21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У што Макавеi (14 жнiўня), у тое i разговiны (28 жнiўня).

13.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першыя восеньскiя ранiшнiя маразы.

Пачатак халодных рос.

У час Успенскага посту (14—28 жнiўня) Праваслаўная Царква адзначае тры святы, прысвечаныя Усямiласцiваму Спасу — Ісусу Хрысту i Прысвятой Багародзiцы. У народнай культуры кожны з гэтых дзён атрымаў пераасэнсаванне i сваю назву: 14 жнiўня — "макавы" цi "мядовы спас", 19 жнiўня — "яблычны спас", 29 жнiўня — "хлебны спас", "арэхавы спас", "спас на палатне". Гэтыя тры святы аб'ядноўваюць увесь Успенскi пост.

l Першы дзень Успенскага посту носiць у народзе назву "мокрага", "мядовага" цi "макавага" Спаса. У сувязi з асвячэннем вады ў гэты дзень свята таксама завецца "Спас на вадзе", цi "Мокры Спас".

l I сёння выконваецца асаблiвы царкоўны рытуал — "вынасу" Крыжа на вулiцы гарадоў для "асвячэння водных месцаў i спынення хваробаў". У час ранiшняга набажэнства Крыж выносяць з-за алтара, i вернiкi схiляюцца перад iм на каленi. У час Лiтургii асвячаецца вада.

l Лiчылася, што асвечаная вада будзе заўжды ахоўваць ад розных немачаў — i людзей, i жывёлу: сяляне купалiся, у апошнi раз купалi коней, пастухi заганялi статак "у святую ваду". Там, дзе побач была рака, жывёлу проста пераводзiлi з берага на бераг.

l Каб у калодзежы была чыстая вада, на першы Спас яго абавязкова асвячалi.

l У вёсках i гарадах гэты дзень святкаваўся як дзень ушанавання напружанага сялянскай працы. Адначасова гэта быў дзень "аддання пашаны" ўсялякай вiльгацi — жыватворнай крынiцы ўсяго, што расло, квiтнела, каласавала.

l Гэты дзень — свята пчаляроў.

l Калi пчаляр у гэты дзень не асвецiць крыху мёду ў царкве, то суседскiя пчолы "выцягнуць" у яго ўвесь мёд.

l Толькi пасля асвячэння мёду на Спас дазваляецца есцi мёд новага збору.

l Лiчылася: той, хто нарадзiўся ў гэты дзень, будзе добрым пчаляром.

l Спас макавы — свята маку. У народзе лiчылi, што ў гэты дзень неабходна з'есцi шмат маку, таму пяклi караваi, блiны, рабiлi варэнiкi i iншыя стравы, у якiх абавязкова выкарыстоўвалi мак: "На Макавея трэба маку ўволю наесцiся".

l Мак асвячалi ў царкве i абсыпалi iм усё навокал: хату, падворак, жывёлу i г.д.

l На Першы Спас "бабскiя грахi" замалiваюцца: жанчынам даруюцца ўсе iх грахi.

l Па народнай традыцыi ў гэты дзень абавязкова дапамагалi ўдовам i сiротам.

l "Першы Спас — провады лета", "Першы i другi Спас — бяры рукавiцы пра запас".

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя восеньскiя ранiшнiя маразы. Пачатак халодных рос. У час Успенскага посту (14—28 жнiўня) Праваслаўная Царква адзначае тры святы, прысвечаныя Усямiласцiваму Спасу — Ісусу Хрысту i Прысвятой Багародзiцы. У народнай культуры кожны з гэтых дзён атрымаў пераасэнсаванне i сваю назву: 14 жнiўня — "макавы" цi "мядовы спас", 19 жнiўня — "яблычны спас", 29 жнiўня — "хлебны спас", "арэхавы спас", "спас на палатне". Гэтыя тры святы аб'ядноўваюць увесь Успенскi пост.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика