матч першага туру "Эвертан" - "Арсенал". У гэты ж дзень, 15 жніўня, "Лад" распачне штодзённыя трансляцыі чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы, што сёлета пройдзе ў Берліне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 июля 2009 Спорт Наша Ніва Тэлеканал "Лад" пакажа ў жывым эфіры матч 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж латвійскім "Вентспілсам" і барысаўскім БАТЭ.Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце тэлеканала.Матч пройдзе ў сераду, 29 ліпеня, у Вентспілсе.
|
|