Новыя пасведчанні кіроўцы пачнуць выдаваць са. 21.by

Новыя пасведчанні кіроўцы пачнуць выдаваць са

29.09.2010 15:57 — Новости Авто |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новыя вадзіцельскія пасведчанні пачнуць выдавацца ва ўсіх падраздзяленнях, якія адказваюць за іх выдачу на тэрыторыі Беларусі, са студзеня 2011 года.

Пра гэта паведаміў сёння ў час online канферэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Максім Падбярозкін.

«Усё неабходнае для выпуску пасведчання кіроўцы ўжо ёсць», — запэўніў ён.

Пасведчанне новага ўзору будзе поўнасцю адпавядаць міжнароднаму ўзору. Пасведчанне прадугледжвае 11 вадзіцельскіх катэгорый і падкатэгорый (АМ — мапед, А і А1 — матацыклы аб’ёмам да і звыш 500 кубічных сантыметраў, В, C, D і інш.).

Пры гэтым, як падкрэсліў начальнік упраўлення, пасведчанне будзе сур’ёзна абаронена. «Падрабіць яго будзе практычна немагчыма», — лічыць ён. Новае пасведчанне кіроўцы прадугледжвае наяўнасць асабістага подпісу грамадзяніна, змяшчае тэкст на беларускай, рускай і англійскай мовах і будзе падобнае на пластыкавую картку.

Разам з тым пасведчанні кіроўцы старога ўзору ў Беларусі адмяняць не будуць.
Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя вадзіцельскія пасведчанні пачнуць выдавацца ва ўсіх падраздзяленнях, якія адказваюць за іх выдачу на тэрыторыі Беларусі, са студзеня 2011 года. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Авто)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика