ДАІ рэкамендуе аўтааматарам пераабуць аўто ў зімовую гуму
30.09.2010 12:07
—
Новости Авто
|
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе «пераабуць» аўтамабілі ў зімовую гуму ў бліжэйшы час. Усё гэта звязана з пахаладаннем. Усім кіроўцам у ДАІ парэкамендавалі праверыць, наколькі машына гатовая да халоднага сезона. Неабходна не толькі замяніць летнюю гуму на зімовую, але і праверыць спраўнасць тармазоў, фар, шклоачышчальнікаў, прылады абагравання і абдзімання шкла. Акрамя таго, ДАІ раіць выбіраць больш стрыманы стыль кіравання на вільготнай і заледзянелай дарозе, пазбягаць выезду на паласу сустрэчнага руху, рэзкіх разгонаў і тармажэнняў. Пешаходам варта памятаць, што аўтамабіль нельга спыніць імгненна. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе «пераабуць» аўтамабілі ў зімовую гуму ў бліжэйшы час. Усё гэта звязана з пахаладаннем. Усім кіроўцам у ДАІ парэкамендавалі...
|
|