Мінск становіцца цэнтрам даследаванняў Рэчы Паспалітай. 21.by

Мінск становіцца цэнтрам даследаванняў Рэчы Паспалітай

15.10.2009 13:58 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску, у Інстытуце правазнаўства (Караля, 3) праходзіць канферэнцыя «Праблемы інтэграцыі і інкарпарацыі ў развіцці Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў перыяд ранняга Новага часу».

Канферэнцыя арганізавана пры ўдзеле БІП — Інстытута правазнаўства і Інстытута Польскага ў Мінску.

У ёй бяруць удзел даследчыкі з сямі краін — Беларусі, Польшчы, Украіны, Расіі, Літвы, Германіі і Вялікабрытаніі. Адкрываючы канферэнцыю, старшыня савета Інстытута правазнаўства Сцяпан Сокал адзначыў, што «для нас каштоўна тое, што досвед мінулых гадоў мы можам скарыстаць у вывучэнні сённяшняй сітуацыі. Тэрміны інкарпарацыя і інтэграцыя і сёння актуальныя для нас. Гэта сучасная праблематыка».

Паводле словаў іншага суарганізатара — кіраўніка Інстытута польскага ў Мінску Пятра Казакевіча — Беларусь паступова становіцца адным з цэнтраў вывучэння гісторыі Цэнтральнай Еўропы. «Я некалі сказаў, што Мінск павінен стаць цэнтрам даследаванняў ВКЛ, Рэчы Паспалітай. Сёння мы бачым, што гэтая ідэя набліжаецца да рэалізацыі» — адзначыў спадар Казакевіч.

Акрамя вядомых даследчыкаў з краін, што знаходзяцца на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, а таксама Расіі, Вялікабрытаніі і Германіі, у канферэнцыі возьме ўдзел пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі — доктар Хенрык Літвін.

Пасол адзначыў ва ўступным слове, што «хацеў бы ўдзельнічаць у канферэнцыі больш навукова, чым афіцыйна. Хочацца вярнуцца на некалькі дзён да занятку, які лічу вельмі важным у сваім жыцці». Доктар Хенрык Літвін выступіць з дакладам на тэму «Кіеўшчына, Валынь і Брацлаўшчына ў 1569 г.: паміж інкарпарацыяй і уніяй».

Канферэнцыя «Праблемы інтэграцыі і інкарпарацыі ў развіцці Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў перыяд ранняга Новага часу» скончыцца ў пятніцу 16 кастрычніка. На суботу для ўдзельнікаў запланавана экскурсійная праграма Крэва — Баруны — Гальшаны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталіцы праходзіць канферэнцыя «Праблемы інтэграцыі і інкарпарацыі ў развіцці Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў перыяд ранняга Новага часу».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика