21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiцебск: кватэры СКУПЛЯЮЦЬ расiяне - БрэсТ: КАТЭДЖЫ РЭЗКА таннеюць

13.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бадай з пачатку года амаль ва ўсiх рэгiёнах Беларусi назiраецца стабiльная тэндэнцыя на патанненне жыллёвай нерухомасцi. У сталiцы за гэты час кватэры на другасным рынку жылля рэальна патаннелi прыкладна на 40 працэнтаў. Аднак у Вiцебску гэтую тэндэнцыю за апошнiя два месяцы пераламалi замежныя пакупнiкi жылля..

 

Самыя танныя кватэры ў Вiцебску ўжо скупiлi

 

Цяпер маленькiя "хрушчоўкi" з кухняй каля 6 "квадратаў" прадаюцца ўжо да 20—23 тысячы долараў. Аднапакаёвыя кватэры з палепшанай планiроўкай, дзе каля 18 квадратных метраў прыпадае на жылы пакой i 9 кв. метраў кухня, прапануюцца на рынку i набываюцца (!) прыкладна за 29—32 тысячы долараў.

Даволi таннымi яшчэ месяц таму былi ў Вiцебску двухпакаёвыя кватэры. Невялiкiя "хрушчоўкi" тады набывалiся за 23—25 тысяч долараў. Стандартныя двухпакаёўкi ў дзевяцiпавярховых панэльных дамах куплялiся за 30—32 тысячы. Цяпер "двушкi-хрушчоўкi" выстаўляюцца на продаж не танней чым за 25—30 тысяч долараў, а больш прасторныя двухпакаёвыя кватэры з сучаснай планiроўкай прапаноўваюцца ўжо за 36—40 тысяч долараў.

Уладзiмiр Кабанаў лiчыць, што цэннiкi на кватэры ў пачатку лета так iстотна абвалiлiся толькi дзякуючы псiхалагiчнаму фактару. Тады сярод прадаўцоў пачала гуляць пагалоска аб тым, што да восенi жыллёвая нерухомасць стане каштаваць увогуле капейкi. Уладальнiкi лiшнiх кватэр пачалi моцна нервавацца i сталi актыўна "скiдваць" жыллё нават па мiнiмальным кошце.

Рынак стабiлiзаваўся

На ажыятаж непазбежнага моцнага патаннення клюнулi далёка не ўсе гаспадары кватэр. Iстотна патаннелыя кватэры былi выкупленыя i... рынак стабiлiзаваўся. Нельга казаць, што цяпер аднапакаёвыя i двухпакаёвыя кватэры зноў падаражэлi, не... Проста на другасным рынку жылля Вiцебска ўжо не з'яўляюцца вельмi танныя кватэры. Штучны ажыятаж на рынку амаль нiякiм бокам не зачапiў цэннiкi шматпакаёвых кватэр. Попыт на iх ужо на працягу 8 месяцаў застаецца мiнiмальным. Трохпакаёвыя "хрушчоўкi", пасля iстотнага патаннення, i цяпер каштуюць каля 45—50 тысяч долараў. Больш прывабныя трохпакаёвыя кватэры каштуюць недзе да 60 тысяч долараў.

Расiяне набываюць кватэры на агульных падставах

Кiраўнiк дзяржаўнага прадпрыемства па аказаннi рыэлтарскiх паслуг г. Вiцебска адзначыў, што гэтым летам жыллём у абласным цэнтры пачалi актыўна цiкавiцца жыхары Расii, Украiны i iншых краiн СНД. Аднак рэальна больш масава кватэры пачалi купляць менавiта расiяне, якiя маюць магчымасць набываць жыллё ва ўласнасць без нейкiх дадатковых праблем, на аднолькавых умовах з грамадзянамi Беларусi. Украiнцам для ажыццяўлення здзелкi куплi-продажу жылля ў нашай краiне трэба абавязкова мець пасведчанне на права жыхарства i пастаянную працу. У гэтым выпадку ўкраiнцы цi iншыя замежнiкi купляюць кватэры ў абласным цэнтры на iмя сваiх сваякоў, якiя жывуць у Беларусi.

Паводле меркаванняў Уладзiмiра Кабанава, кватэры ў Вiцебску набываюцца замежнiкамi амаль заўсёды дзеля таго, каб пераязджаць сюды назаўсёды жыць i працаваць. Суседзяў прыцягвае ў нашай краiне стабiльная палiтычная сiтуацыя, сацыяльныя гарантыi i... адсутнасць крымiналу ў сферы сярэдняга i буйнага бiзнэсу. Кватэры для жыхарства ў Вiцебску набываюць ураджэнцы з Пiцера, Масквы i Падмаскоўя, Яраслаўля i iншых буйных гарадоў Расii.

Пасля патаннення аднавiўся попыт на невялiкiя катэджы

Яшчэ летась цэны на сярэднiя па якасцi катэджы зашкальвалi мяжу з 200—300 тысяч долараў. Шыкоўныя двух- цi трохпавярховыя дамкi элiткласа прапанавалiся па кошце нават да 400—500 тысяч долараў. Сёння сярэднiя па плошчы катэджы (100—150 кв. м) каштуюць усяго (!?) каля 80—150 тысяч долараў. Менавiта на такi клас катэджаў цяпер аднавiўся попыт сярод жыхароў Вiцебска. Людзi з нядрэннымi заробкамi ўсё часцей сталi прадаваць свае элiтныя шматпакаёвыя кватэры, каб потым крыху дакласцi грошай i купiць катэдж. Праўда, сапраўды якасныя, а таму i дарагiя кватэры цяпер прадаюцца слаба... Такое жыллё сёння працягвае таннець, а потым... яго набываюць расiяне.

Якой будзе тэндэнцыя па змяненнi цэннiкаў на нерухомасць? Уладзiмiр Кабанаў лiчыць, што да зiмы стандартныя кватэры ў панэльных дамах даражэць не будуць. Невялiкае патанненне на такое жыллё будзе крочыць побач са стабiлiзацыяй. Як толькi сусветная эканомiка пачне па-сапраўднаму ажываць, то i ў нашай краiне можа змянiцца крэдытная палiтыка банкаў, якая датычыцца фiнансавання буйных здзелак з нерухомасцю. А ў гэтым выпадку адразу пачне даражаць i жыллёвая нерухомасць. Кiраўнiк агенцтва ўпэўнены, што сёння той самы час, калi было б нядрэнным укладваць лiшнiя буйныя грошы ў патаннелую жыллёвую нерухомасць. Прадаваць кватэры цяпер можна толькi ў тым выпадку, калi паралельна набываецца iншае жыллё.

БрэсТ: КАТЭДЖЫ РЭЗКА таннеюць

У дакрызiсны час менавiта ў заходнiм фарпосце — Брэсце — жыллёвая нерухомасць карысталася стабiльным попытам. Цэны на кватэры тут займалi выключна другое месца, пасля сталiцы. Цяпер усе вiды кватэр на другасным рынку жылля абласнога цэнтра патаннелi за апошнiя 8 месяцаў ажно на 30—50 працэнтаў...

Попыт на другаснае
жыллё — амаль нулявы

Двухпакаёвыя "хрушчоўкi" ў пяцiпавярховых дамах каштуюць ужо 34—35 тысяч, а стандартныя "двушкi" ў панэльных дамах прапануюцца за 37—43 тысячы долараў. Невялiкiя трохпакаёвыя "хрушчоўкi" магчыма набыць за 45—46 тысяч, а больш прасторныя кватэры з сучаснай планiроўкай i агульнай плошчай каля 58 кв. метраў каштуюць не больш як 50—52 тысячы долараў.

Чаму ў Брэсце назiраецца такое моцнае i працяглае патанненне жылля? Прычына ў тым, што ў свой час кватэры тут набывалiся не толькi для пастаяннага пражывання, але i ў якасцi своеасаблiвых перавалачных базаў для захоўвання невялiкiх партый тавару, якi паступаў з Польшчы. У брэсцкiя кватэры ўкладвалi грошы багатыя прадпрымальнiкi i прадстаўнiкi дробнага i сярэдняга бiзнэсу. Набывалiся тады кватэры i мясцовымi жыхарамi па завышаным цэннiку, дзеля чаго ў банках бралiся вялiкiя валютныя крэдыты. Як вядома, пасля новага года валютныя крэдыты сталi вельмi дарагiмi, а кватэры, наадварот, пачалi таннець.

Пад уздзеяннем гэтых фактараў сёння вялiкая колькасць лiшнiх кватэр прапануецца на продаж. Прадаўцы згодныя iсцi на знiжкi ў памеры 2—3,5 тысячы долараў. Кватэры пачалi прадаваць i маладыя сем'i, каб разлiчыцца з вельмi дарагiмi валютнымi крэдытамi. А вось самi яны вяртаюцца жыць да бацькоў.

Аднак, як адзначае Анатоль Вайтовiч, iстотнае знiжэнне цэнаў назiраецца не па ўсiм спектры кватэр. Прыкладна 60—70 працэнтаў уладальнiкаў жылых памяшканняў працягваюць трымаць амаль леташнiя цэны на жыллё. Па сутнасцi, гэта частка мёртвага рынку, калi гаспадары кватэр спадзяюцца цi на нейкi цуд, цi на багатага дзядзьку з Кiева...

Будаваць пакуль
больш выгадна

Лепш за ўсё вырашаць сваё жыллёвае пытанне шляхам будаўнiцтва новага жылля з выкарыстаннем iльготных крэдытаў па дзяржаўных цэнах. Аднак у Брэсце iснуе даволi вялiкая чарга па такiм будаўнiцтве. Таму ў горадзе актыўна дзейнiчае сiстэма долевага будаўнiцтва, якой могуць скарыстацца не толькi бескватэрныя жыхары, але i нечаргавiкi. Па лiнii долевага будаўнiцтва квадратны метр жылля ў панэльных дамах каштуе прыкладна 2,1—2,2 млн рублёў, у цагляных дамах жыллёвы квадрат дасягае 2,3—2,8 млн рублёў. Заўважу, што кошт квадратнага метра агульнай плошчы кватэр на другасным рынку жылля рэальна складае ў Брэсце каля 800 долараў. Будаўнiцтва кв. метра новага жылля па "далёўцы" ў панэльным доме каштуе каля 760 долараў. Вiдавочна, што кватэры па долевай схеме здаюцца без апрацоўкi, але плюсам такога жылля з'яўляюцца тэхнiчныя i дызайнерскiя характарыстыкi новых сучасных будынкаў. А вось дарагiя цагляныя дамы вялiкага попыту ў Брэсце не маюць.

Асобныя катэджы патаннелi адразу на 40 тыс USD

Яшчэ летась у жыхароў Брэста добрым попытам карысталiся аднапавярховыя, але прасторныя бунгала. Гэта звычайна 3—4 жылыя пакоi, кухня i хол. Такiя дамкi без апрацоўкi каштуюць сёння ад 60 да 80 тысяч долараў. Мiнулай зiмой такая нерухомасць каштавала не менш як 100 тысяч долараў. Не вельмi шыкоўныя дамкi ў прыгарадзе Брэста, але абавязкова побач з рэчкай, каштуюць да 60 тысяч долараў. Такiя жылыя дамы маюць усе сучасныя выгоды i стаяць на 15—20 сотках зямлi. Прыватныя дамкi з усiмi камунiкацыямi непасрэдна ў горадзе каштуюць сёння 55—60 тысяч долараў. За апошнiя 3—5 месяцаў такая жыллёвая нерухомасць патаннела прыкладна на 20—25 тысяч долараў.

Таннець i надалей

Спецыялiсты другаснага рынку нерухомасцi Брэста адзначаюць, што за апошнi месяц кватэры ў абласным цэнтры патаннелi яшчэ на 3—5 працэнтаў. Эксперты прагназуюць, што надалей тэмпам ад 1 да 3 працэнтаў за месяц жыллёвая нерухомасць будзе плаўна таннець мiнiмум да пачатку новага года.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бадай з пачатку года амаль ва ўсiх рэгiёнах Беларусi назiраецца стабiльная тэндэнцыя на патанненне жыллёвай нерухомасцi. У сталiцы за гэты час кватэры на другасным рынку жылля рэальна патаннелi прыкладна на 40 працэнтаў. Аднак у Вiцебску гэтую тэндэнцыю за апошнiя два месяцы пераламалi замежныя пакупнiкi жылля..
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика