Кожны другi беларус карыстаецца паслугамi бiблiятэк. 21.by

Кожны другi беларус карыстаецца паслугамi бiблiятэк

11.09.2009 12:02 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за дзвесце мiльёнаў кнiг налiчваюць сёння бiблiятэчныя фонды Беларусi. Увогуле па краiне працуе 9300 бiблiятэк. Кожны другi жыхар — чытач грамадскай бiблiятэкi. Для абслугоўвання такой колькасцi клiентаў у Беларусi працуе 16,5 тысячы бiблiятэкараў.

— На адну публiчную бiблiятэку ў нас прыходзiцца каля 2,5 тысячы жыхароў, што цалкам адпавядае нарматывам ЮНЕСКА, — паведамiла журналiстам на прэс-канферэнцыi, прысвечанай Дню бiблiятэк, начальнiк упраўлення ўстаноў культуры i народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры Беларусi Наталля Аўдзеева. — У краiне развiваецца таксама форма нестацыянарнага абслугоўвання насельнiцтва ў вёсцы — т.зв. бiблiобусы. Менавiта з iх дапамогай жыхары самых аддаленых куткоў Беларусi маюць магчымасць атрымоўваць неабходную iм iнфармацыю, у тым лiку i ў аўтаматызаваным рэжыме. На сёння iх налiчваецца 40. За тры гады iх колькасць плануецца павялiчыць да 90.

Што датычыцца дзiцячай лiтаратуры, то, як патлумачыла "Звяздзе" Наталля Аўдзеева, такiх кнiг у Беларусi прыкладна 20-30 працэнтаў. Беларускамоўных жа з гэтай колькасцi таксама прыблiзна працэнтаў дваццаць. У апошнiя гады назiраецца паступовы рост дзiцячай лiтаратуры на беларускай мове.

У мiнулым годзе публiчнымi бiблiятэкамi Беларусi было закуплена больш за 180 тысяч новых кнiг на агульную суму Br3 мiльярды. На камплектаванне бiблiятэк сiстэмы Мiнiстэрства культуры, як адзначыла спадарыня Аўдзеева, згодна з даручэннем Прэзiдэнта краiны штогод павiнна выдзяляцца не менш за 15 працэнтаў сродкаў ад сумы агульнага бюджэтнага фiнансавання бiблiятэк краiны.

— Захаванне нацыянальна-культурнай спадчыны ўсiх народаў, якiя жывуць на беларускiх землях, у краiне пастаўлена за прынцып. Тое ж прапiсана i ў статуце Беларускай бiблiятэчнай асацыяцыi (ББА), створанай у 1992 годзе, — распавядае старшыня гэтай арганiзацыi, дырэктар Мiнскай абласной бiблiятэкi iмя А.С. Пушкiна Наталля Чуева. — У сваёй структуры мы маем 12 камiтэтаў па розных напрамках дзейнасцi. Важным дасягненнем стала заснаванне часопiсаў "Бiблiятэка прапануе" i "Бiблiятэчны свет". Па iнiцыятыве ББА адбываюцца зiмовыя школы бiблiятэкараў, намi ж быў iнiцыяваны i распрацаваны прафесiйны кодэкс бiблiятэкараў.

Сiстэму бiблiятэк краiны ўзначальвае Нацыянальная бiблiятэка Беларусi, яе фонд складае сёння каля 9 мiльёнаў экзэмпляраў. Чытачамi-карыстальнiкамi бiблiятэкi з'яўляецца ўжо больш за 127 тысяч чалавек. Штогод iм выдаецца каля трох мiльёнаў кнiг.

— Вельмi добра сябе зарэкамендавала адкрытая iнтэрнэт-версiя электроннага каталога Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi (НББ), якая дазваляе шукаць i замаўляць неабходныя дакументы ў рэжыме аддаленага доступу, — адзначае намеснiк дырэктара НББ Людмiла Кiрухiна. — Увогуле ў нас алiчбавана звыш 40 тысяч дакуметаў. У хуткiм часе плануецца адкрыць для чытачоў бясплатны доступ да электроннай бiблiятэкi манускрыптаў, якая была распрацаваная вядучымi бiблiятэкамi Еўропы. У гэтай бiблiятэцы будуць сабраныя старадрукi многiх еўрапейскiх краiн, у тым лiку i з Беларусi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за дзвесце мiльёнаў кнiг налiчваюць сёння бiблiятэчныя фонды Беларусi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика